• Пожаловаться

Уладзімір Караткевіч: Зброя

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч: Зброя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Исторические приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Зброя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зброя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Караткевіч: другие книги автора


Кто написал Зброя? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Зброя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зброя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У глотцы старога сабакі нешта ціхутка заклекатала, спачатку трохі пагрозліва, потым усё больш і больш пяшчотна і задаволена.

Хлопчык глядзеў на Алеся амаль спалохана. Таму што састарэлы сабака цяпер літаральна захлынаўся ад раптоўнага прыліву любові. Пад старой выцертай поўсцю хвалямі прабягалі дрыжыкі замілавання.

Алесь прыўзняў вочы. Старэйшы Багатыроў падціснуў вусны, глядзеў на Загорскага з бязмернай павагай і трохі з гневам:

— Не ўздумайце паўтарыць такое з Бушуем ці з Галубым. Давядзецца застрэліць.

— Чаму?

— У сабакі павінен быць адзін гаспадар.

— Хіба Лебедзь цяпер будзе любіць вас менш?

— Ён за ўсё жыццё нават з сапраўднымі ахвотнікамі не дазволіў сабе такога-с.

— Вы яго гаспадар?

— Не, — сказаў Багатыроў. — Цяпер ужо не я ягоны гаспадар. Пёс ужо два гады крыўдуе на ўсіх тут. Калі ён пачаў драхлець — я яго, барын, не выпусціў на чарговае цкаванне Ён тры дні не еў. Потым пачаў браць з рук Паўлухі: зразумеў, што дзіця невінаватае-с. Але ён цяпер нікога не слухаецца. То бо слухаецца, калі скажуць: «Хадзі сюды» або «Не руш», але ў сур'ёзным не слухае. Пакрыўдзіўся-с.

Я пусціў яго аднойчы вось так, на быка, — не йдзе.

Лебедзь адвараціў ад яго пацёртую, нібы молем трачаную, морду і пацягнуўся да Алеся.

— Бачыце-с? Не ўздумайце з Галубым. Не дазволю-с.

— Мне яшчэ з вамі трэба пагаварыць наконт вашых людзей, — угневаўся раптам Алесь. — Ды толькі я не хачу пры дзіцяці.

Багатыроў звузіў вочы. Прыпухлыя павекі леглі на іх. І раптам замест «гаспадара» сярэдняй рукі, апранутага як небагаты купец, глянуў на Алеся «сакалінец», чалавек, які з ахвотаю дзёр бы шкуру не з быдла, а з кагосьці іншага, выскачыўшы з-пад моста.

Рука пацягнулася да нашыйніка сабакі. Алесь спакойна, каб не спалохаць дзіця, паклаў сваю руку на запясце Багатырова, сціснуў.

Хвіліну ішла непрыкметная барацьба. Потым твар жывадзёра наліўся крывёю.

— Не думаў, — ціха сказаў ён. — Ну, дык што?

— Сёння вашы людзі…

— Пусціце-с маю руку.

Алесь пусціў.

— Думалася мне, у вас костка танчэйшая-с.

— Яны таксама думалі, — сказаў Алесь.

— Хто?

— Сноп, Міхайла, Шчалканаў. Дваіх не ведаю.

— Дзе яны?

— Пэўна, ляжаць у яры.

— Як, зусім?

— Не думаю. Я не ўжываў ніякай зброі.

Багатыроў уздыхнуў.

— То што вы хочаце-с?

— Перш за ўсё адашліце адсюль хлопчыка. Не цягайце яго па гэтай брыдзе. Яму тут не месца. І жыць ён будзе, спадзяюся, у іншыя часы.

Жывадзёр маўчаў. Ён, відаць, вагаўся між гневам і ўсведамленнем слушнасці словаў невядомага.

Чым бы гэта ўсё скончылася — Бог ведае. Але ў гэты момант ваўтузню і хрыпенне ў крузе заглушылі крыкі несамавітага жаху.

…Бык — на яго спусцілі яшчэ чатырох сабак,і тыя абляпілі ўсю яго галаву, прыціснулі яе да зямлі — раптам ускінуўся. Ён не хацеў біцца. Ён хацеў аднаго — свабоды. Тыя не разумелі гэтага — тым горш.

Бугай з цяжкасцю ўзняў галаву. Цела ягонае дрыжала. Ён зрабіў крок, другі, а потым кінуўся насустрач гэтай свабодзе ўсё хутчэй і хутчэй.

Ён ляцеў на дзверы, што вядуць у круг. Ляцеў, цягнучы за сабою, па пыле, сабак. Ляцеў, як таран, прыбавіўшы да сваёй вагі яшчэ трыццаць пяць пудоў, што віселі на ягоным карку, вушах, баках. І ўсёй гэтай вагою ён ударыў у палавінкі брамы.

Брама абурылася. Два сабакі, скінутыя ўдарам аб шулы, адваліліся, енчылі на зямлі. Чорны таран кінуўся куды глядзяць вочы. Сабакі калаціліся на ім,а ён то скакаў з усіх чатырох ног у паветры, то зноў бег.

Быдла, якое толькі што выла, раўло і стагнала ад захаплення, трэсла кулакамі ў паветры і юрліва вадзіла вачыма па лужынах крыві, — кінулася хто куды. Тапталі адзін аднаго, мітусіліся, бегалі, між іх лётаў, трасучы галавою, гнеўны, як Пярун, і рыклівы, як Пярун, бык.

Ямшчыкі і фурманы, кінуўшы седакоў, пачалі нахвостваць коней па дарозе на Маскву, а за імі каціўся шэры натоўп, крычучы ад жаху.

Самыя жорсткія, як заўсёды, выявіліся самымі баязлівымі. Скора поле, дзе — на шчасце — не засталося ніводнага забітага (бык быў не тым заняты), апусцела. Валяліся толькі перакуленыя крэслы і лавы ды стаялі нашы прыезджыя, Багатыроў з сынам і яшчэ два-тры чалавекі.

А па полі, як грамавы молат, імчаў бык, аблеплены сабакамі. Ён скідаў іх, а яны зноў кідаліся на яго. Урэшце два з іх, енчачы, адступіліся. На вушах звера, па-ранейшаму, віселі толькі Бушуй і Галубы, падымаючыся і апускаючыся ад бурхлівых, бы з кавальскага меха, уздыхаў быка.

І тады бык павольна, відаць, з апошняй сілы, пайшоў да шашы. Ён мінуў сухі ўзгорак і, правальваючыся ў вільготную, яшчэ халаднаватую гразь ворыва, цягнучы за сабой сабак, пайшоў, як і раней, насустрач свабодзе.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зброя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зброя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Зброя»

Обсуждение, отзывы о книге «Зброя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.