Змітрок Бядуля - Салавей

Здесь есть возможность читать онлайн «Змітрок Бядуля - Салавей» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Юнацтва, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Салавей: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Салавей»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Старонкі аповесці 3. Бядулі (1886–1941) «Салавей» вяртаюць нас у мінулае нашай бацькаўшчыны. Пісьменнік гістарычна праўдзіва намаляваў карціну жыцця сялянства ў тую змрочную пару — у час прыгону: звярыную жорсткасць паноў, іх пагарду да ўсяго беларускага — да імён, да мовы, да нацыянальнай культуры. Але ніякія катаванні не маглі заглушыць народныя таленты, прыгажосць душы народа. Пакуты герояў аповесці выкклікаюць боль, але яго перамагае пачуццё зачаравання іх чалавечнасцю, самаадданасцю і высакародствам.

Салавей — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Салавей», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Свісты бізуноў па акрываўленых плячах прыгонных, жудасны плач сялян і рогат, дзікі нястрыманы рогат лютага войта і азвярэлых панскіх гайдукоў.

— Біць! Рэзаць! Паліць! — крыкнуў адзін з цімакоў ды ўскочыў з свайго месца.

— Хадзем! Маёнтак падпалім! — крыкнуў другі.

— Усю свалату перарэжам! — залямантаваў трэці.

Кожны па-свойму выказваў сваю злосць.

Адзін толькі атаман маўчаў. Толькі жылы на яго лбе выступілі, і над самым носам углыбіліся дзве змаршчыны.

Над палянай вісела гарачае рыжае сонца. Пахла смалою і травамі.

Антон спыніў ігру.

— Лоўка граеш! — пахваліў яго атаман.

— Перад мужыкамі лепш грае, чымся перад панамі, аж за сэрца бярэ, — заўважыў адзін з былых панскіх актораў.

— Што гэта? — усхапіўся раптам ад дзіва атаман. — Хто тут плача?

Воддаль пад хвояй корчыўся ад плачу Салавей.

— Чаго хнычыш? — злосна крыкнуў атаман. — Мяккае ў цябе сэрца, як бачу. Не салаўём трэба быць, а злосным каршуном! Нашаму брату плакаць не выпадае. Ідзі сабе да пана, салаўём паплачаш перад ім. Можа, ён і злітуецца…

Салавей засаромеўся, змоўк.

— Далей чакаць нельга! Пойдзем! — пачуліся галасы цімакоў.

Пасля згоды атамана людзі пачалі збірацца ў дарогу.

— А ты, можа, тут застанешся па-салаўінаму спяваць і слёзы ліць? — звярнуўся атаман да Салаўя.

Салавей пакрыўдзіўся, апусціў галаву і маўчаў.

— Ведаеш што, — сказаў яму атаман больш мяккім голасам. — Мы каля маёнтка ў гушчары пачакаем, а ты крыху пажартуй з пана Вашамірскага. Наладзь яму генеральную рэпетыцыю. Пасля гэтага мы прыйдзем табе на дапамогу. Так яно, можа, нават і лепш будзе.

Абрадаваўся Салавей.

— Грым, вопратка і конь будзе для мяне? — запытаўся Салавей.

— Усё дадзім, — сказаў атаман.

Свяціла сонца над палямі. Ціха і патаемна гулі вершаліны стагодняй пушчы.

Цімакі парашылі назаўтра ісці ў дарогу.

10. Пан Скшымбжыцкі

Слава аб стаенніках пана Вашамірскага разляцелася па ўсіх вакольных і нават далёкіх маёнтках. Разносіў гэту славу на крыллях свайго красамоўства шляхціц Вольскі. Яму вельмі да сэрца былі новыя ўчынкі пана Вашамірскага. Апрача таго, што вялікая частка панскіх грошай, якія прызначаліся на куплю коней, заставалася ў Вольскага, ён меў яшчэ добрую награду ад пана і натурай: дзвюх балерын.

З усіх ваколіц прыязджалі паны ў маёнтак пана Вашамірскага любавацца яго коньмі.

Аднаго разу прыехаў здалёк нейкі пан Скшымбжыцкі. Гэта быў чалавек гадоў пад шэсцьдзесят пяць, з даўгой белай барадой, высокі, надзіва стройны і спрытны на свой узрост.

Пан Вашамірскі паказаў пану Скшымбжыцкаму коней і яшчэ няскончаную новую стайню.

У старога пана вочы блішчэлі, як у маладога, кожны раз, калі выводзілі са стайні напаказ новага каня.

Відаць, пан Скшымбжыцкі быў вялікім знаўцам на коней: кожнага каня аглядаў з ног да галавы, зблізку і здалёк, мацаў крыж, глядзеў капыты, зубы; беспамылкова характарызаваў каня, як толькі раз гляне на яго; гаварыў цэлыя прамовы аб харастве каня, аб яго хадзе, хваліў пана Вашамірскага за яго новыя ідэі і за іншыя дабрачыннасці.

— Калісьці, — казаў пан Скшымбжыцкі, — і мой бацька быў аматарам да добрых коней, але да такіх коней, як у пана, было яму далёка.

Кампліменты старога пана былі вельмі даспадобы пану Вашамірскаму, і сімпатыя да гасця расла ў яго з кожнай хвілінай.

Пасля абеду пан Вашамірскі прапанаваў пану Скшымбжыцкаму пакатацца конна на адным з лепшых сваіх жарабцоў.

— Але, можа, ласкавы пане, па старасці пану больш пажадана на лёгкай брычцы праехацца? — запытаўся пан Вашамірскі.

— Ды я з панам яшчэ конна бяруся ў выперадкі! — з скрыпучым старчым смехам, кашляючы, прагаварыў пан Скшымбжыцкі. — Калісьці і я быў на гэта ахвотнікам!

— Слова гонару, пану можна зайздросціць, калі так. Аднак жа думаю, што пан Скшымбжыцкі са мною не справіцца.

— Не ведаю. Спрабуем. Калісьці справіўся б! — працадзіў праз белую бараду пан Скшымбжыцкі і моцна закашляўся.

— Эт, калісьці, — гаварыў госць далей дрыжучым ад старасці голасам, — і я быў адным з першых наезнікаў! Гады… гады…

Госць глыбока ўздыхнуў, наставіў засмучаныя вочы ўдаль і ўвайшоў успамінамі ў мінуўшчыну.

Пан Вашамірскі з шчырым спачуваннем зірнуў на пана Скшымбжыцкага. Слова «калісьці» кранула самыя чулыя струны яго душы. Ён успомніў свайго дзеда з такой жа барадой, з такім жа «калісьці». Вось як бы той з магілы падняўся.

— Мы будзем ехаць паволі. Выберам самых спакойных коней, ласкавы пане! — супакойваючым, нібы да дзіцяці, тонам сказаў пан Вашамірскі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Салавей»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Салавей» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Змітрок Бядуля - Сярэбраная табакерка
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - На Каляды к сыну
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - У дрымучых лясах
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Оскар Уайльд
Александр Трокки - Молодой Адам
Александр Трокки
Змитрок Бядуля - Избранные рассказы
Змитрок Бядуля
Отзывы о книге «Салавей»

Обсуждение, отзывы о книге «Салавей» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x