Генадзь Аўласенка - Барсум атакує

Здесь есть возможность читать онлайн «Генадзь Аўласенка - Барсум атакує» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Киев, Год выпуска: 2017, Жанр: Прочие приключения, foreign_contemporary, Социально-психологическая фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Барсум атакує: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Барсум атакує»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Фантастычны раман “Барсум атакуе” – прамы працяг рамана “Дзікія кошкі Барсума”. Галоўны герой тут – Алаф Свенсан, былы космадэсантнік і былы супрацоўнік ФІРМЫ, які, па незалежных ад яго абставінах, вымушаны быў пакінуць планету Аграполіс. На паўкрымінальнай планеце Медэя-2 ён працуе выкладчыкам у адной з мясцовых гімназій, і жыццё ягонае тут працякае нейкі час надзвычай спакойна: без асаблівых падзей і прыгод.Але непазбежная вайна паміж ФІРМАЙ і Барсумам напаткала Свенсана і тут, на Медэі-2. І не проста напаткала, але прымусіла зрабіць даволі няпросты выбар. Выбар паміж жорсткасцю і бязлітаснасцю, паміж сумнай неабходнасцю забіваць і садыстскім задавальненнем ад самога гэтага працэса…

Барсум атакує — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Барсум атакує», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Я – наконт секцыі. Хацела б запісацца…

– Вось яно што!

Акрамя «навігацыі» Свенсан вёў у гімназіі некалькі спартыўных секцый і гэта было, бадай што, адной з галоўных прычын той асаблівай павагі, якую праяўлялі ўсе без выключэння гімназісты да былога космадэсантніка. Што ж датычылася саміх секцый, то гэта без перабольшвання, былі ці не адзіныя спартыўныя секцыі ў гімназіі № 5, якія вучні не толькі наведвалі ахвотна, але і паводзілі сябе там на дзіва прыстойна…

– Вы не супраць, містэр Свенсан?

– Ну што ты! – Свенсан усміхнуўся дзяўчыне. – Буду вельмі рады! А на якую з секцый ты б жадала запісацца? Напэўна, на касмічную акрабатыку?

– Вось яшчэ! – Дзяўчына паціснула плячамі, затым таксама ўсміхнулася, некалькі загадкава нават. – Я б хацела наведваць секцыю рукапашнага бою…

Чаго, чаго, а гэтага Свенсан ніяк не чакаў.

– Але ж там у мяне адны толькі хлопчыкі ды юнакі, – прагаварыў ён неяк нават разгублена. – Аніводнай дзяўчыны там няма, калі шчыра…

– І што?!

Пытанне гэтае было зададзена с такім выклікам, што Свенсан нават не знайшоў, што і адказаць. Нейкі час ён толькі моўчкі глядзеў на дзяўчыну, яна таксама глядзела на яго з ранейшым выклікам.

– Ну, а чаму б табе ўсё ж не запісацца на акрабатыку? – прапанаваў ён, хоць заранне ведаў, які пачуе адказ.

І сапраўды дзяўчына толькі адмоўна трасянула галавой і абурана бліснула блакітнымі вачыма на настаўніка. Хоць не, вочы ў яе былі, хутчэй, зялёнага колеру… ці гэта асвятленне іх такімі робіць?

«А яна прыгожая! – міжволі падумалася Свенсану. – Вельмі нават прыгожая, асабліва калі вось так абураецца.»

Цікава, колькі ёй: сямнаццаць? Ва ўсялякім разе, ніяк не больш…

І тут Свенсану стала, не тое, каб сорамна, але ўсё ж прыкра неяк за гэтую сваю недарэчную цікаўнасць. Яму якая розніца, колькі ёй там гадоў?!

– Чаму вы не хочаце прыняць мяне ў сваю секцыю?! Толькі таму, што я дзяўчына, так?!

«І да таго ж вельмі прыгожая!» – дадаў у думках Свенсана, але ўслых, вядома ж, нічога такога не сказаў. Ён толькі неяк няўпэўнена паціснуў плячамі і нават ўсміхнуўся, хоць падазраваў, што гэтай сваёй паблажлівай усмешкай выклікае яшчэ большае абурэнне з боку Лоран.

– Вы што, нават не жадаеце размаўляць са мной сур’ёзна?!

