• Пожаловаться

Владимир Шитик: Левы рэйс

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Шитик: Левы рэйс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1983, категория: Прочие приключения / Детектив / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Владимир Шитик Левы рэйс

Левы рэйс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Левы рэйс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апавяданні, уключаныя ў зборнік, адзначаны прэміямі на рэспубліканскіх конкурсах «Мая міліцыя», а аповесць «Па жураўля ў небе» і апавяданне «Другая версія» атрымалі дыплом на конкурсе Саюза пісьменнікаў і МУС СССР. ЗМЕСТ: Другая версія Неспадзяваны ход Гадзіннік з бранзалеткай Левы рэйс Па жураўля ў небе Мастак:

Владимир Шитик: другие книги автора


Кто написал Левы рэйс? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Левы рэйс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Левы рэйс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што значыць «прыкладна»? Ты мне дакладна скажы! А-а, не можаш, не ўпэўнены? Мажліва, і меней… Ну, добра, дзякуй і за гэта. Прышлі, аднак, афіцыйную даведачку, у дадатак да ранейшай. Сёння ж, — ён зірнуў на гадзіннік. — Можаш заўтра, толькі з раніцы.

— Далася табе ў знакі гэтая доза! — нездаволена сказаў Корзун. Яму вельмі хацелася хутчэй закончыць справу. Думалася, што ў аддзеле пачалі на яго іранічна паглядаць. Маўляў, не дарос ты, маладзён, да самастойных дзеянняў.

— Усё можа быць, — няўважліва, засяроджаны на нейкіх сваіх думках, адказаў Лапкоў і тут жа папрасіў: — Выкліч на заўтра Панфіловіча і Сіманькова, гадзін на дванаццаць.

Калі назаўтра Корзун зайшоў да Лапкова, Панфіловіч быў ужо там. Ён сядзеў насупраць гаспадара кабінета з пакрыўджаным выглядам, панура паўтараў:

— Я ўсё ўжо расказаў. І ўсё ў паперах запісана. Маглі прачытаць, чымся чалавека з працы клікаць.

І таму, што Лапкоў маўчаў, ён працягваў:

— Мне грошы, таварыш інспектар, ад выпрацоўкі плоцяць…

Лапкоў улавіў прыхаваную здзеклівасць, унутрана пасміхнуўся: «А ты нахабнік, Панфіловіч». Не спяшаючыся, расклаў на стале перад сабой лісткі пратакола, некалькі хвілін уважліва вывучаў Панфіловіча, затым спакойна спытаў:

— Вы чаго засталіся?

Ад абурэння Панфіловіч ледзь не задыхнуўся. Павярнуўшыся да Корзуна, быццам заклікаючы яго ў сведкі, усклікнуў:

— Я дваццаць разоў тлумачыў, вось ім, — кіўнуў ён у бок лейтэнанта. — Ну, няхай, няхай. — Панфіловіч дэманстратыўна паглядзеў на свой гадзіннік і слова ў слова паўтарыў усё тое, што было запісана раней.

— А якой гадзіне гэта было? — спытаў Лапкоў.

— А хто там глядзеў на гадзіннік, — насмешліва сказаў Панфіловіч.

— Я падкажу вам, — строга сказаў Лапкоў.— У бальніцу прывезлі Грыбоўскага а палове дзесятай. Хвілін пятнаццаць — дарога. Гэта з запасам. Значыць, з чвэрткі дзесятай і да дзесяці дваццаці, калі прыехала група лейтэнанта Корзуна, вы знаходзіліся там неадлучна?

— Час не помню, а што быў там — гэта факт, — упарта паўтарыў Панфіловіч. — Спецыяльна застаўся, яны ведаюць, — зноў ён звярнуўся за падтрымкай да Корзуна.

— А куды вы паўлітэрку дзелі?

— Якую? — крутнуўся ў крэсле Панфіловіч і адразу ж узяў сябе ў рукі: — Вы што мне шыеце, інспектар?

