Уладзімір Караткевіч - Зброя

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Зброя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Исторические приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зброя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зброя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зброя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зброя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Паляванне лепей, — сказаў Алесь. — Ды я цяпер амаль і не палюю.

— Каму як, — сказаў Чыўін. — Каму паляванне, каму цкаванне да брыдкасці. Аднойчы да Багатырова афіцэры марскія прыехалі. Гэта пасля Свістопаля было, і разбэшчаныя яны тады былі — да немагчымага. Як жа — гір-роі. З бітым задам. Ну, а мядзведзя цкуюць вядома як. У крузе два бервяны крыж-накрыж, закапаныя ў зямлю. На скрыжаванні кальцо, а за яго — канат даўжынёй аршын у пяць-шэсць. А на канаце — мядзведзь. А ў крузе сам Багатыроў, а ля яго хлопцы з Новай Вёскі, што яго слухаюцца, ды ўсе з падважнікамі ў руках: часам на мядзведзя, а часам і на публіку. І пачалі афіцэры шкандаліць, бо п'яныя і ўзбуджаныя: «Багатырова цкаваць! Бараду яму выдраць!» Сунімалі іх па-добраму — нічога. Станавога яны прагналі. Палкоўніка Калашнікава, паважанага чалавека, і таго не паслухалі. Тады ідзе да іх Дзмітры Вялікі з Новай Вёскі, першы на Маскву кулачнік. Маракі яму крычаць: «Прэч!» А той ім: «Гэта і нам, мужыкам, дараваць нельга, а не тое што высакародным». Тут адзін з маракоў Дмітрыя Вялікага — за бараду. Той аж збялеў. «Не, — кажа, — бары! Па-нашаму не так». Ды ў ахапак таго, ды ў круг, да мядзведзя. Публіка тады — да Дзмітрыя. Ды новавяскоўцы з падважнікамі — у абарону. Як пачалі іх біць. Тыя — уроссып, на поле, на шашу. А за імі багатыроўцы, ды падважнікамі, падважнікамі. Збілі да апошняга. На полі — як Батый прайшоў. Смяхоцце! І нічога, ніякага суда. Выпілі толькі потым бітыя з тымі, хто біў. Смяяліся шмат… Новавяскоўцы гэтыя такія разбойнікі: на кожным двары шыбеніцу стаў — не памылішся.

Тройка спускалася ў невялічкі яр.

— Унь там, злева, за заставай яна ляжыць. Новая Вёска, а па-культурнаму Новая Андронаўка. Дарожка тут — у-у. Народ смелы, ні д'ябла не баіцца.

Даволі далёка бачныя былі саламяныя стрэхі. За імі — будынкі манастыра, запушчаныя, з абдзёртымі дрэвамі.

— Усясвяцкі, жаночы, — сказаў Чыўін. — Новаблаславёнага сагласія. Прыемле свяшчэнства ад ніканіянскай царквы.

— Можа, «дзявочы»? — спытаў Алесь.

— Жаночы, — націснуў на слове Чыўін. — Самае б… месца.

Адразу за манастыром свежай плямай хвоі зелянеў на шэрым аненгофскі гай.

— Мужыкі яго ў адну ноч дарослымі дрэвамі пасадзілі, — сказаў Чыўін. — Для імператрыцы Анны. А цяпер там між дрэў сцерво валяецца ды рознае смецце. А унь там — палявы двор, рэчка Сінічка, а за ёю поле, а за ім Ізмайлаўскі звярынец, аж да самага Ласінага завода.

Алесь і сам бачыў дзівосны лес. Прыкінуў — да Ласінага завода сама меней вёрст трыццаць. І тут жа шаша. І надзвычай зручнае месца для засады і ўцёкаў…

«Тут і зробім», — падумаў ён, а ўголас спытаў:

— Жылыя дамы ля звярынца ёсць?

— Толькі лабараторыя, палявы гэты двор, ды дача графа Шантрана*, ды цераз шашу ад двара, багатыроўскае паселішча.

* Графа дэ Шамбаран.

«Тут», — канчаткова вырашыў Загорскі.

Багатыроўская «траўля» ўжо ўстала на даляглядзе (шэрыя хаты, двары, высокія платы, коміны салатопняў), калі адбылося нешта нечаканае.

Брычка якраз мінала альховы зараснічак на дне яра, калі страшны свіст разануў вушы. Ломячы галлё, з хмызоў, напярэймы коням, беглі чалавечыя постаці. Пяцёра здаравенных ці то мужыкоў, ці то мяшчан у паддзёўках.

У двух у руках шкворні, адзін з нажом, яшчэ два — з кісцянямі. Морды нічым не закручаныя: значыцца, жывых не выпусцяць.

Адзін, чалавек сажнёвага росту, павіснуў на аброці карэнніка.

— Пане, прапалі, — нема закрычаў Чыўін. — Новавяскоўцы.

Утрапенне было такое, што ўсе апамяталіся толькі тады, калі разбойнікі ўжо караскаліся на брычку. Густа лунала над галовамі ўпамінавенне агульнай матары.

Алеся схапілі за рукі, і проста над сваёю галавою ён убачыў у неймаверна сінім небе зіхоткі, шыпасты шар кісцяня.

Адчуваючы, што гэта апошняе яго імгненне, бачачы, што на Макара населі астатнія два, разумеючы, што гэта — усё, што не будзе ні справы, ні радзімы, ні жонкі, ён закалаціўся ў смяротнай тузе і тут толькі інстынктыўна зразумеў, што ўдарыць дакладна забойца не здолее: перашкодзяць тыя, што вісяць на Алесевых руках.

І тады ён выпнуўся як мог і нагою ўдарыў таго, што трымаў кісцень. Ударыў у прычыннае месца. Той, нібы пераламаўшыся, усім целам гэхнуўся з брычкі на зямлю, закруціўся на ёй. Кісцень выпаў з ягонай рукі, але застаўся вісець на краёчку брычкі, пагойдваўся. Маленькі зіхоткі шар.

— Хапай яго! — крыкнуў Алесь Чыўіну. — Лупі па галовах! Не шкадуй.

Стараабрадзец пацягнуўся, каб схапіць. І тады адзін з тых, што трымалі Алеся, кінуў яго, таксама пацягнуўся за зброяй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зброя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зброя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Зброя»

Обсуждение, отзывы о книге «Зброя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x