Змітрок Бядуля - Салавей

Здесь есть возможность читать онлайн «Змітрок Бядуля - Салавей» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Юнацтва, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Салавей: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Салавей»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Старонкі аповесці 3. Бядулі (1886–1941) «Салавей» вяртаюць нас у мінулае нашай бацькаўшчыны. Пісьменнік гістарычна праўдзіва намаляваў карціну жыцця сялянства ў тую змрочную пару — у час прыгону: звярыную жорсткасць паноў, іх пагарду да ўсяго беларускага — да імён, да мовы, да нацыянальнай культуры. Але ніякія катаванні не маглі заглушыць народныя таленты, прыгажосць душы народа. Пакуты герояў аповесці выкклікаюць боль, але яго перамагае пачуццё зачаравання іх чалавечнасцю, самаадданасцю і высакародствам.

Салавей — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Салавей», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Раптам дзед спыніўся і войкнуў.

— Не можа быць! — крыкнуў ён дрыжучым хрыплым голасам. — Не можа быць!

Па сялянскіх паплавах пасвяцца коні пана Вашамірскага. Цэлы табун коней рознай масці дратуе веснавую свежую траву. Рыжы, агнёвага колеру жарабок выгнуў па-лебядзінаму шыю, навастрыў вушы, заржаў і пусціўся падбрыкваць па зялёным абшары лугоў.

— Чым жа мы будзем нашу скаціну зімою карміць? — запытаўся дзед у здратаваных паплавоў. — Звар'яцеў пан. Як жыву, такіх парадкаў не бачыў!

Пан Вашамірскі загадаў забраць сёлета лугі ў прыгонных. Яго шталмайстар параіў яму так зрабіць:

— Калі пан хоча вярнуць коням зграбнасць і хараство тых часоў, калі яны жылі на волі ў дзікім стане, дык трэба іх пасвіць на такіх някошаных лугах.

Часта пан Вашамірскі на захадзе сонца любаваўся тут на сваіх коней. Ён тады ўспамінаў французскую гравюру, што вісіць у адным з яго пакояў.

Захад сонца палае над лесам рознакаляровымі агнямі. Ад лесу цягнецца цень, ён даўжэе, расце з кожнай хвілінай. На захадзе сонца пан ладзіць тут жа пры конях балюшкі з музыкай, з паненкамі.

І аб балюшках дзед не ведаў, але аб гэтым яму апавядаў Каспар, які часта хадзіў глядзець свае адзірванелыя загоны. Пасля панскай кары Каспар не мог працаваць. Адмарожаныя рукі былі пакалечаны да таго, што ледзь мог імі лыжку трымаць з посным шчаўем.

Бадай кожны дзень дзед сустракаў Каспара на пустых загонах.

— Не будуць у нас сёлета жорны гудзець, — гаварыў ён Каспару. — Вось глядзі, як неаранае поле ў лагчынах патрэскалася ад гарачыні.

Заплакаў дзед. Плач яго і да плачу не быў падобны. Ён гігікаў без слёз. Здавалася, што ён збіраецца смяяцца.

— Не плакаць, а злавацца трэба! Так злавацца, каб сваёй галавы не шкадаваць і пайсці з сякерай на пана! — сказаў Каспар.

Гнойныя і чырвоныя вочы яго блішчэлі, наліваліся аганькамі.

Дзед Марцін махнуў рукою.

— Гэтак і мой бацька, святой памяці, гаварыў. А я ўжо злуюся сто гадоў, ад самога, сынку мой, нараджэння, і нічога з маёй злосці не выходзіць.

— Мяне дзівіць адно, — сказаў Каспар. — Нас многа, а паноў мала. Ніяк не ўцямлю, чаму гэта яны робяць з намі што хочуць, а мы маўчым.

На маёй памяці два разы мужычкі бунтаваліся. Я сам быў у гэтых бунтах адным з першых. Вось рубцы ад ран па спіне, але кожны раз паны бралі верх. Войска ім памагала. Вось што, сынку!

— Дык што ж рабіць?

— А хто яго ведае. Вось каб згаварыліся разам прыгонныя па ўсіх маёнтках ды ў адну ноч перадушылі ўсіх паноў, тады, можа, і быў бы толк.

— А як жа яны згаворацца?

— А багавіца іх ведае.

Дзед зірнуў у блакітнае неба, жмурыў вочы на сонцы і зашаптаў:

— Эх, каб мне перад смерцю адну гадзіну, адну маленькую хвіліну, вольку-вольніцу пабачыць…

— Навошта табе воля, ты ўжо ледзь не да самых вушэй у магілу ўлез? — дзівіўся Каспар.

— А ўнукі. А праўнукі? Ды я хаця спакойна памёр бы. Ужо дваццаць год паміраю, а смерць-ліха не бярэ. Эх! хоць праз шчылінку хлява на волю зірнуць…

— Што рабіць? — прагаварыў яму Каспар у адказ.

Дзед абапіраўся на свой кіёк і глядзеў у далечыню пільным вокам. Праз некалькі хвілін звярнуўся да Каспара:

— Глядзі, сынку, хто там у белым ідзе на полі?

— Гэта ж мая Марылька шалёная. Яна ж маткай боскай была ў касцёле. Уцякла адтуль. Яна цяпер у хаце гаспадарыць. Малых гадуе. Пачынае ачуняць ад хваробы. Толькі адна бяда, што вось кожны дзень на магільнік ходзіць. Сядзіць на магіле сваёй маткі ды маўчыць. Дый гэта яшчэ не бяда, а вось цяжарная яна.

— Унук будзе, — сказаў дзед. — І гэта не бяда!

— Панскага ці ксяндзоўскага роду, — задумёна дадаў Каспар.

9. У пушчы

Горда глядзяць у неба стагоднія хвоі. Дрыжаць вершаліны, шушукаюцца і прыслухоўваюцца да галасоў знізу. Трашчыць, хрусціць галлё пад нейчымі нагамі — ці то звера, ці чалавека. Але чалавек рэдка бывае ў такіх непраходных нетрах, дзе нават удзень сонца затулена дрэвамі, і пад імі спачывае вечны вільготны цень.

А ўночы цемра аплятае гушчыню пушчы. Не відаць ні дрэў, ні карчоў-вываратняў. Адна жуда пануе там. А часам бліснуць у цемры два аганькі, мільгануць, як запаленыя свечкі, воўчыя вочы. А часам сава дзіка зарагоча. Доўга цягнецца рогат і пераходзіць у плач. А часам месяц круглы, колеру крыві, зірне на вершаліны пушчы. Сыпле месяц агнёвае зерне на хваёвыя голкі, пільна ў гушчу ўглядаецца.

У самым сэрцы пушчы, у непраходнай глушы выкапана зямлянка. Гарыць вогнішча, палыхае. У гліняных гаршках нешта варыцца. На жалезных прутах скварыцца сала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Салавей»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Салавей» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Змітрок Бядуля - Сярэбраная табакерка
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - На Каляды к сыну
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - У дрымучых лясах
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Оскар Уайльд
Александр Трокки - Молодой Адам
Александр Трокки
Змитрок Бядуля - Избранные рассказы
Змитрок Бядуля
Отзывы о книге «Салавей»

Обсуждение, отзывы о книге «Салавей» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x