Адам Мальдис - Восень пасярод вясны

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Мальдис - Восень пасярод вясны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Восень пасярод вясны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Восень пасярод вясны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У маленькім маёнтку Анелін, размешчаным на беларуска-літоўскім этнічным паграніччы, сустрэліся розныя людзі — рэвалюцыянер Кастусь Каліноўскі і паэт Уладзіслаў Сыракомля, артыстка Галена Маеўская і селянін Грыва. Аказаўшыся ў складанай сітуацыі, героі аповесці прымаюць рашэнні, якія істотна паўплываюць на іх далейшае жыццё. Падзеі твора адбываюцца ў 1861 годзе — адразу ж пасля адмены прыгоннага права, у час сялянскіх хваляванняў.

Восень пасярод вясны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Восень пасярод вясны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднак думкі Сыракомлі нечакана скіраваліся ў іншы бок; не ўсё яшчэ згублена. Бо застануцца дзеці. Няхай не такія, як выпеставаныя ў марах, але свае, кроўныя. Застануцца сябры, улюбёныя ў літаратуру, і сярод іх — яго духоўны вучань Вінцэсь Каратынскі. Застанецца, урэшце, айчыстая зямля, зямля бацькоў і дзядоў. І дзеля яе ён павінен пераступіць праз нешта ў самім сабе. Пачаць усё яшчэ раз нанава, каб, у рэшце рэшт, напісаць галоўную кнігу.

— Тпру, Баранавалока! — Сыракомля спыніў каня сярод чорнага, узаранага з восені поля, якое нецярпліва чакала першага дожджыку. Уперадзе чарнела карчма Бастомскага, на страсе якой зелянеў дробны мох. Далей, за рэчкай, віднеліся акружаныя дрэвамі вясковыя хаты. Ярка свяціла веснавое сонца. Але бясхмарнае неба было нейкае халоднае. І вецер дзьмуў сіверны. На момант Сыракомлі здалося, што гэта ніякая там не вясна, а глыбокая восень. Восень Жыцця. І, самае страшнае, не было прадчування, што з вясной, з веснавым пажарам, наступіць вызваленне. Трывожнае прадчуванне пажару было, але яно не суправаджалася прадчуваннем свабоды.

І тут Сыракомлю ахапіў жах, што ён не паспее зрабіць нешта самае важнае. Не паспее і не зможа. Бо ці валодае ён гэтай беларусінскай мовай у такой жа ступені, як польскай?!

Дастаўшы з-пад сядзення рукапісную кнігу, Сыракомля знайшоў у канцы яе чыстую старонку і ліхаманкава пачаў крэсліць. па ёй пляскатым нямецкім алавіком:

«Вясна будзе» — людзі баюць,
Ды нашто нам росквіт той?
Мы адвыкнулі ад мая,
Нас не выручыць ніхто.
Ў скутай інеем краіне,
Ў мерзлай пушчы векавой
Толькі елкі цяжка стынуць
Мёртвай зеленню сваёй.
Ды палі ў снягах калеюць,
Ды на гора і на смех
Мох магільны зелянее
На капцах мужыцкіх стрэх
Чэзнеш нівай непалітай,
Усялякі церпіш зброд,
Ці ўваскрэснеш? Ці жывы ты?
Ці забіты мой народ?
Каб вясне прабіць дарогу,
Каб калісь вярнуўся рай —
Слова праўды, пакуль змога,
Мусіш слухаць, родны край.
І тады адтануць гоні,
Цеплынёй дыхне ралля,
Раем займецца зялёным
Маці родная зямля.
Пройдзе нівамі, лясамі
Бог свабоды залатой.
Калі мы не ўстанем самі —
Не падыме нас ніхто.

Апрача двух апошніх радкоў верш не задавальняў Сыракомлю. Занадта цьмяна, занадта алегарычна. А трэба — каб верш клікаў…

І таму распісаўся ўнізе: Міраслаў Варакомля. Няхай будзе бачнасць, што на ніве беларусінскай шчыруе яшчэ адзін аўтар.

Але тут жа падумаў: ці не будзе гэта калісьці ацэнена як звычайная палахлівасць вядомага польскага паэта, што пабаяўся прызнаць мужыцкую мову мовай сваёю?!

Перакрэсліўшы накрыж напісанае, Сыракомля ўзяў чысты лісцік, укладзены кімсьці ў кнігу, і пачаў усё пісаць нанава:

Ужо пташкі пяюць усюды,
Ужо кветкі зацвялі…
«Вясна прыдзе» — кажуць людзі…
Но скуль прыдзе і калі?
І нашто ж вясна нам, божа?
Мы адвыклі ад вясны…
Елкі ў лесе, мох на стрэсе
Зелянеюць заўсягды…

Але далей не пісалася. Не было важкіх слоў.

«Закончу ў Вільні», — рашыў Сыракомля. І схаваў лісток у кішэню.

…У 1912 годзе Уладзіслаў Каратынскі, сын Вінцэся, апублікаваў гэты верш у газеце «Кур’ер Літэвскі» ў сувязі з 50-годдзем з дня смерці вясковага лірніка.

Эпілог

Як жа склаўся далейшы лёс герояў?

9 красавіка 1861 года Сыракомля быў ужо ў Коўне. Мясцовая грамадскасць арганізавала ў яго гонар урачысты абед, які выліўся ў патрыятычную маніфестацыю. 10 красавіка да Сыракомлі далучыўся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, і яны разам паехалі ў Варшаву. Па дарозе ўсюды былі цёплыя сустрэчы. Сыракомля чытаў вершы. Але ў Варшаве ён раптам цяжка захварэў. Давялося вяртацца назад… У Сувалках вясковага лірніка арыштавалі, пад канвоем прывезлі ў Вільню, дзе пасадзілі ў адзіночную камеру цытадэлі. Потым, пад націскам грамадскасці, выпусцілі пад нагляд паліцыі. І ўсё ж не ўгледзела яна! Сыракомлі ўдалося перадаць надзейным сябрам перароблены варыянт беларускага верша «Добрыя весці», і ён двойчы быў выдадзены на Беласточчыне, у нелегальнай друкарні чыгуначніка Браніслава Шварцэ, разам з «Гутаркай старога дзеда» (аўтарства яе прыпісваецца Вінцэсю Каратынскаму).

Прабыванне ў турме канчаткова падарвала здароўе Сыракомлі. 15 верасня 1862 года, у дзевяць гадзін вечара, ён сканаў. Прыяцелі ўсклалі на яго чало лаўровы вянок.

Кастусь Каліноўскі, як вядома, у 1862 годзе пачаў выдаваць першую беларускую нелегальную газету «Мужыцкая праўда». У 1863 годзе ўзначаліў паўстанне ў Літве і Беларусі. Арыштаваны ў Вільні, у святаянскіх мурах, трапіў у лапы крывавага Мураўёва-вешальніка. У турме напісаў развітальны верш, які пачынаўся са слоў: «Марыська, чарнаброва галубка мая». Адны даследчыкі схільны бачыць у Марысьцы канкрэтную асобу, другія — абагулены вобраз айчыны. 22 сакавіка 1864 года Каліноўскі быў пакараны смерцю на Лукішскай плошчы — там, дзе цяпер ляжыць памятны камень.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Восень пасярод вясны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Восень пасярод вясны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Восень пасярод вясны»

Обсуждение, отзывы о книге «Восень пасярод вясны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x