Тарас Шаўчэнка - Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Тарас Шаўчэнка - Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: literature_19, Языкознание, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга прысвечана 200-годдзю Тараса Шаўчэнкі, паэта, мастака, філосафа, адраджэнца ўкраінскай нацыі. Выйшаўшы з самых нізоў тагачаснага грамадства, ён падняўся да сусветных вяршынь прызнання.
У кнізе чатыры раздзелы. У першым – навуковы аналіз жыцця, творчасці і светапоглядаў Кабзара. Другі ўтрымлівае асобныя паэтычныя творы класіка ўкраінскай літаратуры. У трэцім змешчана адна з яго лепшых аповесцяў «Мастак». Завяршае кнігу шэраг выказванняў вядомых творцаў і палітыкаў пра Тараса Шаўчэнку.
Пераклаў усе раздзелы кнігі з украінскай і рускай мовы на беларускую вядомы майстар мастацкага перакладу Валерый Стралко.

Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нягледзячы ні на што, хаваючыся ад старонняга вока, Шаўчэнка піша паэмы «Княжна», «Москалева криниця», «Варнак» ды «Чернець», шэраг лірычных твораў, у прыватнасці, «N. N.» («Сонце заходить, гори чорніють…»), «N. N.» («Мені тринадцятий минало…»), «Не гріє сонце на чужині…», «Сон» («Гори мої високії…»). Падчас зімоўкі 1848–1849 гадоў на Косарале Шаўчэнка стварыў такія шэдэўры, як «Царі», «Марина»… Нявольніцкую паэзію запісваў у маленькіх самаробных сшытках (іх набралася 27), якія і склалі знакамітую «Малу книжку».

Самыя цяжкія часы для Шаўчэнкі надышлі, калі яго адправілі ў Новапятроўскае ўмацаванне, размешчанае на паўвостраве Мангышлак. За два першыя гады фактычна поўнай ізаляцыі ад свету паэт не напісаў ні радка. Толькі ў 1853 годзе дзякуючы дружалюбным адносінам з новым камендантам умацавання І. А. Усковым Шаўчэнка ўпотай аднавіў літаратурную творчасць – напісаў «дзясяткаў каля двух» (з ліста 1858 года) аповесцяў на рускай мове. Захаваліся дзевяць: «Наймичка», «Варнак», «Княгиня», «Музыкант», «Несчастный», «Капитанша», «Близнецы», «Художник» ды «Прогулка с удовольствием и не без морали» (другая частка была завершана ў 1858 годзе ў Ніжнім Ноўгарадзе).

Усе аповесці маюць вялікае сацыяльнае, пазнавальнае і мастацкае значэнне. Асаблівае месца сярод іх займае «Художник» – найбуйнейшы празаічны твор Шаўчэнкі. У гэтай аповесці-ўспаміне (першая яе частка выразна аўтабіяграфічная) раскрыліся невычэрпны духоўны свет Шаўчэнкі, яго інтэлект, эрудыцыя, глыбокая любоў да мастацтва, культуры.

Успамінаючы сваё жыццё, Шаўчэнка не мог не думаць аб кардынальных праблемах: быць або не быць яго народу. Гаворка ішла аб яго праве жыць, дыхаць паветрам сваёй зямлі і гаварыць на сваёй мове – аб праве быць сабой і развівацца нароўні з іншымі.

І місію сваю, свайго слова Шаўчэнка бачыў не ў тым, каб навесці на розум іншыя народы, звяртаць іх з «памылковага напрамку» і далучаць да праваслаўнай ісціны, – а ў тым, каб адрадзіць, перарадзіць уласны народ, паставіць яго да бою за волю, за самога сябе.