— Словы якія ў вас крымінальныя, — папракнуў Лапкоў і растлумачыў: — Тую самую, што вы ў той дзень у краме купілі. У прадаўца Сулкоўскай.

— Выпіў! — выдыхнуў са злосцю Панфіловіч.

— Калі? З кім?

— Адзін, учора…

— На рабоце вы былі цвярозы. Значыць — пасля? Праверым, — Лапкоў выняў з шуфлядкі трубку, якой правяраў на цвярозасць шафёраў, прапанаваў Панфіловічу: — Дыхніце… Яшчэ… Вось бачыце, нічога няма! Можна і больш складаную экспертызу зрабіць, хочаце? Ах, вунь што! Вы пераблыталі, не ўчора, а заўучора. Праверым і гэта. Але мушу сказаць: не пілі вы тую паўлітэрку. Ні ўчора, ні заўчора. Вы яе недапітую выкінулі, ці не так?

Вы што, інспектар, вы мяне п'янага за рулём злавілі? — хрыпла, нібы ў яго перасохла ў горле, прамямліў Панфіловіч.

Лапкоў зноў нечакана спытаў:

— А дзе вы былі, калі Сіманькоў павёз Грыбоўскага?

— Я ж сказаў, сказаў! — закрычаў Панфіловіч. — На месцы сляды пільнаваў!

— Не было вас там, Панфіловіч. Прынамсі, паміж дзевяццю трыццаццю і дзесяццю гадзінамі. За гэты час тры машыны ля базы прайшлі. Двое шафёраў вас не бачылі: Качанаў — ён у дзесяць гадзін у гараж прыехаў, і Буглай — якраз апошнія паведамленні а палове дзесятай па «Маяку» слухаў, праязджаючы міма базы.

Панфіловіч паціснуў плячамі.

— Ну і што з таго? Маглі не заўважыць.

— Маглі. Дапускаю… А вось трэці вас бачыў. Як вы мех збожжа цягнулі на базу. Каля паловы дзесятай. Правільна, га?

Панфіловіч не адказаў, паглядзеў на Лапкова з выклікам, незалежна, але яго выдавала правае павека, якое нервова торгалася.

— Лейтэнант, — звярнуўся Лапкоў да Корзуна, — праводзьце Панфіловіча ў суседні пакой. Хай падумае, успомніць. А сюды паклічце Сіманькова.

— Што, матацыкл можна забраць? — адразу з парога прабасіў Сіманькоў.

За некалькі гадоў службы ў міліцыі Лапкоў нагледзеўся на ўсялякіх злачынцаў — і злосных і выпадковых. Не заўсёды яны прызнаваліся ў сваіх учынках адразу, некаторых з іх даводзілася літаральна прыпіраць да сценкі фактамі і доказамі. І ён заўсёды здзіўляўся, калі бачыў, што вінаваты ў цяжкім злачынстве не адчувае дакору сумлення, а выкручваецца, быццам справа датычыць не смерці чалавека, а нечага дробязнага, неістотнага. Ён пытаўся ў сябе — адкуль бяруцца такія, і не мог знайсці на гэта адказу. Вось і цяпер ён зусім не разумеў Сіманькова. Стаіць, быццам прыйшоў атрымаць прэмію. І таму што з кожнай секундай расло пачуццё гневу, Лапкоў, павольна расцягваючы словы, прамовіў:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Левы рэйс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Левы рэйс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Борис Минаев: Детство Лёвы
Детство Лёвы
Борис Минаев
Борис Минаев: Мужской день
Мужской день
Борис Минаев
Валентин Зуб: Таямнічы надпіс
Таямнічы надпіс
Валентин Зуб
Галіна Каржанеўская: Не можа быць
Не можа быць
Галіна Каржанеўская
Юры Станкевіч: Луп. Апавяданні
Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Левы рэйс»

Обсуждение, отзывы о книге «Левы рэйс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.