Владимир Шитик - Левы рэйс

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Шитик - Левы рэйс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1983, Издательство: Юнацтва, Жанр: Прочие приключения, Детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Левы рэйс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Левы рэйс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апавяданні, уключаныя ў зборнік, адзначаны прэміямі на рэспубліканскіх конкурсах «Мая міліцыя», а аповесць «Па жураўля ў небе» і апавяданне «Другая версія» атрымалі дыплом на конкурсе Саюза пісьменнікаў і МУС СССР.
ЗМЕСТ: Другая версія
Неспадзяваны ход
Гадзіннік з бранзалеткай
Левы рэйс
Па жураўля ў небе
Мастак:

Левы рэйс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Левы рэйс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэта ўспышка хутка прайшла. Ён прымусіў сябе пераключыцца на думку пра блізкі адпачынак і турысцкую паездку па Каўказе, дзе ён ужо аднойчы адпачываў без пуцёўкі — «дзікуном». Тады ў іх падабралася добрая кампанія, цікавая. Былі і дзяўчаты. І калі ён ні на якой з іх не спыніў свайго выбару, дык толькі таму, што перад дзяўчатамі губляўся гэтак жа сама, як і перад начальствам, — не знаходзіў у патрэбную хвіліну слоў. Напэўна, яго лічылі дзіваком, бо ніводная з дзяўчат так і не прыняла яго ўсур'ёз. Пажартуе, і тым справа скончыцца.

Павячэраўшы, Корзун прыйшоў дадому і лёг спаць.

А сярод начы раптам прачнуўся ад нейкай трывогі. Ён не разумеў яе прычыны, і ў той жа час яму здавалася, што адказ недзе вельмі блізка: варта толькі напружыць думку — і ён знойдзецца, зробіць усё ясным.

Пра сваю трывогу ён думаў і пазней — па дарозе ў аддзел, і прыйшоўшы, калі пачаў прыкідваць план расследавання ва універмагу. І толькі дайшоўшы ў плане да Хруцкай, нарэшце ўспомніў: яго чамусьці занепакоіла спалучэнне — яна і Валюжэніч. Цяпер ён успрымаў іх не толькі як прыгожую пару. Ён ужо не мог забыцца, што Хруцкая, як і Сяркова, прадаўшчыца. Што гэта — выпадковасць ці Валюжэніч спецыяльна выбірае сабе дзяўчат пэўнай прафесіі?

Сёння Корзун ужо не адчуваў учарашняй зайздрасці да Валюжэніча. Тут ён не крывіў душой перад сабой. Але чаму так здарылася, чаму ў ім загаварыў следчы? Што адбылося за суткі, якія мінулі з таго часу, як з яго кабінета пайшоў Валюжэніч? Толькі тое, што ён убачыў Валюжэніча з дзяўчынай, якую падазраюць у спекуляцыі? Вядома, ёсць аматары пажыць за чужы кошт. Валюжэніч, падобна, з іх. У Кліне ў яго была жанчына з грашыма — Сяркова, тут — Хруцкая За гэта да адказнасці не прыцягнеш, не ён махлюе. Але гэта можа азначаць, што Хруцкая сапраўды займаецца спекуляцыяй. А мажліва — і Сяркова ўзяла тыя грошы, каб утрымаць жаніха, — такому невядома колькі іх трэба.

Корзун адклаў справу ўбок і паехаў на папяровую фабрыку, на якой Валюжэніч працаваў сетачнікам. У аддзеле кадраў яму сказалі:

— Да нас Валюжэніч прыехаў з Баравіцкай фабрыкі, сам. Спецыяліст ён невялікі, але нараканняў на яго працу няма, нядаўна далі пяты разрад. Халасты, больш дакладна — разведзены.

Усё гэта, за выключэннем апошняга, лейтэнант ужо ведаў. Валюжэніч расказаў, калі запаўнялі пратакол допыту. Таму, слухаючы супрацоўніка аддзела кадраў, ён пытаў у сябе: «А што, уласна кажучы, ты хочаш высветліць?» І не мог адказаць. Толькі пазней, калі вяртаўся, у галаве мільганула: «Чаму Валюжэніч не сказаў, што быў жанаты?» Аднак у гэтым нічога незвычайнага не было. Факт сам па сабе да справы дачынення не меў, а афішыраваць сваю ранейшую жаніцьбу Валюжэніч, мажліва, не хацеў, баючыся, каб пра гэта не даведаліся яго тутэйшыя каханкі. Аднак Корзун на ўсякі выпадак вырашыў пазваніць у Баравіцк. Яму адказалі адразу: Валюжэніч развёўся пасля таго, як яго жонку судзілі за буйную растрату ў магазіне, якім яна загадвала.

Праз гадзіну Корзун выехаў у Клін.

Сяркова сустрэла яго з ранейшай непрыветнасцю.

— Я ўнесла грошы! — адрэзала яна, не выказваючы жадання працягваць размову.

— Вам хочацца, каб вас лічылі растратчыцай? — ніякіх пэўных меркаванняў лейтэнант не меў, проста яму хацелася выклікаць у жанчыны патрэбу разгаварыцца, а тады магло што-небудзь і выявіцца.

— Дык гэта… — Сяркова аж захліпнулася ад абурэння. — Усе ведаюць, што я не брала.

— Нястачу з вас спагналі, так? — не адступаў Корзун. — Таму што, пакуль не даказан факт крадзяжу, пэўная віна ляжыць на вас.

Поўны твар Сярковай перакрывіўся. Яе нафарбаваныя губы дробна дрыжалі. Але яна стрымалася. Відаць, зразумела, што гэтаму лейтэнанту слязьмі нічога не дакажаш. І ўжо амаль спакойна адказала:

— Я што, я пад рукамі, на мяне ўсё спіхнуць можна.

— Каб хацелі на вас спіхваць, я не прыехаў бы сюды зноў,— і Корзун папрасіў яе паўтарыць усё, што яна гаварыла мінулыя разы. Нішто не сведчыла, быццам Сяркова спрабуе нешта ўтаіць. Але і новага яна нічога не паведаміла. Пад канец размовы Корзун спытаў: — Валюжэніч у магазіне адзін заставаўся?

— Вы гэта што? — Спакою Сярковай як не было. — Са мной не выходзіць, дык на жаніха хочаце паклёп узвесці?

«Цікава, — падумалася Корзуну, як і тады, у час допыту Валюжэніча, — што б яна заспявала, каб пачула пра Хруцкую?» Аднак выкарыстаць гэты забаронены прыём не мог. Проста сказаў:

— Трэба ўсіх праверыць.

— Не быў, няма чаго яго правяраць!

— Не быў, і добра, — не стаў пярэчыць Корзун, тым болей што і паказанні іншых сведак не пацвярджалі гэтага.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Левы рэйс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Левы рэйс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Левы рэйс»

Обсуждение, отзывы о книге «Левы рэйс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x