Здавалася б, пры такіх гістарычных абставінах, – калі гаворка ішла не пра пагрозу страты тых ці іншых элементаў самабытнасці, нарэшце мінучых, а пра пагрозу страты самога нацыянальнага быцця, – Шаўчэнка мусіў бы дакараць усякую «чужыну». На самай справе ўсё наадварот: у Шаўчэнкі толькі ў раннюю пару знойдзем вострыя выпады супраць «немцаў», ды і то ў зусім іншым кантэксце: так бы мовіць, у ахоўным, абаронным значэнні, а не ў наступальным, агрэсіўным. Ён зусім не збіраецца павучаць «немцаў», Захад, папракаць іх тым, што яны ідуць «памылковым» шляхам, або хваліцца перавагамі сваёй большай, праваслаўнай, жыватворнай крыніцы. Шаўчэнка толькі (верагодна, не без уплыву Шафарыка і наогул чэшскіх і славацкіх славістаў і панславістаў, а можа, і рускіх славянафілаў) у 40-я гады падкрэслівае прыкрую ролю германскай экспансіі ў гісторыі славянства, кажа пра яе з горыччу, часам атаясамліваючы «немца» з чужынцам наогул (у Расіі на працягу стагоддзяў «немцамі» называлі ўсякага замежніка і іншамоўца; збольшага такое словаўжыванне прыжылося і ва Украіне), далучаючы эмоцыі, звязаныя з антыславянскай дзейнасцю езуітаў, Ватыкан… З другога ж боку, Шаўчэнкаў сарказм супраць «дробнага немца», «мудрага немца» і інш. абумоўлены таксама прывілеяваным становішчам, якое аказвалася рускімі царамі нямецкаму элементу ў Расіі і Украіне («І на Сечы мудры немец ужо бульбу садзіць»), нямецкім – у значнай ступені – характарам расійскай бюракратыі, нарэшце, празмерным захапленнем «землякоў» нямецкай ідэалістычнай філасофіяй, схільнасцю трактаваць сваю гісторыю і свой народ на яе манер.

Дарэчы, у пасланні «І мертвим, і живим…» ён высмейвае рабскае капіраванне «нямецкага паказу» нашай гісторыі ў кантэксце мовы менавіта пра славянафілаў. Ці выпадкова гэта? Насмешкі з немца далі нагоду вінаваціць Шаўчэнку калі не ў ксенафобіі, дык у нечым блізкім да яе. У такім духу часам выказваўся Драгаманаў. Пэўна, гэта не так; можна казаць хіба што пра некаторую недакладнасць асобных Шаўчэнкавых выказванняў на гэты прадмет. І трэба нагадаць, што пасля 40-х гадоў філіпікі такога роду знікаюць з паэзіі Шаўчэнкі раз і назаўжды, саступаючы месца іншым матывам. А ў аповесці «Художник» чытаем: «Вы заўважаеце, што ўсе мае знаёмыя – немцы. Але якія выдатныя немцы! Я проста закаханы ў гэтых немцаў». [15] Шевченко Т. Г. Повне зібрання творів: у 6 т. – К., 1963. – Т. 4. – С. 190.

Драгаманаў (а пад яго ўплывам часткова і Франко) іранізаваў з нагоды вядомых яго слоў пра «сваю мудрасць» («Калі б вучыліся, як трэба, і мудрасць бы была свая»). Уласна, больш за ўсё менавіта тут ён і бачыў адыходжанне, хоць і эпізадычнае, ад агульначалавечага ідэалу. Але самі па сабе словы Шаўчэнкі не даюць падставы для такога тлумачэння. Толькі ўспрымаючы іх не ва ўласным сэнсе, а ў агульным патоку славянафільскіх фраз супраць чужой навукі, змешваючы адно з іншым, можна зразумець іх як адмаўленне еўрапейскай адукацыі і апалогію дамаросласці. Паэт жа сцвярджаў неабходнасць самастойнага мыслення, падрыхтаванага сапраўдным навучаннем, – як альтэрнатыву верхаглядству і капіраванню, пустапарожняй модзе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x