Николай Водоносов - Скарб Загорскай камяніцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Николай Водоносов - Скарб Загорскай камяніцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1985, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Скарб Загорскай камяніцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Скарб Загорскай камяніцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ішоў тысяча дзевяцьсот трыццаць трэці год. Мікола і Алесь — галоўныя героі новай аповесці пісьменніка, пасяляюцца на былым кулацкім хутары Гурэцкага Вось там, у асноўным, разгортваюцца прыгодніцкія падзеі. Аб барацьбе з ворагамі маладой Савецкай рэспублікі і расказваецца ў гэтай кнізе. На рэспубліканскім конкурсе на лепшы літаратурны твор для дзяцей і юнацтва аповесць адзначана прэміяй.
Рэцэнзент: Мастак:

Скарб Загорскай камяніцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Скарб Загорскай камяніцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Шмат чаго тады яшчэ не ведалі ні Алесь, які быў крыху вышэйшы за Міколу, ні сам Мікола. Яны і не падазравалі, як цяжка жылося Анюце пры такой, здавалася, вялікай і дружнай сям'і.

Пакуль жа для жыхароў навакольных вёсак яны былі проста «паны» Гурэцкія і «паны» Красоўскія. Усе ведалі, што толькі бяда-гора выгнала гэтых «паноў» з вёсак на хутары…

Сняжок

Убачыў яго Мікола ўпершыню. Убачыў і не мог адарваць позірку ад белізны яго гладкай, аж бліскучай на баках, поўсці, ад густой доўгай грывы, ад круглых, як яму здалося, чорных вачэй, якія пазіралі з разумнай цікавасцю, быццам пыталіся: «Ну, якая мне ад цябе карысць? Чаго ты тут стаіш?»

Ружаватыя кончыкі вушэй і храпа быццам свіціліся. Але больш за ўсё ўразіла малая галава на тугой шыі і шырокая, магутная грудзіна.

На кані было старэнькае сядло з пачарнелымі страмёнамі, з біклагай і сумкай пры ім, і зусім новенькая аброць з бліскучымі меднымі гузічкамі — якраз на лабаціне.

— Сня-жо-ок, Сняжо-о-очак, — ціха паклікаў Мікола каня, прывязанага да плота ля веснічак. — Ты сапраўдны сняжок, бе-елень-кі, прыгожы.

Падысці бліжэй баяўся: чуў аднойчы, што конь, бывае, як зазлуе, гатоў нагамі патаптаць, укусіць, убрыкнуць — што хочаш выкіне гэты на першы погляд мірны Сняжок.

Глядзіць на яго зачараваны Мікола і не верыць у тое, што казалі. Дужа ж разумныя ў каня вочы, крыху нібы сумныя. Як яно ўжо здарылася, — толькі не стрываў хлапец, мабыць, загіпназаваў яго Сняжок сваімі чорнымі вачыма…

Намацаўшы ў кішэні штаноў драбок цукру, падышоў зусім блізка і працягнуў той учарнелы ад пылу, аблеплены хлебнымі крошкамі цукар на далоні.

— Бяры… Табе гэта я хаваў.

Сняжок выцягнуў крутую шыю і спярша панюхаў цукар, шырока раздзімаючы ноздры і чмыхаючы гарачынёю ў руку. Потым асцярожна, быццам то быў пякучы вугельчык, узяў драбок з рукі і хрумснуў, ледзь прыжмурыўшы вочы — смакаваў. Відаць, спадабаўся яму пачастунак, бо неўзабаве ружовая пыса зноў пацягнулася да Міколы.

— Няма больш, — паказаў ён пустую далонь. — Але як дадуць, дык я табе пакіну… Абавязкова.

