Уладзімір Караткевіч - Зброя

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Зброя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Исторические приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зброя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зброя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зброя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зброя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ведаючы, што зараз усё вырашаюць секунды, Алесь свабоднай рукою ўдарыў другога пад зубы, заламаў назад, перакуліў з брычкі, кінуўся да першага, што цягнуўся за кісцянём, схапіў за ногі, таргануў. Той ляснуўся тварам аб пярэдняе сядзенне… Алесь успоўз на яго, перахапіў цёплую рукаяць кісцяня і з сілай апусціў шар на таго, што асядлаў Макара. Трапіў па хрыбеціне. Удараны заверашчаў, як заяц, адарваўся, скочыў з брычкі.

У гэты час першы са скінутых — рот ягоны быў у крыві — насеў на Алеся ззаду, а той, што ляжаў пад ім, абхапіў нагу Загорскага, перашкаджаючы яму рухацца.

І, аднак, гэта было ўжо не тое. Бо ўстаў Макар. Ударам нагі ён прыпячатаў да ніза брычкі галаву таго, што ляжаў пад Алесем. І тады яны ўдвух населі на таго, што трымаў Загорскага ззаду. Выкінулі.

Чыўін змагаўся з сажнёвым (той, між коней, прасунуўся да пераду брычкі), трымаў яго за руку з заціснутым нажом.

Налітае крывёй аблічча рослага, сіла, з якой ён скручваў руку старога, гаварылі аб тым, што змаганне доўгае не будзе.

І тады Макар крыкнуў. Крыкнуў так, як крычаць, можа, раз у жыцці:

— Р-родныя, не выдавай!

Коні «прыйнялі» з месца імгненна. Апракінуты перадам брычкі боўдзіла адпусціў Чыўіна, закінуўся, упаў на зямлю, пад колы.

Запрэжка несла шалёна. Алесь азірнуўся і ўбачыў: той, што з нажом, упаў аж неверагодна ўдачна — акурат між правай і левай парай колаў, і цяпер уставаў, трымаючыся за выцятае месца. Другі, якому Алесь даў у пах, усё яшчэ курчыўся. Яшчэ два непаразумела стаялі, відаць, ніяк не могучы ўцяміць, як гэта вырвалася здабыча.

І, урэшце, яшчэ адзін апошні, ляжаў пад Алесем, паступова прыходзячы да прытомнасці. А коні ляцелі, ірвучы паветра.

Макар павярнуўся. Чырвоны твар фурмана быў гнеўны:

— Кісцянём яго па галаве! Хай ведае!

— Стану я аб падлу рукі пэцкаць, — адрэзаў Алесь.

Ён прыўзняў пятага — брычка якраз выбіралася з яра — і з сілай шпурнуў яго ўсім целам аб дарогу. Бачыў яшчэ, як той стаў каціцца па схіле. А потым «поле пабоішча» знікла з вачэй.

Ніхто, здаецца, асабліва не пацярпеў. Толькі Макару трохі расквасілі твар ды ў Алеся кроватачылі пальцы левай рукі: разбіў аб твар першага, якога скінуў.

Некаторы час усе прыгаломшана маўчалі. Потым Чыўін (адзін рукаў у яго быў аддзёрты, а твар усё яшчэ бледны) сказаў чужым голасам:

— Ну, думаў, прапалі. Вось табе і Новая Вёска. І раптам зарагатаў:

— Ну, князь, ты, я гляджу, зу-ух. Прапалі б, каб не ты. Ведаеш, хто гэта? Той, сажнёвы, што пад колы ўпаў, гэта сам Аляксашка Шчалканаў, першы на Маскву бандзюга і разбойнік. Той, якога ты першы скінуў, — Міхайла Сямёнаўскі. Мянушка гэта ў яго такая. Той, каго ты па гарбе кісцянём лізнуў, — новавясковец Васька Сноп.

Астатніх не ведаю. А Сноп ды Міхайла, здаецца, цяпер у работнікі да Багатырова пайшлі.

— Чаго ж яны цябе не пазналі?

— Здалёк, відаць, не пазналі, а потым позна было перадумваць. Ах, навалач! Вось ужо я Івану скажу. Па Шчалканаву Сашку — брат ягоны Сенька, таксама ў Багатырова ў работніках — Сібір плача*. Дый гэтыя, Васька з Міхайлам, іншага не вартыя. Ведаеш, што яны аднойчы зрабілі! Па шашы ідзе на сяло Іванаўскае, што за звярынцам, на фабрыку, абоз з пражай. Мужыкі ідуць ля першага каня. То гэтыя чэрці прыстроіліся непрыкметна ды два вазы зварацілі і павялі. Мужыкі не заўважылі, а потым спахапіліся ды, з дручкамі, на Багатыроў двор. Міхайла стаіць ля варот. Тыя дзяруцца ў двор, а ён вароты на сабачы двор адчыніў, а там каля сотні псоў, ды работнікі падышлі з нажамі і па хвартухах кроў цячэ. Мужыкі, ясна, пайшлі. Дый то, нават калі б пусцілі іх абшукаць двары — нічога б не атрымалася. Там, у Івана, на «скверным» двары, ямы. Падлу абдзёртую туды скідаюць і засыпаюць, а потым, як мяса згніе, выбіраюць косткі. І кожная яма на тысячу конскіх тулаў. То яны коней «схавалі», завялі, разам з вазамі, у яму ды засыпалі зямлёй.

* Аляксандар Шчалканаў пазней быў высланы ў Петрапаўлаўск-Камчацкі.

Алесь здрыгануўся:

— У добрае ж месца ты мяне вязеш.

— І гэта трэба бачыць, — сумна сказаў Чыўін. — Ф-фу-у, адбіліся ўсё ж. Сам сабе не веру.

— Ты барыну падзякуй, — сказаў Макар. — Каб не ён — паляцеў бы ты да свайго, даніканаўскага, бога.

Пад'ехалі да багатыроўскага паселішча. Будынкі, як крэпасць, былі абгароджаны высокім заплотам, вароты — магутныя.

Ад вешалак з быдлячымі шкурамі нясцерпна смярдзела. Ля варот сядзелі два вартаўнікі і спрачаліся наконт пеўневых баёў:

— Не, ты мне не кажы. Птушку трэба гадаваць сухім аўсом і галачкамі з чорнага хлеба.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зброя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зброя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Зброя»

Обсуждение, отзывы о книге «Зброя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x