Владимир Шитик - Левы рэйс

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Шитик - Левы рэйс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1983, Издательство: Юнацтва, Жанр: Прочие приключения, Детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Левы рэйс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Левы рэйс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апавяданні, уключаныя ў зборнік, адзначаны прэміямі на рэспубліканскіх конкурсах «Мая міліцыя», а аповесць «Па жураўля ў небе» і апавяданне «Другая версія» атрымалі дыплом на конкурсе Саюза пісьменнікаў і МУС СССР.
ЗМЕСТ: Другая версія
Неспадзяваны ход
Гадзіннік з бранзалеткай
Левы рэйс
Па жураўля ў небе
Мастак:

Левы рэйс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Левы рэйс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А што, і жаніх там быў? — здзівіўся Корзун. Савачкін пра жаніха не ўспамінаў.

— Так, Валюжэніч. Ён пазней прыйшоў, як даведаўся. Які сорам! Не, я ўсё роўна паеду адсюль…

Корзун паклаў руку на паперу.

— Не спяшайцеся, Ліда Грамакоўская. Паедзеце зараз — знойдуцца людзі, якія скажуць, што, маўляў, каб была невінаватая, не збегла б.

Грамакоўская слухала, апусціўшы галаву. Яна быццам замкнулася ў сабе, і, як ні стараўся лейтэнант, размова далей ужо не клеілася. Яму нічога не засталося, як развітацца. І хоць справа не скранулася з месца ні кропелькі, ён быў задаволены. Грамакоўская аказалася добрай і шчырай дзяўчынай.

Магазін у гэтыя дні не працаваў, але Сяркова была там. Яна растлумачыла Корзуну, што чакае рэвізораў з сельпо: трэба было высветліць, ці не прапала яшчэ што-небудзь, акрамя дзённай выручкі.

Уласна кажучы, і Корзуну лепш за ўсё было б пагутарыць з прадаўшчыцай пасля рэвізіі, калі карціна стане больш поўнай. Аднак ён не бачыў, чым мог бы заняцца ў гэты час, і спадзяваўся, што папярэдняя размова таксама, мажліва, дасць нейкую зачэпку.

З Сярковай ён павёў сябе інакш, чым з Грамакоўскай, падкрэслена афіцыйна. З пратаколамі і роспісамі. Не толькі таму, што так патрабаваў парадак расследавання. Прадаўшчыца не выклікала ў яго сімпатыі.

Сяркова была грубаватая, самаўпэўненая, як гэта часта бывае сярод некаторых гандлёвых работнікаў, прывыклых, што людзі ідуць да іх, а не яны да людзей. Яна і знешне не спадабалася Корзуну: празмернае ўжыванне касметыкі толькі падкрэслівала яе недахопы — тоўстыя губы і шырокі рот, крыху пукатыя вочы. Яна трымалася так, нібы гэта следчы вінаваты, што ў яе прапалі грошы, і таму лейтэнант вырашыў даць ёй адчуць сябе ў становішчы абвінавачанай. Тым болей што, акрамя самаўпраўства з Грамакоўскай, яна дапусціла яшчэ адну правіннасць — не здала своечасова выручку.

Зрэшты, і Сярковай ён, відаць, не спадабаўся. Яна адказвала на яго пытанні суха, часам з непрыязнасцю. Праўда, гэтаму можна было знайсці тлумачэнне — за апошнія тры дні яе дапытвалі ўжо трэці раз. Акрамя таго, ёй дасталося за Грамакоўскую.

— Часта вы пакідаеце выручку ў магазіне на ноч? — спытаў Корзун, скончыўшы з першымі фармальнасцямі.

— Што вы! — паспяшалася з адказам прадаўшчыца.

— Аднак пакінулі?

— Позна было.

— Як гэта?

— Месяц канчаўся, хацела план зрабіць. Да вечара не зачыняла. У той дзень у нашым калгасе якраз трынаццатую зарплату выдавалі. Спадзявалася больш выручыць.

— Атрымалася?

— У нас што-небудзь зробіш! У горад больш едуць, быццам там з іншай базы даюць.

— Аднак прадалі больш, чым звычайна…

— Лісавы «Гарызонт» узялі, лічыце — амаль чатырыста рублёў.

— Хто-небудзь ведаў, што вы грошы не здалі?

— Вялікі сакрэт!

— А ўсё-такі?

— Ну, на пошце. Раз не прынесла, значыць, у мяне.

— А яшчэ?

— Не ведаю, у нас тут раней зладзеяў не было.

— А цяпер, значыць, ёсць?

— Значыць, ёсць.

— Як я магу меркаваць, з прыезджых толькі двое: ваш жаніх і Грамакоўская?

Сяркова пачырванела і ажно ашчэрылася:

— Фёдара не чапайце, дома на яго болей пакідаю, і ўсё цэлае. Мы хутка разам будзем, навошта яму шкоду мне рабіць.

— Бадай, рэзонна, — пагадзіўся Корзун. — Значыць, застаецца Грамакоўская…

— Больш няма каму, — злосна сказала, як адрэзала, Сяркова.

Корзун задумаўся. Паводзіны прадаўшчыцы ўсё бо-лей пераконвалі яго, што прапажа грошай і для яе нечаканасць. Але з беспадстаўнымі абвінавачаннямі Грамакоўскай таксама не мог пагадзіцца.

— Дык дзе, вы кажаце, ляжалі грошы? — Корзун з Сярковай сядзелі ў падсобным памяшканні магазіна, за сталом, на якім былі накіданы накладныя, рахункі і яшчэ нейкія паперы, і Корзун устаў, маючы намер прайсці ў гандлёвую частку.

Сяркова неахвотна паднялася, правяла яго да прылаўка, за якім на доўгіх вешалках віселі паліто. Магазін быў стары, і ў адной зале гандлявалі і прамысловымі і харчовымі таварамі.

— Тут у мяне шуфлядка.

Зараз яна была пустая, напалову высунутая з-пад прылаўка, у замку тырчаў ключ.

— Ключ вы з сабой забіралі?

— Навошта? Я ж на хвіліначку. Узяла слоік і назад.

— Грамакоўская дзе стаяла?

— Вунь там, — паказала Сяркова на процілеглы прылавак і падазрона зірнула на лейтэнанта.

Корзун выйшаў у падсобку, узяў пратакол і вярнуўся назад.

— Давайце запішам, як гэта было, — прапанаваў ён Сярковай.

Неахвотна яна паўтарыла, дзе ляжалі грошы, дзе стаяла Грамакоўская, куды і на які час яна сама выходзіла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Левы рэйс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Левы рэйс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Левы рэйс»

Обсуждение, отзывы о книге «Левы рэйс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x