Владимир Шитик - Левы рэйс

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Шитик - Левы рэйс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1983, Издательство: Юнацтва, Жанр: Прочие приключения, Детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Левы рэйс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Левы рэйс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апавяданні, уключаныя ў зборнік, адзначаны прэміямі на рэспубліканскіх конкурсах «Мая міліцыя», а аповесць «Па жураўля ў небе» і апавяданне «Другая версія» атрымалі дыплом на конкурсе Саюза пісьменнікаў і МУС СССР.
ЗМЕСТ: Другая версія
Неспадзяваны ход
Гадзіннік з бранзалеткай
Левы рэйс
Па жураўля ў небе
Мастак:

Левы рэйс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Левы рэйс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Выкруціўся, — засмуціўся Корзун, — цяпер нічым не дакажаш.

— Ён таксама гэтак думае. Але ж і мы не лыкам шытыя. Амаль паўсотні яго аблігацый яшчэ не былі ў абароце, нумары ўстанавіць няцяжка. Запрасі яго сюды, пагаворым. Дарэчы, пакідала на яго магазін Сяркова, пакідала. Лісава сказала. Прыйшла яна на другі дзень пасля пакупкі тэлевізара паставіць на гарантыйны талон пячатку, а прадаўшчыцы няма. Толькі ля вагаў стаялі дзве пакупніцы, чакалі Сяркову. Затое ў другім баку на прылаўку сядзеў яе жаніх. Увогуле, ён часта пільнаваў там, так што гэта нікога не здзіўляла. Але факт варты, каб яго ўзяць на заметку.

Валюжэніч трымаўся незалежна, адказваючы на пытанні, звяртаўся спачатку да Шарая і толькі потым пераводзіў позірк на Корзуна. Першы раз па яго твары прабег цень, калі падпалкоўнік задаў пытанне, якое быццам бы не мела ніякага дачынення да тэмы размовы.

— Ваша дачка жыве ў жончынай маці? — Шарай спытаў гэта як між іншым.

— Так… — Валюжэніч адказаў і паціснуў плячамі.

— Колькі вы пасылаеце па выканаўчаму лісту?

— Рублёў сорак… Але я не разумею…

— Не багата ў вас застаецца, — Шарай нібы не чуў яго незадаволенасці.

Валюжэніч падумаў і насцярожана кіўнуў.

— Аднак неяк круціцеся і нават аблігацыі трохпрацэнтнай пазыкі набываеце. Суседзі ў інтэрнаце бачылі, як вы лічылі.

— То за колькі часу… Ці не больш года па дзесятцы-дваццатцы выкрайваю. З прэміі, ведаеце, з трынаццатай зарплаты. Ці многа аднаму трэба.

— Можна паглядзець аблігацыі? — папрасіў Корзун з нявінным выглядам. І калі Валюжэніч, недаўменна чмыхнуўшы, выцягнуў з кішэні партманет, падышоў да дзвярэй і паклікаў з калідора ў кабінет дзвюх дзяўчат. Потым растлумачыў: — Будуць панятымі.

— Дык кажаце, пакрысе куплялі? — спытаў Шарай.

— Ну! — Нічога не падазраючы, Валюжэніч трапіў у пастку.

Корзун разгарнуў атрыманую ва ўпраўленні дзяржаўных ашчадных кас даведку і пачаў звяраць з напісанымі ў ёй лічбамі нумары аблігацый жаніха Сярковай:

— Вось гэтыя вы ўзялі ў касе на Прывакзальнай, гэтыя — на Піянерскай, гэтыя…

Валюжэніч нейкі час сядзеў, вылупіўшы вочы: ён ніяк не мог уцяміць, што адбываецца. З яго твару паступова спаўзала нахабная ўсмешка, саступаючы месца страху. Праз якую хвіліну перад следчым сядзеў ужо зусім іншы чалавек. Нейкі час ён яшчэ спрабаваў упарціцца, потым закруціўся, забалбатаў, хочучы паддобрыцца, зменшыць сваю віну.

— Я ўпэўнены, грамадзянін следчы, што вы ва ўсім разберацеся. Калі падумаць, у каго я грошы ўзяў? У гандляра. А яны што — сумленныя? Не, яны самі жулікі, я ведаю, — гаварыў ён.

— Давайце бліжэй да справы! — нагадаў яму Корзун. — Лепш раскажыце, як вам удалося сцягнуць грошы.

— Чаму сцягнуць, — Валюжэніч, здавалася, нават пакрыўдзіўся, — мне Марыя давярала. Колькі разоў у магазіне аднаго пакідала. І я ні разу, ані-ні…

— Правільна, разлічвалі на большае. А калі іншая перспектыва з'явілася, і дзвюх тысяч хапіла.

— Хай будзе па-вашаму, — паспяшаўся згадзіцца Валюжэніч. — Я ведаў, што выручку яна не паспела здаць. Але адзін у магазіне я не заставаўся ў той дзень. Каб потым на мяне не падумала. Дачакаўся, калі ля суседніх паліц сабралася чарга, а Марыя выйшла прымаць хлеб з машыны, і тады перагнуўся цераз прылавак. Нібы паліто гляджу, а сам адчыніў шуфлядку і ўзяў пачак. Марыя яго якраз перавязала. Ніхто нават увагі не звярнуў, прывыклі, што я свой. Я думаў, Сяркова не збяднее. У яе хапае грошай, раю прыгледзецца…

— Яна ж кахала вас, — Корзун не ўтрымаўся ад папроку.

— Яшчэ як! — на імгненне да Валюжэніча вярнулася ранейшая самазадаволенасць, папрок да яго не дайшоў.

Корзуну стала агідна і разам з тым крыўдна за тую, напэўна, не такую благую жанчыну — Сяркову, якая была вінавата толькі ў тым, што пакахала гэтага нягодніка. Ён устаў і сказаў:

— Пойдзем!

— Куды? — з надзеяй у голасе спытаў Валюжэніч.

— Самі ведаеце — куды, — адказаў Корзун.

Гадзіннік з бранзалеткай

Новае назначэнне Корзун прыняў без асаблівай радасці Вядома служба ў абласным - фото 7

Новае назначэнне Корзун прыняў без асаблівай радасці. Вядома, служба ў абласным упраўленні ўнутраных спраў, ды яшчэ ў самім крымінальным вышуку, цешыла самалюбства. Колькі ў райаддзелах вобласці служыць лейтэнантаў і нават старшых лейтэнантаў, а, як здарылася вакансія, выбралі яго. І разам з тым было сумна расставацца з таварышамі — з участковым Савачкіным, начальнікам аўтаінспекцыі Лапковым, падпалкоўнікам Шараем. У сваім райаддзеле ён, здаецца, быў на месцы і, што самае важнае, заўсёды адчуваў сяброўскую падтрымку. А тут, напэўна, пройдзе нямала тыдняў, калі не месяцаў, пакуль ён прывыкне, асвоіцца, пакуль яго пачнуць лічыць па-сапраўднаму сваім. Калі толькі раней не праваліцца на якой-небудзь простай справе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Левы рэйс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Левы рэйс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Левы рэйс»

Обсуждение, отзывы о книге «Левы рэйс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x