• Пожаловаться

Владимир Шитик: Левы рэйс

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Шитик: Левы рэйс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1983, категория: Прочие приключения / Детектив / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Владимир Шитик Левы рэйс

Левы рэйс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Левы рэйс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апавяданні, уключаныя ў зборнік, адзначаны прэміямі на рэспубліканскіх конкурсах «Мая міліцыя», а аповесць «Па жураўля ў небе» і апавяданне «Другая версія» атрымалі дыплом на конкурсе Саюза пісьменнікаў і МУС СССР. ЗМЕСТ: Другая версія Неспадзяваны ход Гадзіннік з бранзалеткай Левы рэйс Па жураўля ў небе Мастак:

Владимир Шитик: другие книги автора


Кто написал Левы рэйс? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Левы рэйс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Левы рэйс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прыняўшы рашэнне, лейтэнант супакоіўся, павесялеў, уявіўшы, як падпалкоўнік, даведаўшыся пра яго ўчынак, скажа: «Любіш ты пасля бойкі кулакамі памахаць. — Паківае галавой і дадасць: — У час трэба думаць».

Што праўда, то праўда. Ёсць такі грэх. Здараецца, зробіць вывад, а потым ужо, спакойна, не спяшаючыся, узважыўшы ўсе абставіны, заўважае, што нешта важнае прапусціў, праглядзеў. Стараецца зжыць у сабе гэту паспешлівасць, ды не заўсёды атрымліваецца. Праўда, у гэтым выпадку, здаецца, атрымалася нават наадварот — не ён, а начальства спяшаецца з вывадамі. Але гэта ўсё роўна не дае заспакаення…

Друг Сярковай у чымсьці аказаўся такім, якім Корзун яго сабе ўяўляў. Не надта малады, крыху за трыццаць, дужы мужчына, які стараецца сачыць за сваім выглядам. Яго можна было нават назваць прыемным. Сяркова, напэўна, аб ім так і думала. А Корзун не любіў людзей такога тыпу: гладкіх, прылізаных, быццам з рэкламнага малюнка. Валюжэніч быў гаваркі, трымаўся ўпэўнена, з пачуццём уласнай годнасці. І таму размова ў іх атрымалася лёгкая.

Валюжэніч з гумарам, капіруючы паводзіны кожнага ўдзельніка падзеі, расказаў пра вобыск Грамакоўскай. Аднак пра тое, што спрабаваў адгаварыць Сяркову, не ўспомніў. Корзуну гэта спадабалася, ён пачаў трымацца менш афіцыйна.

Відаць, і Валюжэніч адчуў гэту перамену, бо з усмешкай, як аднадумцу, нібы між іншым сказаў:

— Рву з Марусяй.

— Гэта чаму? — шчыра здзівіўся Корзун. Яму здавалася, што яны вельмі адпавядаюць адно аднаму: і ўзрост, і, відаць, характары падобныя.

— Грубая, ведаеце, — растлумачыў Валюжэніч. — Я даўно заўважаў. Думаў — выпадковае. А апошнім разам… — Ён змоўк, даючы субяседніку самому здагадацца, што менавіта выпадак з Грамакоўскай быў той кропляй, якая пазбавіла цярпення.

— Вам лепш ведаць, — нечакана для сябе сумеўся Корзун і раптам падумаў: «Цікава, а што сказала б Сяркова, каб пачула гэта?» І спытаў: — А пра грошы вы што-небудзь можаце сказаць?

Валюжэніч паціснуў плячыма, пасур'ёзнеў. Нейкі час маўчаў, нібы яшчэ раз перабіраў у памяці той выпадак, а потым адказаў.

— За руку нікога не злавіў. За Грамакоўскую магу паручыцца. Наіўнае дзяўчо, яна яшчэ не ведае цаны грашам. Навошта яны ёй? А вось… — ён змоўк, як і тады, калі гаворка ішла пра яго былую нявесту.

Корзун не любіў, калі яму спрабавалі што-небудзь навязаць, і сярдзіта звёў бровы:

— Трэба канкрэтна!

— Не, не, — ускінуўся Валюжэніч, — я ж казаў: за руку нікога не злавіў…

— Давайце павестку, — сказаў Корзун. — Калі да мяне пытанняў не маеце, можаце ісці.

У той дзень Корзун заседзеўся ў аддзеле: спачатку была нарада ў начальніка, пасля — камсамольскі сход. І толькі ідучы дадому, успомніў, што ў яго няма нічога на вячэру. Магазіны і сталоўка ўжо былі зачынены, і яму нічога не заставалася, як пайсці ў рэстаран. Ён не любіў хадзіць туды ўвечары. Тлум, клубы тытунёвага дыму, перамяшанага з пахамі кухні, п'яныя, якія сноўдаліся між столікамі,— усё гэта раздражняла яго. Яму было прыкра, што ёсць людзі, якія трацяць грошы і час на гэты п'яны чад.

У рэстаране, як ён і прадбачыў, наведнікаў напярэдадні суботы было больш, чым звычайна. Пашчасціла ў адным — вольнае месца знайшлося недалёка ад увахода, за сталом, які стаяў ля сцяны.

Афіцыянтка не спяшалася, і ад няма чаго рабіць Корзун разглядаў наведнікаў. Зайграла радыёла-аўтамат, з-за столікаў пачалі выбірацца аматары танцаў. І Корзун ад здзіўлення нават падаўся наперад: сярод пар ён пазнаў Валюжэніча і Хруцкую. Тую самую прадаўшчыцу трыкатажнай секцыі, заява на якую ляжала ў ягоным сейфе. Супадзенне спачатку здалося яму дзіўным. Аднак, прыгледзеўшыся, ён не мог не адзначыць, што Хруцкая і Валюжэніч добрая пара. Хруцкая выглядала не так вульгарна, як Сяркова: не крычала аб сабе касметыка, дый апранута яна была не проста ў дарагое адзенне, а з густам — шэры шарсцяны касцюм надаваў ёй асаблівую элегантнасць. Яна кружылася ў самазабыцці, не заўважаючы, здавалася, нікога і нічога вакол сябе.

Валюжэніч трымаў сябе больш стрымана быццам падкрэсліваючы ўсім сваім - фото 6

Валюжэніч трымаў сябе больш стрымана, быццам падкрэсліваючы ўсім сваім выглядам: «Ну што зробіш, моладзь».

У Корзуна ў грудзях варухнулася зайздрасць. Да Валюжэніча, які ўмее паводзіць сябе так проста і натуральна з прыгожымі дзяўчатамі. Потым успомніў заяву, што ляжала ў сейфе, і раптам раззлаваўся. І на сябе, і на Хруцкую з Валюжэнічам, і нават на сваю работу, якая не пакідала яму ніколькі часу.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Левы рэйс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Левы рэйс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Борис Минаев: Детство Лёвы
Детство Лёвы
Борис Минаев
Борис Минаев: Мужской день
Мужской день
Борис Минаев
Валентин Зуб: Таямнічы надпіс
Таямнічы надпіс
Валентин Зуб
Галіна Каржанеўская: Не можа быць
Не можа быць
Галіна Каржанеўская
Юры Станкевіч: Луп. Апавяданні
Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Левы рэйс»

Обсуждение, отзывы о книге «Левы рэйс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.