• Пожаловаться

Алексей Якимович: Залатая дзіда

Здесь есть возможность читать онлайн «Алексей Якимович: Залатая дзіда» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 2001, ISBN: 985-05-0433-1, издательство: Юнацтва, категория: Детские приключения / Детские остросюжетные / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Алексей Якимович Залатая дзіда

Залатая дзіда: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Залатая дзіда»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі дзве аповесці — "Залатая дзіда" пра незвычайныя, фантастычныя прыгоды герояў у Лацінскай Амерыцы і "Выпрабаванне", у якой аўтар расказвае аб старажытнай Беларусі, аб тым, што давялося перажыць героям, каб выратаваць сваіх блізкіх і сустрэцца з бацькамі. Вострасюжэтныя дэтэктыўныя апавяданні "Пажар", "Лімонка" і іншыя раскрываюць асаблівасці светапогляду сучасных падлеткаў. Змест: Аповесці Залатая дзіда Выпрабаванне Апавяданні Бізнес Лімонка Пажар Рэцэпт Мастак

Алексей Якимович: другие книги автора


Кто написал Залатая дзіда? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Залатая дзіда — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Залатая дзіда», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы затаілі дыханне. А той, за дзвярыма, патаптаўся, уздыхнуў і патупацеў назад.

Алеся, націснуўшы на слова "ён", прамовіла:

— Ён пайшоў.

І я гэтак жа, як і яна, прамовіў:

— Ён пайшоў.

— Я адчыню дзверы, праверу, хто там, — сказаў Максім і накіраваўся да дзвярэй.

А на калідоры зноў пачулася: туп-туп-туп…

Максім стаў, застыўшы цыркулем.

Я ўжо не сумняваўся, што гэта вампір. "Ён слухае, ці ёсць хто ў пакоі", — думалася мне.

Вампір, пачулі мы, пракрактаў і патупацеў. Няўжо пранесла?

Ён — гэта Траука?

Некалькі хвілін мы сядзелі як здранцвелыя А на калідоры зноў пачуліся крокі - фото 7

Некалькі хвілін мы сядзелі як здранцвелыя. А на калідоры зноў пачуліся крокі: ужо лёгкія, імклівыя. Я адразу пазнаў, што ідзе Анту. Нарэшце. Цяпер пракляты вампір не нападзе на нас.

Я падбег да дзвярэй, хацеў адамкнуць іх, а Алеся як замахае рукамі:

— Антось, не адмыкай! Мажліва, вампір, каб абмануць нас, знарок стаў па-іншаму хадзіць.

— Я адамкну, — кажу.

— Пачакай, — спыніў мяне Максім. Я зірнуў на яго:

— І ты баішся?

— Не задавайся. Сам нядаўна пад ложак заглядваў. Ведаю чаму. Шукаў месцейка, каб схавацца. Не след спяшацца. Крыху пачакаем.

Я хацеў сказаць Максіму, што не збіраўся пад ложкам пыл выціраць, ды з-за дзвярэй пачуўся голас Анту:

— Не заснулі?

Я павярнуў ключ у замку, адчыніў дзверы. Анту ўвайшоў у пакой. Да яго адразу ж кінулася Алеся.

— Дзядзька Анту, як добра, што вы прыйшлі! Па калідоры хадзіў вампір. Каля нашых дзвярэй крактаў, нагамі тупацеў. Ён хацеў у наш пакой улезці.

Анту пагладзіў Алесю па галаве.

— Не бойся. Няма яго тут. Нехта проста так хадзіў. Мабыць, свой пакой шукаў. Забыўся, у якім яго пасялілі.

Няма вампіра ў гасцініцы, не было. А мы ад страху калаціліся. Нездарма кажуць: баязліваму і корч мядзведзем здасца.

— Яго зусім няма? Выдумалі людзі? — запытала Алеся.

Анту сеў на крэсла, паглядзеў на нас. У некаторых дарослых у вачах можна ўбачыць затоеную злосць ці жорсткасць, у іншых гарэзлівасць ці неспакой, сумоту. А ў вачах Анту — нейкая незразумелая мне дзіцячая дабрыня. Гэта я прыкмеціў яшчэ раней, калі мы толькі сустрэліся з ім, калі ён расказваў нам, як спусціўся ў джунглі валадар людзей Нгенечэн.

— Людзі праўду казалі,— прамовіў Анту. — Траука ў горадзе.

— Які Траука? — здзівіўся я.

— У нашых джунглях жыве вельмі стары карлік. Ягоны твар як у дзіцяці, а галава павернута тварам назад. На нагах-абрубках, якія падобныя на лапы, няма пятак і пальцаў. Ён носіць сплеценае з травы адзенне і глядзіць так, што нават самаму смеламу становіцца не па сабе. У таго, хто сустрэнецца з ім, нямее шыя, вырастае горб. Вампір, які з'явіўся ў горадзе, — гэта не чалавек. Гэта страшыдла Траука.

Вядома, ні я, ні Алеся, ні Максім не паверылі, што дзесьці ў джунглях жыве карлік Траука. Ды мы не пярэчылі Анту, бо ведалі: колькі ні пярэч, ён будзе стаяць на сваім. Так было і раней, калі расказваў, як ляцеў разам з Нгенечэнам у шары.

— Дык вампір, — ў горадзе? — запытаў у Анту Максім.

— У горадзе. Нядаўна на хлапчука напаў. Ледзь абаранілі малога.

— А Траука ўцёк?

— З самых рук вырваўся. Вёрткі.

Усё-ткі ўцёк. Што ж было б, калі б на мяне напаў? Трапілі ў нерат! Вось табе і Лацінская Амерыка! Тут добрым спрынтарам трэба быць.

— Траука хлапчука моцна пакусаў? — пацікавіўся я. Максім, каб перапыніць гэткую гаворку, прамовіў:

— Дзядзька Анту, вы казалі, што ў джунглях была вялікая спякота, калі Нгенечэн спусціўся на жоўта-чырвоным шары.

— Яшчэ якая!

— Вы ўвесь час жылі ў джунглях? Вам не было сумна?

— Не. Мы працавалі, весяліліся.

— Дзядзька Анту, да гэтага вы ніколі не бачылі вялікага горада?

Анту паглядзеў на Максіма. У ягоных добрых дзіцячых вачах можна было прачытаць: "Які ж ты дзівак, хлопча!"

У школе нам расказвалі, што на тэрыторыі многіх лацінаамерыканскіх краін захаваліся асобныя групы індзейцаў, якія ніколі не мелі кантакту з цывілізацыяй, жылі, як і іхнія далёкія продкі, лавілі рыбу, палявалі. Здаралася, што да такіх паселішчаў дабіраліся еўрапейцы, каб азнаёміцца з першабытным жыццём. Ды не ўсе індзейцы былі згодныя на гэта.

Адзін бразільскі вучоны падлічыў, што за два апошнія дзесяцігоддзі ад індзейскіх стрэлаў толькі ў Бразіліі загінула больш як шэсцьдзесят даследчыкаў. Што ж, да індзейцаў часта ідуць не з дабром. Вось і Лінкана, цяперашняга правадыра племені мапучэ, казаў Анту, яны калісьці забралі з сабою.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Залатая дзіда»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Залатая дзіда» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Залатая дзіда»

Обсуждение, отзывы о книге «Залатая дзіда» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.