Пітэр Джойс - Цікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Пітэр Джойс - Цікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе распавядаецца аб падарожжы хлопчыка Цікі і яго дарослага сябра Мафуты па роднай краіне — Замбіі. Па дарозе з глухой афрыканскай вёсачкі ў Вялікі Горад, куды племя пасылае Цікі вучыцца, добры і мудры таўстун Мафута распавядае шмат павучальных гісторый. Сябры перажываюць цікавыя, а часам і небяспечныя прыгоды. Яны дапамагаюць юнаму воіну адрэзаць кончык хваста ў цара звяроў — льва, ратуюць вёску ад нашэсця малпаў бабуінаў і здзяйсняюць шмат іншых подзвігаў.

Цікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Толькі пад вечар юны воін і Цікі выканалі заданне, і калі апошняя чырвоная ягада была знойдзена, Цікі ўздыхнуў з палёгкай, таму што ўжо вочы забалелі ад бясконцых пошукаў.

Юны воін паказаў сваім сябрам вялікі кавалак мяса.

— Я пакінуў гэта сабе на вячэру, — з жалем сказаў ён. — Але мы аддадзім мяса льву. Адрэжу толькі маленькі кавалачак.

Калі зелле было гатова, у ім прамачылі мяса. Цяпер можна было брацца за галоўнае.

Сонца ўжо нізка скацілася да небасхілу і кідала на зямлю косыя промні. Лёгкі халаднаваты ветрык рабаціў ваду ў рацэ. У лесе панавала цішыня. Набліжаўся час ільвінага вадапою.

Трое смельчакоў рыхтаваліся пераплыць шырокую рэчку.

Юны воін паклаў на зямлю сваё кап'ё і шчыт, зняў з рук і ног абадкі з малпавай шкуры, а з галавы — страўсавае пяро.

— Калі я не вярнуся з-за ракі, — сказаў ён Мафуту і Цікі, — занясіце, калі ласка, кап'ё і шчыт майму бацьку, правадыру, і раскажыце яму, што я стараўся быць храбрым, добра?

— Мы гэта абавязкова зробім, — запэўніў яго Мафута.

— На, вазьмі паляўнічы нож майго дзеда, — сказаў Цікі. — Ён вельмі востры і моцны, лёгка перарэжа валасы на львіным хвасце. — Цікі даў юнаму воіну нож і дадаў: — А на шыю павесь вось гэты талісман з леапардавага зуба — ён прынясе табе ўдачу.

Юны воін узяў з рук Цікі нож і зуб леапарда і горача падзякаваў яму.

Усе трое ціхенька слізганулі ў ваду і пачалі пераплываць раку; Мафута трымаў на галаве вялікі кавалак мяса, а юны воін сціскаў у зубах паляўнічы нож.

— Вось бачыш, — прашаптаў Мафута, звяртаючыся да Цікі, калі яны апынуліся на сярэдзіне ракі, — зусім не было ніякай патрэбы купацца раніцой!

Калі яны выйшлі на бераг, юны воін павёў іх да невялікай і мелкай затокі.

— Вось гэтае месца, — сказаў ён ціха. — Але трэба спяшацца — пара ўжо.

— Добра, — азваўся Мафута і паклаў мяса на зямлю. Потым азірнуўся навакол: — Эге, я тут бачу нядрэннае дрэва, на якім можна схавацца, — вунь тая высокая лвамба. Ідзі хуценька туды і ўзбярыся на яе, — загадаў ён.

Марудзіць было нельга — набліжаўся час, калі львы ішлі на вадапой. Цікі баяўся за юнага воіна і амаль шкадаваў ужо, што Мафута прыдумаў гэты план.

— Кафікеніпа мунэ*, — сказаў ён юнаму воіну, і яны паціснулі адзін аднаму руку.

* — Будзь здароў.

— Жадаю ўдачы. Хай усё скончыцца добра, — прамовіў Мафута панура.

У апошні раз узмахнуўшы на развітанне рукой, Цікі з Мафутам паплылі назад цераз раку.

— Гэта сёння ў мяне ўжо другая халодная ванна! — адсопваючыся, зазначыў Мафута. — Затое заўтра раніцой я, бадай-што, таксама прапушчу.

Нарэшце яны шчасліва перабраліся на свой бераг і пачалі шукаць зручнае месца для назірання.

— Вунь там! — сказаў Цікі, паказваючы рукой на высокае дрэва, доўгія і тоўстыя галіны якога далёка навісалі над ракой.

Абодва ўскараскаліся на дрэва і пачалі прабірацца па тоўстай галіне, пакуль далёка ўнізе не ўбачылі імклівы паток.

Сховішча было выдатнае — нешта накшталт роўнай пляцоўкі, з якой можна было ўсё добра бачыць.

Яны пачалі ўглядацца ў процілеглы бераг.

Юнага воіна амаль зусім закрывала густая лістота лвамбы. Цікі разгледзеў праз лісце толькі ледзь бачныя, нерухомыя абрысы яго цёмнай постаці.

Час ішоў, але нічога не адбывалася.

Паветра было прахалоднае і нерухомае, а цені зрабіліся доўгія. Гэта быў самы ціхі час афрыканскага дня. Птушкі і нават малпы нарэшце ўціхамірыліся. Крыху далей, уніз па рацэ, Цікі ўбачыў статак антылопаў, якія пілі ваду ля самага берага; іхняя поўсць паблісквала пад мяккім вячэрнім сонцам. Больш ніякіх прыкмет жыцця нідзе не было.

Раптам за ракой зашамацела высокая трава.

Цікі стаіў дыханне.

З травы ля самай вады выйшаў леў — такога цудоўнага і прыгожага звера Цікі яшчэ ніколі не бачыў!

Павольна і мякка ступаючы, леў высока і горда трымаў галаву, акаймаваную пышнай рудавата-карычневай грывай. Сапраўды Цар звяроў!

Услед за ім з'явілася яго світа: спачатку львіца, за ёю — двое прыгожых маладых ільвянят. З пачуццём уласнай годнасці яны выйшлі на лужок каля затокі.

Нкалама адразу ўгледзеў мяса і ціхенька забурчаў. Потым абнюхаў яго і лізнуў.

Пасля прысеў на заднія лапы і ўтаропіўся на мяса.

Тры астатнія львы, стаўшы паўколам, прыпалі да зямлі, сочачы за сваім валадаром.

Нарэшце Нкалама ўхапіў сваімі вялізным сківіцамі мяса і імгненна знік у траве.

Астатнія львы засталіся на месцы, і толькі львіца паднялася з зямлі і пачала хлябтаць ваду з ракі.

Цёмная постаць юнага воіна на дрэве не зварухнулася.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Грэм Джойс - Зубная Фея
Грэм Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
Бренда Джойс - Пътуване към рая
Бренда Джойс
Бренда Джойс - Приз
Бренда Джойс
Тэру Миямото - Миямото Тэру
Тэру Миямото
libcat.ru: книга без обложки
Бренда Джойс
Бренда Джойс - Великолепие
Бренда Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
Джойс Данвилл - Понимающий взгляд
Джойс Данвилл
Отзывы о книге «Цікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Цікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x