Адам Мальдис - Восень пасярод вясны

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Мальдис - Восень пасярод вясны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Восень пасярод вясны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Восень пасярод вясны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У маленькім маёнтку Анелін, размешчаным на беларуска-літоўскім этнічным паграніччы, сустрэліся розныя людзі — рэвалюцыянер Кастусь Каліноўскі і паэт Уладзіслаў Сыракомля, артыстка Галена Маеўская і селянін Грыва. Аказаўшыся ў складанай сітуацыі, героі аповесці прымаюць рашэнні, якія істотна паўплываюць на іх далейшае жыццё. Падзеі твора адбываюцца ў 1861 годзе — адразу ж пасля адмены прыгоннага права, у час сялянскіх хваляванняў.

Восень пасярод вясны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Восень пасярод вясны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— У сэрцах сваіх! Усё, што набалела ў с-сэрцах!

— Гэтага мала. Хацелася б мець шчыгульны план.

— Трохі п-пачакайце. Спадзяюся, што да восені ўжо будуць п-пракламацыі з канкрэтнай п-праграмай, выкладзенай народнаю моваю. Толькі каму, у выпадку чаго, іх перадаць?

— Калі гаварыць пра Гервяты, — Шэміс глянуў на Сыракомлю, але той ішоў уперадзе і, здаецца, не слухаў размовы, — то можна мне або і іншым надзейным хлопцам…

— Не бойцеся, памяць мая ўчэпістая, але не здрадная. А другі выпадак для с-сустрэчы калі яшчэ будзе.

— Завуць іх, на выпадак чаго, Ян Бумбуль і Часлаў Чапукойць. Ёсць яшчэ — ды не такія надзейныя. Часам збіраемся, аднак не ведаем, чым такім заняцца.

— А вы ў лесе збірайцеся. Пад выглядам п-палявання на ваўкоў у стралянні цвічцеся. Галоўны ж клопат — сяляне. Ад іх цяпер усё залежыць. Гэта нам толькі здаецца, што п-поступ гісторыі вызначаюць нацыі, гэта значыць народы. На самай справе ўсё вырашаюць грамадскія слаі, або, як іх яшчэ называюць, клясы…

Сыракомля тым часам, каб не замінаць у далікатнай гаворцы, вырваўся ўперад і даволі шпарка ішоў насустрач сонцу, шастаючы пантоплямі па мінулагодняму лісцю. Цяпер у яго было адно жаданне: наталіць смагу — і хутчэй дамоў, у Вільню ці Барэйкаўшчыну. Далей ад Галены і ўсіх гэтых янінак і марысек. Бог з імі, няхай жывуць самі па сабе, не вярэдзячы яго сэрца, а ён будзе жыць сам па сабе. Пачне новае, цнатлівае жыццё. Пераступіць сам праз сябе, як тады, калі надыбаў зайца-шарака: карціла выстраліць, а не выстраліў, стрымаў сябе, бо ўсякаму ж дыханню хочацца дыхаць… Вось толькі аддасць кветачкі Галене (Сыракомля дастаў з кішэні сурдута прыплюшчаныя пралескі), папросіць чаго гарачага і знікне адсюль назаўсёды…

Галена сустрэлася на парозе салона ўчарнелая, расстроеная. Яна ўжо ведала, што паперы звечара зніклі, але хто іх узяў — Серабракоў, Грыва ці нехта трэці — упэўненасці ў яе не было. На ўсякі выпадак упрасіла Яцака з’ездзіць у Палушы і зрабіць усё мажлівае, каб знайсці Грыву. І цяпер у глыбіні душы ўжо кляла сябе, што была такая неасцярожная, хаваючы пакет на чыіхсьці вачах. І ўвогуле — што ўзялася, як Людвік сказаў, за гэтую нябабскую справу.

— Дзень добры, Галенка! Як маешся, сэрданька? Вось я табе кветачак нарваў. Паглядзі, якія цудоўныя пралесачкі,

— Нясі іх Марысьцы сваёй, — помсліва прашаптала яна замест павітання. — З кім ночку правёў, а каму пралесачкі збіраў,

— Ты што, звар’яцела? — Сыракомля схапіў яе за плечы, моцна ўстрасануў, каб прывесці ў сябе. — Нейкі шпяктакль зноў задумала? Нашто я Марысьцы і нашто яна мне?

— А гэта ты ў яе сам запытайся! Вярнуўшыся ад цябе, раніцай са мной гаварыць не захацела. Ляжыць ніцма, схаваўшы твар у падушку… Можа, ажыве, калі ты кветачкі ёй прынясеш! — голас Галены гучаў пераканана, і Сыракомля зразумеў, што для такіх абвінавачванняў у яе былі нейкія незразумелыя яшчэ яму падставы.

— Пабойся бога, Галенка! Дзецьмі сваімі прысягаю, жывымі і мёртвымі, што ўсю ноч быў я адзін! Толькі кашмарныя сны да мяне прыходзілі… Зайздрасць вуснамі тваімі гаворыць, чорная зайздрасць. Каму ўжо зайздросціць, а толькі не табе, і што за бязглуздзіцу ты прыдумала! — Сыракомля ледзь не крычаў.

— Цішэй, графа разбудзіш. Іншыя пачуюць…

— Ах, пачуюць! Дык няхай чуюць, якое ты няўдзячнае стварэнне! Я дзеля цябе ўсе кінуў, прыехаў сюды, а ты… Такую брудную плётку! Дзе тая Марыся? Не ўстае, кажаш? Ану — пайшлі да яе! — Сыракомля схапіў Галену за руку і пацягнуў за сабой. — Дзе яна? Паказвай!

Перакананая ў сваёй слушнасці, Галена не супраціўлялася. Наадварот, прайшоўшы сені, сама рашуча адчыніла дзверы пакоя, у якім правяла апошнюю ноч.

Дзяўчына ляжала, адвярнуўшыся тварам да сцяны. Але, па ўсім відалася, не спала.

— Марыся, скажы, толькі шчыра, як перад богам, куды ты хадзіла ў гэтую ноч. Вось тут пан Сыракомля…

— Пры чым тут пан Сыракомля… — Марыся ўся сцялася ад сораму і ўнутранага болю. — Ну, вінавата я, што не паслухала цёці і не пайшла, куды цёця сказала, а пайшла ў зусім іншы пакой — да маладога і вольнага. А болей, — здавалася, што Марыся вось-вось заплача, — болей я вам нічога не скажу. Хоць рэжце!

Такога павароту Галена ніяк не чакала. Выходзіць, яна выпраўляла, яна ж і асуджае. Асуджае, хоць выйшла ўсё па-другому… Галена ў адчаі закрыла твар рукамі:

— Выбач, Людвік, мне, грэшнай. Гарэць мне ў пекле векі вечныя… Але павер, Людвік, дабра я табе зычыла, угаворваючы яе, шчасця жадала!

— Куды ўжо лепшага шчасця жадаць! Тэатр устроіла! Як пешкамі, стала ўсімі гуляць! Ты б хаця пра яе падумала! Пра тое, што ёй душу надломіш…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Восень пасярод вясны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Восень пасярод вясны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Восень пасярод вясны»

Обсуждение, отзывы о книге «Восень пасярод вясны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x