Адам Мальдис - Восень пасярод вясны

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Мальдис - Восень пасярод вясны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Восень пасярод вясны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Восень пасярод вясны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У маленькім маёнтку Анелін, размешчаным на беларуска-літоўскім этнічным паграніччы, сустрэліся розныя людзі — рэвалюцыянер Кастусь Каліноўскі і паэт Уладзіслаў Сыракомля, артыстка Галена Маеўская і селянін Грыва. Аказаўшыся ў складанай сітуацыі, героі аповесці прымаюць рашэнні, якія істотна паўплываюць на іх далейшае жыццё. Падзеі твора адбываюцца ў 1861 годзе — адразу ж пасля адмены прыгоннага права, у час сялянскіх хваляванняў.

Восень пасярод вясны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Восень пасярод вясны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На верандзе пачуўся грукат мужчынскіх ботаў. То Яцак вярнуўся. Доўга выціраў ногі, нібы адцягваючы сустрэчу з Галенай. Увайшоў пануры, з ускудлачанымі валасамі.

— Няма яго нідзе, — сказаў, праціраючы хустачкай запацелыя акуляры. — З пазаўчарашняга вечара яго ніхто ў вёсцы не відзеў. Хата замкнёна…

— Гэта д-дрэнна!

— Трэба ехаць у Вільню, знайсці недзе Серабракова. Не можа, міленькія, быць, каб ён нічога не ведаў.

— Здаецца, ён спяшаўся ў канцылярыю губернатара, — успомніў Ляшчынскі.

— Я паеду! — загарэўся Сыракомля. — На ногі ўсіх падыму!

— Нельга нікога п-паднімаць на ногі. Чым больш асоб ведае, тым больш небяспека! Я еду, п-панове, п-першы і п-пастараюся дзейнічаць як мага асцярожней. Калі што высветліцца — адразу дамо знаць.

Каліноўскі нібы раіўся з прысутнымі. Але голас яго гучаў загадна. І ўсе пагадзіліся з ім, адчуваючы рацыю.

Паспешліва развітаўшыся з прысутнымі, Каліноўскі зайшоў у пакой да Марыські. Яна ўсхапілася, сказала, што зараз прывядзе сябе ў парадак і выйдзе яго праводзіць. І праз хвілю якую, калі Каліноўскі з дапамогай пахоліка запрагаў каня, сапраўды выйшла, навідавоку ва ўсіх, на двор. Пабачыўшы гэта, Сыракомля пераможна глянуў на Галену, якая, адхінуўшы заслону, стаяла ля акна.

— Што зробіш, — хутчэй перад самой сабой апраўдвалася Галена, — чалавек страляе, а пан бог кулі носіць.

Марыся праводзіла Каліноўскага да крыжа. І вярнулася назад паспакайнелая, нібы прасветленая. Высока трымала злёгку павернутую ўбок галаву. І толькі ўсмешка была ніякаватая. Павітаўшыся з мужчынамі, яна адразу ж, як ні ў чым не бывала, стала памагаць цётцы прыбіраць са стала. Сыракомля тым часам ціха сядзеў на атаманцы, безуважна гартаў рукапісную кнігу.

— То адкуль усё ж яна? — спытаў у Ляшчынскага. — Якім цудам папала з Нясвіжа ў Анелін?

— Гэта сямейная таямніца, — неахвотна адказаў гаспадар. — А паколькі ў ёй закрануты і гонар жанчыны, то гаварыць пра ўсё гэта мне, самі разумееце, не надта хацелася б. Магу толькі сказаць, што адбылося ўсё без крадзежы і ў часы, калі радзівілаўская фартуна пераходзіла ў рукі Вітгенштэйнаў, не дужа законных нашчадкаў.

— Ну, а цяпер — можа частка магнацкай фартуны, у выглядзе вось гэтай кніжкі, перайсці ў рукі збяднелага шляхеткі, што калісьці таксама служыў у Нясвіжы і таму мае права на спадак? — калі Сыракомля нешта прасіў, выражаўся заўсёды мудрагеліста,

— Чаму ж, з задавальненнем ахвярую яе ў надзейныя рукі. Болей таго… — Ляшчынскі на момант задумаўся. — Каб здзейснілася мара, якую вы выказалі ўчора, я гатовы перадаць вам Анелін у дажывотную дзяржаву. Праўда, з адной умовай — апекавацца вось гэтым дзяўчом, плаціць ёй арэнднае, зрэшты, даволі сімвалічнае… Бо Талочку я праганяю. З дзісейшага дня!

— Дзякуй за вялікі гонар… Месцы ў вас тут пекныя. Для натхнення — спрыяльныя. Але — не вазьму! І вы ведаеце чаму!

— Здагадваюся.

— А ўвогуле — дзякую! Дзякую за гасціннасць, за сэрца. І не трымай, міленькі, на мяне крыўды… Жыццё ўсё заблытала. Шануй яе, — Сыракомля кіўнуў у бок Галены. — Глядзіце малога Уладзю. Можа, калі прывязіце мне паказаць, — Сыракомля расчуліўся ад свайго ўсёдаравання.

— Не крыўдуй і ты, — Галена падышла да Сыракомлі і пацалавала прама ў вусны. — Жадаю, каб болей на тваім жыцці не было ніякай сказы, ніякай плямачкі. Бо цяпер ты павінен не толькі вучыць, але і весці за сабой. А весці дадзена толькі чыстым душой… І не трэба слёз, Людвік. Едзь сабе з богам! Не, пачакай, мы ўсе апранёмся і праводзім цябе — хоць да крыжа.

…Калі Сыракомля яшчэ раз развітаўся са старымі і новымі сябрамі і павярнуў каня на гасцінец, у яго было такое адчуванне, нібы звалілася з плеч гара. З Галенай усё скончана, скончана раз і назаўсёды. Цяпер не прыйдзецца больш хлусіць, ашукваць даверлівую, але ўсё ж чуйную Паўліну. Скончана ўсё і з Бахусам. Колькі ўжо ён ваяваў сам з сабой, колькі цярпеў паражэнняў, не маючы сіл, каб адмовіцца ад піва і шнапсу ў падвіленскай баварыі. Ды і нашто такая пакута? З сягонняшняга дня ён будзе выходзіць з унутранай барацьбы не пераможаным, а пераможцам! Нездарма ж ён не прыгубіў ні чаркі, устаўшы пасля кашмарнай ночы. Што яшчэ? Ага, слава… Што слава! Прывідны дым. Хто думае пра славу, той ніколі яе не здабудзе. Слава прыходзіць толькі да сціплых людзей, чыё ўсё жыццё — узыходжанне… Толькі вось што блага: ты не ведаеш, узыходзячы, ці твая гэта вяршыня, ці чужая. І на якую вяршыню ты ўвогуле здольны… А можа, ідзеш па раўніне, а табе толькі здаецца, што ўзнімаешся над іншымі. Здаецца, бо, аслеплены пыхаю, прымаеш прывіднае жаданне за рэальную існасць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Восень пасярод вясны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Восень пасярод вясны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Восень пасярод вясны»

Обсуждение, отзывы о книге «Восень пасярод вясны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x