— З кім гэта ты там балакаеш? — пачулася са двара, і неўзабаве з веснічак выйшаў сам Тупік, здаравенны бялявы дзяцюк у сіняй кашулі з чырвонымі нашыўкамі-пятліцамі, у чорных галіфэ і злінялай — толькі чорны брыль блішчаў, як намазаны, — вайсковай шапцы. Яшчэ ялавыя боты яго таксама гарэлі адглянцаванай ваксай. На кашулі пры баку тырчала кабура з наганам. Выгляд у яго быў просты, але разам з тым і грозны, ваяўнічы, а твар дабрадушны, нават крыху вясёлы. Адкрытыя, усмешлівыя светлыя вочы пазіралі на Міколу добразычліва. Вось хіба толькі левая нага псавала і ваяўнічы выгляд, і статнасць гэтага чалавека: кульгаў на яе міліцыянер, кульгаў даволі прыкметна, і было бачна, што хадзіць яму цяжка.

— Ваш Сняжок цукар любіць, — неяк вінавата падаўся ад каня Мікола. — Браў так лагодненька…

— Ён у мяне ласун! Прывучы — услед пабяжыць за цукрам, толькі свісні. Сняжок любіць добрых людзей. Якога бандзюку дык і блізка не падпусціць.

Услед за Тупікам выйшла і Гэлька. Яна сарамліва апусціла вочы, калі сустрэлася з Міколам позіркам. У даматканай, з вышыўкамі на падоле сукенцы, якая ладна аблягала яе стан, Гэлька падышла да міліцыянера, падала яму паўбохана хлеба, загорнутага ў сінюю паперыну.

— Вам жа ў дарогу ехаць. Вось, вазьміце, Кузьміч, толькі з печы… — І яна яшчэ больш засаромелася, залілася чырванню. — Гэта сястра дала, і я вас прашу.

— Ад хлеба не адмоўлюся, бо, лічы, да вечара прыйдзецца таўчыся ў сядле. Ды і свае ж мы, Гіленка, — ласкава паглядзеў ён на дзяўчыну. — Ці не сястра сказала, што ты мая нявеста? — І да Міколы: — Думаю, цукар і сам даўно не смактаў, га?

— Даўно… Але мама, як пойдзе ў горад за пенсіяй, прынясе.

— Ну, ну…

Лоўка, быццам і не было ў яго пакалечанай нагі, Тупік ускочыў у сядло, паклаў хлеб у сумку і павярнуўся да Гэлькі.

— Дык падумай добра над маёй прапановай… і просьбай, — ласкава зірнуў ён на яе, сцішыўшы голас. — Вучыцца ніколі не позна, а веды за плячыма не носяць. Дуй у наш лікбез — і лішняга не балакай. Ніякай адгаворкі не прыму!

— Калі ж далёка.

— Дык жа не кожны дзень! Аўторак, чацвер…

— Падумаю…

— Толькі не доўга.

— Калі ж во і грады зарастаюць, а там і бульбу трэба неяк дагледзець, на дзень дам, абгонім бульбу.

— Хіба што… Канём яно куды спарней.

— Дык, значыць, дамовіліся! Чакаю…

Тупік цмокнуў губамі, і Сняжок з месца ўзяў трухам. Ён і бег неяк асабліва ёмка, плаўна, бы слаўся па зямлі, выцягнуўшы прыгожую грывастую шыю. А Мікола глядзеў услед і зайздросціў: вось бы яму ды гэтак праехаць у сядле на такім хвацкім кані!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Скарб Загорскай камяніцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Скарб Загорскай камяніцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юрий Мушкетик - Гетьманський скарб
Юрий Мушкетик
Народное творчесто - Із пісенних скарбів
Народное творчесто
Олексій Огульчанський - Скарб Солоного лиману
Олексій Огульчанський
Лариса Письменна - Скарб Вовчої криниці
Лариса Письменна
Андрій Кокотюха - Шукачі скарбів
Андрій Кокотюха
Олекса Стороженко - Скарб
Олекса Стороженко
libcat.ru: книга без обложки
Плавт
Отзывы о книге «Скарб Загорскай камяніцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Скарб Загорскай камяніцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x