Владимир Шитик - Левы рэйс

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Шитик - Левы рэйс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1983, Издательство: Юнацтва, Жанр: Прочие приключения, Детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Левы рэйс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Левы рэйс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апавяданні, уключаныя ў зборнік, адзначаны прэміямі на рэспубліканскіх конкурсах «Мая міліцыя», а аповесць «Па жураўля ў небе» і апавяданне «Другая версія» атрымалі дыплом на конкурсе Саюза пісьменнікаў і МУС СССР.
ЗМЕСТ: Другая версія
Неспадзяваны ход
Гадзіннік з бранзалеткай
Левы рэйс
Па жураўля ў небе
Мастак:

Левы рэйс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Левы рэйс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нервовасць Сярковай, калі размова краналася яе жаніха, здзіўляла Корзуна. Валюжэніча ж ніхто не абвінавачваў. А можа, яна сама не вельмі ўпэўнена ў ім? Хаця наўрад. Сяркова, падобна, з тых жанчын, што свайго не даруюць, нават жаніху. Ёй, напэўна, проста непрыемна, што яго могуць западозрыць. Аднак жа і яна сама не брала, бо трэба быць добрай артысткай, каб паводзіць сябе так натуральна. А хто тады ўкраў? Без усякіх спадзяванняў спытаў:

— На купюрах не было якіх-небудзь паметак? Сяркова пільна паглядзела на лейтэнанта, падумала і адказала:

— Дык людзі часта на грошах што-небудзь пішуць.

— Значыць, і на тых былі, так? Пастарайцеся ўспомніць.

Яна павагалася, быццам не была ўпэўнена да канца, і сказала:

— Хто ж яго ведаў, што вам спатрэбіцца. Здаецца, былі. Так, так, я яшчэ на пошту званіла. Гэта калі Лісавы тэлевізар бралі. Іх дзеці соценкі панадпісвалі. Я баялася, што не прымуць. Таму і пазваніла.

— Яны што, імёны свае напісалі? Як іх завуць, ведаеце?

— Здаецца, Зіна, Каця і Мішка… — Яна насцярожана глядзела на Корзуна. — А што, знойдзеце?

— Хто яго ведае, — адказаў лейтэнант, — самі ж казалі, што на грошах шмат хто піша. Ды і сцерці можна.

Паметкі на купюрах — гэта ўжо след, зачэпка. І цяпер Корзун быў упэўнены, што падпалкоўнік дазволіць працягваць расследаванне. Аднак перш чым пайсці да яго, ён вырашыў яшчэ раз самастойна абдумаць усе свае довады. Думка, што ў Сярковай ёсць сумненні ў адносінах да свайго жаніха, пасля размовы з ёю адпала. Калі паметкі былі сапраўды, яна ніколі б не сказала пра іх, каб не паставіць пад пагрозу жаніха. Па ўсім было відаць, што яна кахае яго. Аднак калі не Валюжэніч, то тады нехта іншы, і абавязкова свой, сельскі. Чужых, акрамя Валюжэніча, у той дзень там не было. З гэтым ён і пайшоў да Шарая.

— Клін? — здагадаўся падпалкоўнік. — А то я думаю, што гэта ў цябе такі рашучы выгляд?

— Ніяк не магу даць сам сабе рады, — збянтэжыўся Корзун. — Быццам нябачны парог пад нагамі: і не відаць нічога, і не пераступіць. — Потым суха пераказаў начальніку аддзела ўсё, аб чым даведаўся за апошнія дні.

Шарай доўга сядзеў, задумліва паглядаючы на лейтэнанта. Нарэшце прыняў рашэнне:

— Добра, зробім так. Па-першае, трэба прасачыць, ці не сустрэнецца сёння-заўтра Сяркова з жаніхом. Бо, магчыма, тут без яго не абышлося. Калі яна ў ім упэўнена, то пастараецца сустрэцца. Па-другое, пацікаўся, хто і куды і з якой нагоды выязджаў за апошнія дні з вёскі. І папярэдзь банк, каб сачылі за надпісанымі купюрамі. Гэта, здаецца, наш адзіны больш ці менш верны след.

— Баюся, спазніліся, колькі дзён мінула, — з жалем прамовіў Корзун.

— Наадварот, думаю, яшчэ нават рана, — не пагадзіўся падпалкоўнік. — Калі злодзей заставаўся тут, то спачатку дробныя грошы траціў, чакаў, каб мы забыліся на яго. Так што дзейнічай.

— Слухаю, — весела адказаў Корзун, не ўяўляючы ў той момант, якую работу ўзваліў сабе на плечы.

Яе аб'ём ён ацаніў толькі назаўтра, калі пачаў правяраць усіх, хто выязджаў з Кліна. Такіх людзей было нямала, і ездзілі яны у розныя месцы, па рознай патрэбе. Добра, што сярод іх былі і такія, якія ў магазін Сярковай у той дзень не заглядвалі. Так што круг звузіўся. Працуючы над гэтай сваёй версіяй, Корзун, аднак, не забываўся на саму прадаўшчыцу. Яна не паехала ў райцэнтр, хаця і выклікалі па тавары, і, такім чынам, з Валюжэнічам не сустракалася. Але і гэта зусім не пацвярджала выказанае падпалкоўнікам меркаванне. Сярковай на той час быццам бы тэрмінова спатрэбілася падаць справаздачу ў сельпо, і таму на базу замест сябе паслала памочніцу, якая толькі што выйшла на працу пасля хваробы. Так што шукаць злодзея, відаць, трэба было ў іншым месцы.

З усіх непрыкметна правераных вяскоўцаў Корзуна найбольш зацікавіў Буевіч. Па-першае, ён такі заставаўся адзін у гандлёвым памяшканні, і па-другое, назаўтра пасля прапажы ў магазіне паехаў у абласны цэнтр. Што ён там рабіў, дакладна даведацца не ўдалося. Стала толькі вядома, што яго сын, які там жыў, у той жа дзень купіў матацыкл. Сваіх грошай у яго наўрад ці магло столькі быць — за паўгода працы токарам трэцяга разраду шмат не назапасіш. Аднак, расказваючы таварышам пра пакупку, не гаварыў, дзе ўзяў грошы. Ці не хацеў, ці ўтойваў, што дапамог бацька. Корзун не мог нават падумаць, што тут можа што-небудзь быць нячыстым. Буевіч, з якім ён у свой час гутарыў, быў не з тых людзей, якіх можна падазраваць у чым-небудзь благім, — ветэран вайны, актывіст. Аднак гэта супадзенне з пакупкай Корзуну вельмі не спадабалася. Звязаўся з банкам абласнога цэнтра, каб высветліць, ці не паступалі да іх у той дзень мечаныя купюры з магазіна спорттавараў, які прадаваў матацыклы. Ніхто, аднак, нічога пэўнага сказаць не мог.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Левы рэйс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Левы рэйс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Левы рэйс»

Обсуждение, отзывы о книге «Левы рэйс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x