• Пожаловаться

Алексей Якимович: Залатая дзіда

Здесь есть возможность читать онлайн «Алексей Якимович: Залатая дзіда» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 2001, ISBN: 985-05-0433-1, издательство: Юнацтва, категория: Детские приключения / Детские остросюжетные / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Алексей Якимович Залатая дзіда

Залатая дзіда: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Залатая дзіда»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі дзве аповесці — "Залатая дзіда" пра незвычайныя, фантастычныя прыгоды герояў у Лацінскай Амерыцы і "Выпрабаванне", у якой аўтар расказвае аб старажытнай Беларусі, аб тым, што давялося перажыць героям, каб выратаваць сваіх блізкіх і сустрэцца з бацькамі. Вострасюжэтныя дэтэктыўныя апавяданні "Пажар", "Лімонка" і іншыя раскрываюць асаблівасці светапогляду сучасных падлеткаў. Змест: Аповесці Залатая дзіда Выпрабаванне Апавяданні Бізнес Лімонка Пажар Рэцэпт Мастак

Алексей Якимович: другие книги автора


Кто написал Залатая дзіда? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Залатая дзіда — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Залатая дзіда», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ды ўсё роўна не верыцца, што ў наш касмічны век ёсць індзейцы, якія наўмысна не выходзяць з джунгляў. Цяжка ўявіць іхняе жыццё без машын, без электрычнасці. Нездарма Максім здзіўляецца.

— Вы ніколі да гэтага не бачылі вялікага горада? — паўтарыў мой сябар.

— І не хацеў бы бачыць, — адказаў Анту.

— Тут лягчэй жыць, — паціху сказаў Максім.

— А мне цяжэй.

Анту хутка-хутка забарабаніў пальцамі па стале. Развярэдзіў яму душу Максім.

— Калісьці наш токі Лаутара ад белых уцёк, — прамовіў Анту. — Не захацеў жыць з імі. І Лінкан з горада ўцёк. І я ўцяку, пайду праз джунглі. Але што скажуць мне? Мяне ж забраў Нгенечэн. Ці павераць, што я жывы?

— Раскажыце нам пра токі Лаутара. Ён нікога не баяўся? — звярнулася да Анту Алеся.

— Нікога. У яго сігналам да атакі быў вокліч: "Амутуі!"

— Што значыць "амутуі"? — пацікавілася Алеся.

— Ідзем уперад. Цяжкі быў лёс у токі Лаутара. Яго — сына мясцовага правадыра — яшчэ малым забралі іспанскія заваёўнікі-канкістадоры. Ён рос у іх, вучыўся ваеннаму майстэрству, а пасля яму далі пад каманду атрад лучнікаў, каб ваяваў са сваім народам. Але Лаутара ў час бою перабіў вялікі атрад іспанцаў і перайшоў да сваіх. Мапучэ выбралі яго токі — ваенным правадыром, і неўзабаве ён паказаў, на што здатны. Калі вялікі атрад карнікаў выходзіў з цясніны, токі Лаутара падзяліў сваё войска на некалькі атрадаў. Першы атрад не даў развярнуцца канкістадорам, наляцеў на іх, а пасля адступіў, рассыпаўся ў розныя бакі і, зноў сабраўшыся, стаў за апошнім атрадам, каб адпачыць і з новай сілай наляцець на ворага. Так рабілі і іншыя атрады. Наляталі, біліся, а пасля, адступіўшы, станавіліся за апошнім. Іспанцы не вытрымалі гэткага націску і пабеглі. Кожны іспанскі заваёўнік ведаў кліч Лаутара: "Дзесяць перамог мы атрымаем над нашым ворагам!" А як баяліся карнікі балеадоры, якую ён упершыню прымяніў у баі! Здавалася б: ну што ж такое балеадора? Звычайная вяроўка і два круглыя камяні, прывязаныя да яе канцоў. Але ў руках вояў-мапучэ балеадора стала страшнай зброяй. Камяні, пушчаныя з яе, выбівалі з сёдлаў коннікаў. Шмат бяды прынёс ворагу токі Лаутара, але знайшоўся здраднік, які выдаў яго, і ў тысяча пяцьсот пяцьдзесят сёмым годзе токі Лаутара загінуў.

— Дзядзька Анту, вы расказвалі, як Нгенечэн спусціўся, — напомніў Максім. — Ён вас з сабою забраў. А што было далей?

— Не памятаю. Нават не ведаю, як у гэтым горадзе апынуўся. Я нібы з неба спусціўся. Мабыць, Нгенечэн мяне сюды прывёз. З таго часу тут жыву, працую.

Цікава выходзіць. Спусціліся, забралі, павезлі. Не, не Нгенечэн яго забраў, а іншапланецяне. Не раз яны прыляталі на Зямлю. Вось і ў нашых газетах пісалі, што аднаго дзядзьку з Украіны іншапланецяне з сабою забралі. Той дзядзька запомніў, як везлі яго, як паказвалі яму сваю планету. А пасля ён немаведама як апынуўся каля сваёй хаты. Як і Анту, не памятае, хто прывёз яго. Чаму ж Анту іншапланецяне забралі? Відаць, была нейкая прычына.

— Дзядзька Анту, вас іншапланецяне забралі,— кажу. — Хіба вы не чулі, што яны прылятаюць да нас?

Анту як адрэзаў:

— Нгенечэн мяне забраў.

— А залатая дзіда ў правадыра Лінкана засталася? — пацікавіўся Максім.

— Ніхто не верыць мне, — са скрухай сказаў Анту. — Калі расказваю ў горадзе, то ўсе смяюцца. А мапучэ не ўмеюць хлусіць. Закон продкаў не дазваляе нам хлусіць.

Я паверыў, што ў правадыра Лінкана залатая дзіда, што далі яе яму іншапланецяне. Ніхто ж не ведае, на якой планеце яны жывуць. Мажліва, там гэтулькі золата, што ходзяць па ім. Дык хіба цяжка зрабіць залатую дзіду?

— Ведаеш, чаму іншапланецяне далі правадыру Лінкану залатую дзіду? — звярнуўся я да Максіма.

— Чаму?

— Яна для іх як арыенцір.

— Але, — падхапіла Алеся. — Мажліва, у ёй знаходзяцца нейкія невядомыя нам прыборы, якія падаюць сігналы іхнім лятальным апаратам. Каб тыя не збіваліся з курсу.

— Чаму ж іншапланецяне менавіта мапучэ аддалі залатую дзіду? — запытаў Максім.

— Ведалі, што мапучэ будуць яе берагчы, што не павязуць у іншае месца на якую-небудзь выставу. Залатая дзіда для іншапланецян пастаянны арыенцір. Зразумеў? — сказаў я.

— Зразумеў,— буркнуў Максім.

— Не верыце мне. Тым, хто не нарадзіўся ў джунглях, цяжка зразумець нас, — паціху сказаў Анту.

Нядобра, што мы пры ім гэткую гаворку завялі. Усё-ткі пакрыўдзілі. Мне хацелася сказаць Анту штосьці добрае, цёплае, каб не крыўдаваў, ды з калідора данесліся гучныя воклічы.

— Ці не вампір Траука ў гасцініцы? — усклікнула Алеся.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Залатая дзіда»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Залатая дзіда» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Залатая дзіда»

Обсуждение, отзывы о книге «Залатая дзіда» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.