• Пожаловаться

Владимир Шитик: Левы рэйс

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Шитик: Левы рэйс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1983, категория: Прочие приключения / Детектив / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Владимир Шитик Левы рэйс

Левы рэйс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Левы рэйс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апавяданні, уключаныя ў зборнік, адзначаны прэміямі на рэспубліканскіх конкурсах «Мая міліцыя», а аповесць «Па жураўля ў небе» і апавяданне «Другая версія» атрымалі дыплом на конкурсе Саюза пісьменнікаў і МУС СССР. ЗМЕСТ: Другая версія Неспадзяваны ход Гадзіннік з бранзалеткай Левы рэйс Па жураўля ў небе Мастак:

Владимир Шитик: другие книги автора


Кто написал Левы рэйс? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Левы рэйс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Левы рэйс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лапкоў падышоў да акна і паглядзеў у двор. Металалом, які застаўся пасля «Жыгулёў», ужо вывезлі, і пад павеццю стаяў толькі матацыкл з люлькай. Ён яшчэ пастаіць тут — пакуль не адбудзецца суд.

Неспадзяваны ход

Лейтэнант Корзун чытаў паперы і хмурыўся Усё ў гэтым выпадку выглядала не так - фото 5

Лейтэнант Корзун чытаў паперы і хмурыўся. Усё ў гэтым выпадку выглядала не так. Быццам нехта наўмысля перамяшаў патрэбнае і непатрэбнае, правільнае і няправільнае. Узяць хаця б тое, што ролю дэтэктыва з самага пачатку ўзяла на сябе прадаўшчыца магазіна Сяркова. Заўважыўшы, што няма на месцы выручкі за мінулы дзень, яна не паведаміла ўчастковаму Савачкіну або ў райаддзел, а пачала ўласнае расследаванне. Сяркова западозрыла дваіх вяскоўцаў: пенсіянера Буевіча і бібліятэкарку Грамакоўскую, якія нібыта ў розны час заставаліся ў гандлёвай зале па адным. Пенсіянер, калі злосная Сяркова выскачыла на вуліцу, стаяў яшчэ ля магазіна, гутарыў з людзьмі, і яна яго не кранула. Ці то ўзрост чалавека, ці то сам факт, што ён быў яшчэ тут і тым самым нібы пацвярджаў сваю невінаватасць, крыху ахаладзілі гнеў жанчыны — невядома.

Яна толькі папытала ў Буевіча пра грошы і тады пабегла да Грамакоўскай, якая жыла непадалёк ад магазіна. Грамакоўскай, аднак, дома не аказалася. Гаспадыня сказала, што кватарантка толькі што паехала ў горад. Гэта, відаць, і пераканала Сяркову — збегла з грашамі. Яна падпільнавала аўтобус, на якім вярталася бібліятэкарка, паклікала дзяўчыну ў склад і там абшукала яе. Ні вялікіх пакупак, ні грошай не знайшла. Ды гэта Сяркову не збянтэжыла. Яна ўжо не выпусціла Грамакоўскую са склада і там замкнула яе.

Па вёсцы адразу ж папаўзлі чуткі. Адны гаварылі, што сама прадаўшчыца доўгі час грэла рукі ў магазіннай касе і цяпер хоча зваліць віну з хворай галавы на здаровую. Другія, наадварот, падтрымлівалі Сяркову. Трэція, не беручы ні чый бок, чакалі, што скажа міліцыя. Сяркова ж пратрымала дзяўчыну аж да позняга вечара.

Савачкін прыехаў у Клін толькі назаўтра. Вядома, яму расказалі пра здарэнне, дапоўніўшы гісторыю мноствам дэталяў, якімі немінуча абрастае кожная незвычайная падзея з цягам часу.

Участковы схапіўся за галаву і кінуўся да тэлефона званіць у райаддзел. І пакуль ехала аператыўная група, ён добрасумленна выклаў на паперы ўсё, што яму было вядома пра гэта.

Прачытаўшы дакладную ўчастковага, першыя пратаколы расследавання, Корзун адчуў незадаволенасць. Справа выглядала надта цёмнай, без ніякай зачэпкі. Або ўсе сляды знішчыла сама Сяркова, праявіўшы непатрэбную актыўнасць, або злодзей наогул не пакінуў пасля сябе нічога вартага ўвагі. Была мільгнула ў Корзуна яшчэ адна думка: а ці кралі на самай справе грошы? Але ён адкінуў сумненне. Не верыць Сярковай падставы не было. Корзун пагаварыў з тым-сім, наслухаўся процьму здагадак і меркаванняў — вёска не супакойвалася, хвалявалася — і падумаў, што ў такіх абставінах нічога не даб'ецца. А падумаўшы так, павярнуўся, не дайшоўшы крыху да Буевічаў, і пакрочыў назад у сельсавет.

Старшыня сельсавета пагадзіўся з лейтэнантавай прапановай.

Сход правялі ў той жа вечар. Людзей сабралася шмат. Корзун сядзеў побач са старшынёй сельсавета і ўвесь час лавіў на сабе цікаўныя позіркі. Людзі ўжо ведалі, што ён і ёсць менавіта той следчы, якому ў раёне даручылі разабрацца ў гэтым здарэнні з выручкай, і, напэўна, чакалі, што ён вось зараз устане і назаве вінаватага. Корзун, мажліва, расчараваў іх. Ён сказаў, што міліцыя нікога не падазрае, што Сяркова самавольнічала, і папрасіў прабачэння ў Грамакоўскай за тое, што Савачкін не змог у той дзень за яе заступіцца.

А далей, з гэтага выпадку, павёў гаворку пра сацыялістычную законнасць. І хоць сход увогуле ўдаўся — і яму, і старшыні сельсавета задавалі шмат пытанняў, Корзун бачыў, што не ўсе задаволены. Тым не меней, калі назаўтра ён узяўся за расследаванне, то адразу адчуў, што вёска стала спакайнейшая.

На сходзе Корзун не бачыў Грамакоўскай. Не прыйшла, бо ці саромелася, ці пакрыўдзілася. Таму ён не выклікаў яе ў сельсавет, дзе збіраўся размаўляць са сведкамі, а з раніцы сам накіраваўся да яе дадому.

У Кліне Грамакоўская была чужой, прыезджай і кватаравала ў бяздзетнай калгаснай даяркі. Свой візіт Корзун падгадаў так, каб гаспадыні не было дома — раніцай даярка заўсёды на ферме. Вядома, тое, што ён заходзіў да Грамакоўскай, у вёсцы хутка будуць ведаць усе. Аднак яму было важна, каб сама Грамакоўская не бянтэжылася ад чужога позірку, гаварыла з ім смела і адкрыта. Як бы там ні было, яна пакуль што заставалася сведкай.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Левы рэйс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Левы рэйс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Борис Минаев: Детство Лёвы
Детство Лёвы
Борис Минаев
Борис Минаев: Мужской день
Мужской день
Борис Минаев
Валентин Зуб: Таямнічы надпіс
Таямнічы надпіс
Валентин Зуб
Галіна Каржанеўская: Не можа быць
Не можа быць
Галіна Каржанеўская
Юры Станкевіч: Луп. Апавяданні
Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Левы рэйс»

Обсуждение, отзывы о книге «Левы рэйс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.