• Пожаловаться

Алексей Якимович: Залатая дзіда

Здесь есть возможность читать онлайн «Алексей Якимович: Залатая дзіда» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 2001, ISBN: 985-05-0433-1, издательство: Юнацтва, категория: Детские приключения / Детские остросюжетные / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Алексей Якимович Залатая дзіда

Залатая дзіда: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Залатая дзіда»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі дзве аповесці — "Залатая дзіда" пра незвычайныя, фантастычныя прыгоды герояў у Лацінскай Амерыцы і "Выпрабаванне", у якой аўтар расказвае аб старажытнай Беларусі, аб тым, што давялося перажыць героям, каб выратаваць сваіх блізкіх і сустрэцца з бацькамі. Вострасюжэтныя дэтэктыўныя апавяданні "Пажар", "Лімонка" і іншыя раскрываюць асаблівасці светапогляду сучасных падлеткаў. Змест: Аповесці Залатая дзіда Выпрабаванне Апавяданні Бізнес Лімонка Пажар Рэцэпт Мастак

Алексей Якимович: другие книги автора


Кто написал Залатая дзіда? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Залатая дзіда — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Залатая дзіда», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— У маленстве нам расказвалі аб тым, як Кай-кай-філу затапіла нашу зямлю. Памятаеш? — прагаварыў Лінкан, звярнуўшыся да Анту.

Анту здрыгануўся.

— Памятаю.

— А ці не ўгнявілі мы зноў Нгенечэна? — Правадыр, мы…

Лінкан перапыніў сябра.

— Не толькі тут, у джунглях, жывуць мапучэ. Ёсць і тыя, якія жывуць там, дзе белыя. Ці не забыліся яны пра нашы звычаі?

Анту паціснуў плячыма.

— Выходзіць, і там смаліць сонца, і там засушвае агароды?

Што мог сказаць яму Лінкан? Зямля, дзе жывуць белыя, вялікая. Невядома, як там. А вось тут… Ён правадыр. Ён павінен выратаваць сваіх людзей. Можна падацца далей, уцячы адгэтуль, як уцякаюць звяры. Але ж тут магілы продкаў, у якіх побач з памерлымі збаны, гліняныя пасудзіны з ядой і напіткамі, ласо, лукі, дзіды. Хіба можна пакінуць магілы продкаў?

— Анту, дык мы не парушылі даўніх звычаяў?

— Не. Мы ніколі не хадзілі па засеяным полі, не чынілі зла жывёлінам, не бралі рэчы, якія хавалі разам з памерлымі. Мы не крыўдзілі духаў.

Лінкан здагадаўся, што трэба зрабіць. Трэба папрасіць вярхоўнага духа Нгенечэна, каб даў дажджу. Нгенечэн заступіцца, дапаможа. Племя мапучэ будзе жыць.

Лінкан уявіў, як збіраюцца людзі на рытуальную цырымонію нгільятун, як укопваюць у зямлю вялікую галіну карычнага дрэва і меншую — барбарысу, каб пасля прымацаваць іх да рытуальнага слупа.

Сёння ж будзе нгільятун. Сёння ж племя прынясе ў ахвяру Нгенечэну самых адкормленых ламаў, дасць самыя лепшыя напіткі. Вярхоўны дух не пакіне ў бядзе.

— Мы наладзім нгільятун. Мы папросім Нгенечэна, каб заступіўся за нас, — сказаў Лінкан.

Ен убачыў, што твар у Анту засвяціўся радасцю. Пасля чамусьці хмурынка прабегла па ім.

— Правадыр, трывожна на маёй душы. Мяне чакае няшчасце, — прамовіў Анту.

— Чаму?

— Мне прысніўся павук.

Лінкан спахмурнеў. Сапраўды, кепскі сон прысніўся Анту. Павук у сне — вястун няшчасця. Але ж яму, Лінкану, прысніўся бубен. Калі прысніцца музычны інструмент, то чакай удачы. Чаму ж яму, Лінкану, прысніўся бубен, а Анту — павук?

— Анту, не бойся. Нгенечэн нам дапаможа, — сказаў Лінкан.

— Неспакойна ў мяне на душы.

— Нгенечэн заступіцца. Мы дадзім яму добрую ахвяру. Анту ўвагнуў галаву ў плечы. Здавалася, што вось-вось заплача.

— Правадыр, мы разлучымся з табою. Я адчуваю. Нам трэба развітацца.

Лінкан насупіў бровы.

— Ты прыйшоў, каб суцешыць мяне, каб даць мне сілы, а цяпер хочаш развітацца.

— Гэты сон… Павук… Няма ў мяне спакою. Трывожна.

— Нгенечэн заступіцца.

Анту задраў галаву і нечакана крыкнуў:

— Правадыр!

Лінкан глянуў уверх, прыкрыўшы далонню вочы. Высока-высока ён убачыў маленькую кропку, падобную на чырвоны вугалёк.

Калі сны збываюцца

Маленькая кропка падобная на чырвоны вугалёк павялічвалася станавілася ўсё - фото 5

Маленькая кропка, падобная на чырвоны вугалёк, павялічвалася, станавілася ўсё большай. І вось Лінкан убачыў, што гэта вялізны шар, які свяціўся жоўта-чырвоным полымем.

— Што гэта? — падаў голас Анту.

Што мог сказаць яму Лінкан? Канешне, ён не раз бачыў, як над джунглямі пралятаюць самалёты, у якіх сядзяць белыя. Але ж гэты шар зусім не падобны на самалёт.

— Хаваймася, — прашаптаў Анту.

Лінкан пераступіў з нагі на нагу. Чаму ён павінен хавацца? Тут ягоная зямля. Жоўта-чырвоны шар паляціць далей, як пралятаюць белакрылыя самалёты.

— Апускаецца! — усклікнуў Анту.

І праўда, шар апускаўся ўсё ніжэй, павялічваючыся на вачах.

— Правадыр! — зноў усклікнуў Анту.

Лінкан хацеў ірвануцца ў кусты, ды нешта там, глыбока ў душы, узнялося, наплыло дрыготкаю хваляю, не дазволіла.

А жоўта-чырвоны шар апускаецца ўсё ніжэй і ніжэй. Лінкан глядзеў на яго, што заварожаны.

Шар раптам падскочыў, ірвануўся ўверх, пасля ўбок, нібы спалоханы звер.

З грудзей Лінкана вырваўся крык:

— Ён уцякае!

Шар павіс у паветры. Ён вісеў нерухома, як, бывае, вісіць аблачынка, калі няма ветру.

Лінкан моўчкі глядзеў на яго. Чаго ён вісіць? Чаму прыляцеў? Што, калі ўпадзе на джунглі? Відаць, усё згарыць у агні.

Неспадзявана пачуўся гул, быццам акіянскія хвалі набеглі на скалы. Шар зноў стаў спускацца.

— А-а-а!.. — закрычаў Анту і ніцма ўпаў на зямлю, абхапіўшы галаву рукамі.

А Лінкан глядзеў не адрываючыся. "Дык гэта ж Нгенечэн. Нгенечэн спускаецца з неба, — працяло здагадкаю. — Нгенечэн убачыў, што ў нас бяда, пачуў нас".

Лінкан нагнуўся, схапіў Анту за плячо.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Залатая дзіда»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Залатая дзіда» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Залатая дзіда»

Обсуждение, отзывы о книге «Залатая дзіда» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.