– Жадаю, – сказаў Свенсан прымірэнча. – І вельмі нават жадаю! І, здаецца, я знайшоў найлепшы варыянт вырашэння тваёй праблемы.

– Я слухаю! – ужо не абурана, а, хутчэй, зацікаўлена прагаварыла дзяўчына. – І што ж гэта за варыянт?

– Магчыма, не ты адна сярод дзяўчат гімназіі марыш атрымаць першапачатковыя навыкі рукапашнага бою. Паразмаўляй з сяброўкамі са свайго класа, пашукай жадаючых сярод паралельных класаў, сярод малодшых нават… магчыма, там таксама знойдуцца жадаючыя. Пяці-шасці дзяўчынак, я думаю, будзе дастаткова для пачатку… і тады мы зможам стварыць жаночую секцыю «рукапашкі». А, можа, назавем яе лепш «секцыяй самаабароны»? А што, гучыць!

– Мне не патрэбна секцыя самаабароны! – рэзка, занадта нават рэзка прагаварыла Лоран. – І я не жадаю наведваць нейкую там асобную жаночую секцыю!

– Ну… не жаночую ўсё ж, – слушна заўважыў Свенсан. – Якія вы яшчэ жанчыны…

Дзяўчына нічога на гэта не адказала.

– Гэта жорсткі від спорту, Лоран! – сказаў Свенсан. – Вельмі жорсткі! Ён не для дзяўчат!

– А «дзікія кошкі»?!

Цяпер ужо Свенсан нічога не адказаў. Дакладней, ён проста не ведаў, што і адказаць. Міжволі ўспомніліся словы Ірумы, прынцэсы «дзікіх кошак», што менавіта сюды, на Медэю-2, трапляюць з Барсума хлопчыкі, калі не ўсе, дык пераважная іх большасць. Праўда, рэдка хто з гэтых хлопчыкаў даведваўся потым аб тым, што іх матулямі былі славутыя «дзікія кошкі». Максімілян Холін, былы начальнік Свенсана па Аграполісу, не ў лік, у яго была тады зусім іншая сітуацыя…

А Лоран моўчкі глядзела на настаўніка і, здаецца, з нецярпеннем чакала адказу. Хоць якога, але адказу.

– Ты хочаш стаць «дзікай кошкай»? – раптам здагадаўся Свенсан. – Ты даўно марыш ёй стаць?

Замест адказу дзяўчына толькі нізка апусціла галаву і нечакана пачырванела.

– Ты спазнілася, – сказаў Свенсан даволі рэзкім тонам. – Спазнілася на шаснаццаць гадоў! А, магчыма, і на сямнаццаць, калі табе ўжо споўнілася сямнаццаць! На Барсуме дзяўчынкі пачынаюць авалодваць сваім баявым майстэрствам адразу ж пасля нараджэння. І нават раней…

Плечы дзяўчыны раптам уздрыгнулі, нібыта ад нейкай унутранай болі. Свенсану нават здалося, што ў вачах Лоран бліснулі слёзы, хоць разглядзець гэта было не так проста: дзяўчына яшчэ ніжэй апусціла галаву. Свенсану нават стала шкада яе крыху, але трэба ж камусьці вярнуць бедную дзяўчыну з нябёсаў, у якіх яна марна лунае, на грэшную зямлю. І чым раней гэта адбудзецца, тым лепш. Для яе ж самой лепш…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Барсум атакує»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Барсум атакує» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Ларри Нивен - Проект «Барсум»
Ларри Нивен
Генадзь Сагановiч - Невядомая вайна - 1654-1667
Генадзь Сагановiч
Георгий Миронов - Мы поднимались в атаку
Георгий Миронов
Генадзь Бураўкін - Тры старонкі з легенды
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Узмах крыла
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Чытаю тайнапіс вачэй
Генадзь Бураўкін
libcat.ru: книга без обложки
Геннадзь Аўласенка
Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума
Генадзь Аўласенка
Генадзь Бураўкін - Жураўліная пара
Генадзь Бураўкін
Геннадий Авласенко - Барсум атакует
Геннадий Авласенко
Отзывы о книге «Барсум атакує»

Обсуждение, отзывы о книге «Барсум атакує» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x