Змітрок Бядуля - Салавей

Здесь есть возможность читать онлайн «Змітрок Бядуля - Салавей» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Юнацтва, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Салавей: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Салавей»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Старонкі аповесці 3. Бядулі (1886–1941) «Салавей» вяртаюць нас у мінулае нашай бацькаўшчыны. Пісьменнік гістарычна праўдзіва намаляваў карціну жыцця сялянства ў тую змрочную пару — у час прыгону: звярыную жорсткасць паноў, іх пагарду да ўсяго беларускага — да імён, да мовы, да нацыянальнай культуры. Але ніякія катаванні не маглі заглушыць народныя таленты, прыгажосць душы народа. Пакуты герояў аповесці выкклікаюць боль, але яго перамагае пачуццё зачаравання іх чалавечнасцю, самаадданасцю і высакародствам.

Салавей — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Салавей», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Госць доўга разважаў, пасля махнуў дрыжачай рукой, смешна тупнуў нагою і адважыўся:

— Калі на тое пайшло, пане Вашамірскі, дык няхай ужо будуць коні самага лепшага гатунку. Стары вол баразны не псуе. Калісьці і я быў не з апошніх малайцоў.

Па загаду пана Вашамірскага канюхі асядлалі двух коней.

Стаеннікі білі капытамі зямлю, стрыглі вушамі, чакаючы паноў.

Спрытна ўскочыў на каня пан Вашамірскі. Ён сядзеў на тлустым Віхоры (так зваўся конь) лёгка і зграбна — нібы во ў танец пусціцца.

Пан Скшымбжыцкі ўзбіраўся на другога каня, па назве Нерон, цяжка, з воханнем. Падскочыў адзін з канюхоў і памог яму. Але як сеў у сядло, дык таксама выпрастаўся, як бы прырос да каня, і выглядаў, нібы барадаты кентаўр на старасвецкім малюнку.

— Эх, калісьці не карабкаўся я на каня, як старая баба, — уздыхнуў пан Скшымбжыцкі.

— Куды паедзем? — запытаўся ён больш цвёрдым і пэўным голасам. — Нібы акрэп і памаладзеў, седзячы ў сядле на такім слаўным кані.

— Едзем прысадамі на шырокі тракт, ласкавы пане! — запрапанаваў пан Вашамірскі.

— Не, пане, можа, паедзем праз гумно ў бок лесу, — папрасіў госць. — У лесе павінна быць вельмі прыемна цяпер. Калісьці я так любіў лес.

— Што ж, можна, ласкавы пане! — згадзіўся пан Вашамірскі.

Яны пусціліся праз гумно павольным крокам. Мінуўшы гумно, паехалі шпарчэй.

Пан Вашамірскі захацеў пафарсіць перад гасцём, ляснуў па баках жарабца канчуком і панёсся, як вецер.

Аднак пан Скшымбжыцкі ад яго не адстаў.

— Што ж, я-то стары, але Нерон малады, — гаварыў пан Скшымбжыцкі пану Вашамірскаму, калі яны пад'ехалі к лесу. — Калісьці і я быў малады.

— Нягледзячы на тое, што Нерон мой малады, але яго род стары і ганаровы, ласкавы пане! Яго бабка з стайні графаў Патоцкіх. — Так сказаў з гонарам пан Вашамірскі і пачаў пералічаць паходжанні ўсіх сваіх коней.

З вялікай цікавасцю слухаў яго госць, устаўляў свае рэплікі і сваё «калісьці».

— Так, так, пане Вашамірскі! У пана добры густ. Калісьці і я меў някепскі густ. Я чуў ад пана Вольскага яшчэ цікавыя рэчы, нібы ў пана быў чалавек, які салаўём спяваў? — Так запытаў госць, і яго сівая барада траслася ў тахт яго словам.

Пан Вашамірскі задумаўся перад тым, як адказаць на запытанне.

Яны ў гэты час былі ўжо ў лесе. Ехалі лясной дарогай. Абапал дарогі сцяною стаялі, нібы ў белае палатно апранутыя, бярозы. Маладыя зялёныя лісці ледзь дрыжэлі ад лёгкага ветрыку. Глыбей у лесе відаць былі шэрагі елак. Паміж дрэў прабівалася сонейка, якое асвятляла сухія леташнія лісці і шышкі. На розныя галасы радаваліся птушкі. Свежай прэласцю аддавала ад аграмадных вываратняў і карчоў.

— Салавей… — казаў у раздум'і пан Вашамірскі, — ды пане ласкавы гэтым мне напамінае аб маіх глупствах, аб маім тэатры. Я хацеў хама зрабіць на пана. Я думаў задзівіць свет. Салавей уцёк, а актораў сваіх я на канюхоў перарабіў.

— Добрая справа, і я быў вось такім самым, як пан Вашамірскі, — буркнуў у бараду пан Скшымбжыцкі. — Я запрапанаваў бы трохі нам прагуляцца пехатою па лесе. Хачу паглядзець, можа, калі на паляванне да пана прыеду.

— Вельмі прашу! — згадзіўся пан Вашамірскі.

— Я так адчуваюся не зусім добра. Даўно не ездзіў конна. Гады даюць аб сабе знаць. Калісьці не быў такім трухлявым.

Пан Вашамірскі спрытна скочыў з каня і падбег да гасця, каб памагчы яму злезці.

«Якраз мой дзед», — падумаў пан Вашамірскі, і ў яго з кожнай хвілінай расла ўсё большая чуласць да пана Скшымбжыцкага.

Яны прывязалі коней да пня.

— А я ведаю панскага Салаўя, — сказаў раптам пан Скшымбжыцкі жартаўлівым голасам. — Ён быў у маім маёнтку і свістаў салаўём…

— О, ласкавы пане! — здзівіўся пан Вашамірскі.

— Я нават і свістаць ад яго навучыўся. Калісьці і я любіў вясёлыя жарты. Люблю і цяпер пажартаваць.

Нягледзячы, што гэтае «калісьці» ставіла мяжу паміж старым і маладым, аднак пан Вашамірскі пачуў да яго блізасць.

Пан Скшымбжыцкі пачаў свістаць салаўём…

Водгаласкі пайшлі па лесе…

Пан Вашамірскі вылупіў на яго пару здзіўленых вачэй і глядзеў, як зачараваны.

— Дык няхай пан Вашамірскі не дзівіцца, — сказаў пан Скшымбжыцкі і сарваў з сябе бараду і парык з галавы, — бачыце, акторы з панскай студыі, што нядаўна ўцяклі ад пана, прынеслі мне парык і грыму — прыгадзілася. Я грымаваўся пад панскага дзеда. Вельмі добра памятаю яго.

Перад панам Вашамірскім стаяў яго ранейшы Садапей…

Пан Вашамірскі пабляднеў, зуб аб зуб ляпаў. Пан быў такі спалоханы, што нават не супраціўляўся, калі Салавей прывязваў яго да дрэва крэпкай вяроўкай: яна была схавана ў Салаўя за пазухай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Салавей»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Салавей» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Змітрок Бядуля - Сярэбраная табакерка
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - На Каляды к сыну
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - У дрымучых лясах
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Оскар Уайльд
Александр Трокки - Молодой Адам
Александр Трокки
Змитрок Бядуля - Избранные рассказы
Змитрок Бядуля
Отзывы о книге «Салавей»

Обсуждение, отзывы о книге «Салавей» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x