Андрей Федоренко - Багаты кватарант

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрей Федоренко - Багаты кватарант» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Багаты кватарант: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Багаты кватарант»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

П’еса А. Федарэнкі "Багаты кватарант" (1995) крытыкуе прыкрыя з’явы нашага грамадства і заклікае быць духоўна прыгожымі і маральна чыстымі.

Багаты кватарант — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Багаты кватарант», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Наташа. Рыгор, я хачу, каб гэта была наша апошняя размова. І сустрэча.

Рыгор. Ну, вядома! Гэта само сабою. Разбіваю такія мары… Гэтыя сустрэча і размова будуць апошнія. Толькі глядзі, не застанься пасля з разбітымі начоўкамі замест куфэркаў, набітых шведскімі кронамі.

Наташа (якая ўжо ішла, спыняецца) . Каб ты раз назаўсёды зразумеў — грошы для мяне… (Дастае з кішэні прабіты аўтобусны талончык, кладзе на далонь і дзьмухае.) Тое самае, што вось гэты прабіты талончык. Варта мне толькі захацець, і я за пару дзён зараблю тысячы «баксаў»!

Рыгор няўцямна глядзіць на яе, яшчэ больш горбіцца, апускае галаву.

(Злосна смяецца.) Ты думаў, табе аднаму патрэбны мае «светлыя флюіды і энергія»? Запомні: ёсць людзі, якія дадуць мне ў любы час любую суму, у любой валюце! За што потым, вядома, давядзецца адрабляць.

Рыгор. Наташа…

Наташа. Гэта табе для інфармацыі. Каб не думаў, што грошы для мяне — усё. Гуд-бай!

Рыгор. Наташа! (Ірвецца ўслед, спыняецца, стаіць моўчкі, потым мармыча.) Напіцца б зараз… Проста «надрацца». Так, каб не чуць больш нічога, каб нічога і нікога не бачыць.

Карціна другая

Знаёмая кухня. Васіль Васільевіч, Алена Яўгенаўнаі Ганп'юць гарбату.

Васіль Васільевіч (глядзіць на партрэт Наташы) . Што гэта нашай яшчэ няма? Чатыры гадзіны хутка.

Алена Яўгенаўна. Ім два семінары лішнія паставілі. Яна званіла.

Ган. Прыгожы партрэт. Наташа на ім прыгожая.

Васіль Васільевіч. Мне таксама падабаецца. Асабліва падбародак удала выйшаў, і гэты вось нахіл галавы… Валасы таксама… Падобная!

Ган. Што за чалавек Рыгор? Тое, што таленавіты, дык несумненна. Хто ён вам?

Алена Яўгенаўна. А так — прычапіўся. У іхнім (ківае на мужа) інстытуце неяк афармляў кабінет, плакаты нейкія мазаў; пазнаёміўся з Васем, і гэты прывёў яго дамоў, да нас. Так і ходзіць ужо мо з паўгода. Кожны тыдзень, як закон. Неяк звыкліся — ходзіць, ну і ходзіць… Не праганяць жа.

Васіль Васільевіч (смяецца) . Сябар сям'і!

Ган. Зразумела. А ведаеце, ён падабаецца мне, хоць і калючы нейкі. Але, падабаецца, і ён, і праца яго, партрэт гэты. Ёсць у ім штосьці такое, ведаеце, неардынарнае… Увогуле люблю творчых людзей… Дзякую, Алена Яўгенаўна, за смачную гарбату!

Алена Яўгенаўна. Што вы — чай як чай! Вам дзякую…

Ган. Не, гарбата сапраўды цудоўная… Ведаеце, я ж сірата, бацькоў зусім не помню. У бабулі гадаваўся. Таму, мабыць, так і цягне пажыць па чужых людзях, удыхнуць, так сказаць, чужой утульнасці, дакрануцца да яе…

Васіль Васільевіч. Дык ты сірата?

Ган. Сірата. Бабуля дагадавала мяне да сямі гадоў, акурат як у школу ісці, да першага класа. І памерла. З тых часоў так і сланяўся па дзіцячых дамах, інтэрнатах; тады адслужыў, вось ужо амаль і адвучыўся, а цяпер, як бачыце, з вамі — сяджу вось, расказваю.

Алена Яўгенаўна (падпёршы галаву, з жалем) . Невясёлая гісторыя…

Ган. Вясёлага мала… (Ажывае.) Аднак жыццё ідзе! Дык вось, паўтаруся: мо таму, што я сірата, для мяне так многа і значыць розная драбяза, як, напрыклад, кубак гарбаты, такая бяседа… Думаў, знайду ў вас толькі прытулак, а знайшоў і сталаванне, і такія харошыя адносіны да сябе… (Заўважыўшы, што Алена Яўгенаўна збіраецца перабіць, не дае ёй.) Ведаю, ведаю, што вы зараз скажаце! Пра грошы. Але паверце — справа тут зусім не ў грашах.

Васіль Васільевіч. Алесь, прабач, а як аб'явіўся той сваяк? Ну, шведскі дзядзька?

Ган. Гэта асобная гісторыя! Ён яшчэ ў вайну, падлеткам, быў вывезены ў Германію. І знік там. Без следу. Маці яго — мая бабулька — даўно і пахавала яго ў думках, і аплакала. Так і памерла, не даведаўшыся, што ён жывы.

Алена Яўгенаўна. Чаму ж ён столькі гадоў не падаваў вестачкі? Ведаў жа, што маці недзе жыве…

Ган. Мабыць, баяўся… Не за сябе — за маці, за сваякоў. Каб не рабіць ім… карацей, самі разумееце.

Васіль Васільевіч. Тымі часамі, сапраўды, лепш было маўчаць і не рыпацца…

Алена Яўгенаўна. І ўсё ж — родная маці…

Ган. Калі шчыра, — відаць, былі прычыны баяцца. Іх жа вербавалі там, у Германіі, усе, хто не ленаваўся: і немцы, і амерыканцы, і савецкія, і англічане… Тым больш, пасля жыццё яго пакідала па свеце, — гэта я ўжо з пісьма ведаю, — і ў Амерыцы быў, і ў Аргенціне, і нават у Аўстраліі, а апынуўся ў Швецыі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Багаты кватарант»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Багаты кватарант» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Пётр Федоренко - Лепта
Пётр Федоренко
Андрей Федоренко - Щербатый талер
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Вёска
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Нічые
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Афганская шкатулка
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Сечка. Літаратурныя эсэ
Андрей Федоренко
Александр Федоренко - Вершитель Справедливости [СИ]
Александр Федоренко
Отзывы о книге «Багаты кватарант»

Обсуждение, отзывы о книге «Багаты кватарант» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x