Владимир Шитик - Левы рэйс

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Шитик - Левы рэйс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1983, Издательство: Юнацтва, Жанр: Прочие приключения, Детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Левы рэйс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Левы рэйс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апавяданні, уключаныя ў зборнік, адзначаны прэміямі на рэспубліканскіх конкурсах «Мая міліцыя», а аповесць «Па жураўля ў небе» і апавяданне «Другая версія» атрымалі дыплом на конкурсе Саюза пісьменнікаў і МУС СССР.
ЗМЕСТ: Другая версія
Неспадзяваны ход
Гадзіннік з бранзалеткай
Левы рэйс
Па жураўля ў небе
Мастак:

Левы рэйс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Левы рэйс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Корзун усё гэта занатаваў у пратакол і папрасіў распісацца. Сяркова крыху падумала, потым перачытала напісанае яшчэ раз і, нарэшце, паставіла свой подпіс. Яна нібы прадчувала, што зараз яе чакае непрыемнасць. І сапраўды, лейтэнант неяк вельмі мякка папрасіў:

— Прынясіце мне, калі ласка, слоік джэму.

Сяркова пайшла. А ён пачакаў, пакуль за ёю зачыніліся дзверы, і хутка накіраваўся ў процілеглы бок, дзе пад прылаўкам была тая самая шуфлядка, у якой, паводле слоў прадаўшчыцы, ляжалі грошы. Ён паспеў выцягнуць шуфлядку, потым засунуць назад і ўзяўся за ключ. У гэты час у дзвярах з'явілася Сяркова.

— Што вы там шнарыце? — не ўтрымалася яна.

— Правяраю.

— Няма дурняў, назад ніхто не пакладзе.

— Я не гэта. Дарэмна вы Грамакоўскую абгаварылі. Бачыце, я ведаў, дзе ляжалі грошы і як адчыняецца шуфлядка, а ўсё роўна не паспеў, пакуль вы хадзілі.

Сяркова ўспыхнула:

— А можа, я тады затрымалася!

— Не, Сяркова, не затрымаліся, у мяне тут запісана, і ваш подпіс ёсць.

— Дык што, па-вашаму, — я ўзяла, я? — Не прывыклая, відаць, каб ёй гаварылі насуперак у магазіне, яна ледзь стрымлівалася.

Корзуну здалося, што прадаўшчыца зараз учэпіцца ў яго сваімі доўгімі, пафарбаванымі ў бурачковы колер пазногцямі, і на ўсякі выпадак крыху адсунуўся ўбок.

— Я ўзяла? Я? — задыхаючыся ад злосці, наступала Сяркова.

— Хутчэй за ўсё, не, вам сапраўды гэта не патрэбна, — заспакоіў ён разгневаную прадаўшчыцу, — а нервавацца не трэба, інакш мы з вамі злодзея не знойдзем.

Яна крыху астыла, аднак глядзела на Корзуна з недаверам і ранейшай непрыязнасцю, быццам чакала новай пасткі.

Пачатак следства зусім не радаваў Корзуна. Куды дзеліся грошы, па-ранейшаму было невядома. Яму ўдалося толькі ў прынцыпе даказаць невінаватасць Грамакоўскай. Праўда, амаль гэтак жа ён быў перакананы, што і Сяркова не брала грошай, і не інсцэніруе прапажу. Бо, калі злодзея не знойдуць, ёй усё роўна прыйдзецца пагашаць нястачу — доказаў крадзяжу няма ніякіх, А яна ў гандлі працуе шмат гадоў, без растрат, адзінокая, забяспечаная, нядаўна яшчэ і хату, якую атрымала ў спадчыну ад маці, прадала. Тут нешта іншае. Але што? Вось гэтага Корзун якраз і не ведаў.

Вынікі рэвізіі не былі для Корзуна нечаканымі. Як ён і думаў, не хапіла толькі той сумы, якая, паводле слоў Сярковай, прапала з магазіна. Пра гэта ў міліцыю паведаміў старшыня сельпо, дадаўшы, што Сяркова згодна пакрыць нястачу. Такім чынам, улічваючы яе мінулую бездакорную працу, справу можна прыпыніць. Тое ж параіў Корзуну і начальнік аддзела падпалкоўнік Шарай, калі ён далажыў яму, што пры расследаванні зайшоў у тупік.

— Але ж грошы прапалі,— з сумненнем запярэчыў Корзун.

— Ты вельмі верыш Сярковай? — спытаў падпалкоўнік.

— У тым вось і загваздка, што не. Нервавалася, кідалася, а цяпер сама прапанавала ўнесці грошы.

— Бачыш, і ў цябе няма да яе даверу. Магчыма, што ўся гэта гісторыя — інсцэніроўка. Страты дзяржаве няма, так што давай згаджайся з кааператарамі. Для цябе ў нас ёсць больш перспектыўны занятак. Скардзяцца на трыкатажную секцыю універмага. Нібы самыя дэфіцытныя рэчы налева збываюць, з нацэнкай, вядома.

Корзун устаў, абцягнуў кіцель.

— Таварыш падпалкоўнік, за універмаг вазьмуся, сёння ж. Але дазвольце патрымаць яшчэ гэту справу, хоць некалькі дзён.

Шарай усміхнуўся. Яму падабалася такая няўрымслівасць, гатоўнасць дзеля ісціны ўзваліць сабе на плечы дадатковы цяжар, які часта, акрамя клопатаў, нічога не дае. Аднак ён і не любіў, калі яго людзі раскідваліся, ловячы жураўля ў небе, як вось у гэтым выпадку. І таму добразычліва і разам з тым цвёрда адмовіў:

— Ты мне спачатку доказы дай, доказы.

Ад начальніка Корзун пайшоў незадаволены сабой. У глыбіні душы ён быў упэўнены, што расследаванне ў Кліне варта працягваць. А даказаць гэта падпалкоўніку не здолеў. Як заўсёды, самыя пераканаўчыя словы не прыйшлі ў галаву ў патрэбную хвіліну. Ужо седзячы ў сваім кабінеце, ён успомніў, што мог бы сказаць, напрыклад, пра тое, што не дапытаў жаніха прадаўшчыцы. А гэта было з боку следчага нядбайнасцю. А самае галоўнае — ён павінен быў сказаць аб тым, што справа гонару міліцыі знайсці сапраўднага злачынцу, каб апраўдаць перад аднавяскоўцамі Грамакоўскую. А вось не сказаў…

Папка з новай справай, якую атрымаў Корзун, была амаль пустая. Скарга, што ва універмагу не прадаюць дэфіцытных вырабаў, даведка райспажыўсаюза, што такія тавары ва універмаг паступаюць у значнай колькасці, і ананімная заява, што работніца трыкатажнай секцыі Хруцкая жыве не па сродках. Сабраныя разам, матэрыялы пакідалі пэўнае ўражанне, і таму Корзуну трэба было высветліць, ці адпавядае заява сапраўднасці. Абдумваючы, як лепш арганізаваць праверку, каб не ўзнімаць непатрэбнага шуму, ён увесь час лавіў сябе на тым, што галава яго больш занята падзеяй у Кліне. Гэта не давала засяродзіцца. Ён раззлаваўся, выцягнуў са стала павестку і запоўніў яе на імя Валюжэніча. Бо, калі сведкам быў, паслухаць яго не пашкодзіць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Левы рэйс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Левы рэйс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Левы рэйс»

Обсуждение, отзывы о книге «Левы рэйс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x