Уладзь Лянкевіч - 70% вады

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзь Лянкевіч - 70% вады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Издательство: Логвінаў, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

70% вады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «70% вады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Філолаг, выкладчык, перакладчык, рок-музыкант... Уладзь Лянкевіч нарэшце парадаваў сваіх прыхільнікаў кнігай вершаў "70% вады". Зборнік выйшаў у серыі "Пункт адліку" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ад сёння набыць яе можна ў мінскай кнігарні "Логвінаў".
Як лаканічна пазначана ў анатацыі, кніга 
.
Уладзь Лянкевіч Некаторыя з вершаў, змешчаных у зборніку, пазначаныя не традыцыйнымі "зорачкамі", а нотным знакам: гэтыя тэксты сталіся песнямі, якія ўваходзяць у рэпертуар арт-рок і псіхадэлік гурта TonqiXod [ТонкіХод], дзе Уладзь Лянкевіч з'яўляецца вакалістам і гітарыстам.

70% вады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «70% вады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

кожны наступны горад які я наведваю
чапляецца за ногі сваімі карэннямі
кожны наступны горад які я наведваю
пачынаецца з апошняе літары папярэдняга

і ў гэтым цьмяным дзіўным падарожжы
неўпрыкмет з кішэні выпадае час
спадзяюся пошук не дарма быць можа
проста захапляе роля ўцекача

кожны наступны горад які я наведваю
чапляецца за ногі сваімі карэннямі
кожны наступны горад які я наведваю
пачынаецца з апошняе літары папярэдняга

балотная [♪]

усё пачалося з таго што я перастаў
розніць дождж і снег
розніць дождж і снег

дыхнуў вецер — рыпнулі веснічкі
ты ўпала з дрэва лужынай на дарогу
[лужына на досвітку]
я праходзіў побач — трапіў лапкамі
ты загарнула далоні і шэпчаш цяпер :

багоўка багоўка
божая кароўка
паляці на небка
прынясі нам хлебка
чорнага і белага
толькі не гарэлага

а я не палячу
а я не палячу

неспадзявана ўраз
знячэўку й раптам
нечакана знянацку
самахоць у балота

спакваля неўпрыцям цішком
незаўважна паціху
ціхачом і паволі
самахоць у балота

ты мая любая імшара алёс
багна балота дрыгва і твань
ты мая багна дрыгва і твань
морач круговіна вязь ды алёс

ты мяне зацягнеш
ты мяне зацягнеш

ты трасавіна дрыгва і твань
морач круговіна багна алёс

ты мяне зацягнеш
ты мяне засмокчаш
ты маё балота
болатца маё

твае абдымкі былі незамкнёныя я ўвайшоў
твае абдымкі былі незнаёмыя я ўвайшоў

*

дробачкі Сёння сыплюцца як жвір
хтосьці выпіў капяжы

я мог бы быць тваім цмокам
вазіў бы цябе на спіне па горадзе
выкідаў бы смецце бегаў у краму
аніякіх праблемаў з паркоўкай
ды ў любую хвіліну — на лецішча

і дахі на якіх заставаліся б сляды маіх ступакоў
ганарыліся б і начамі апавядалі б суседнім
як гэта

проста я ведаю : ты любіш
паржавелую бляху гарышчы
і крыху мае лусачкі

ты называла б мяне з асаблівасцямі
паўночна-ўсходняй вымовы
Чмок

ты ляпіла б для мяне з батона
юнакоў і дзяўчат

а ў зімовыя вечары
ты б грэла рукі ля маёй пашчы
а ноздры прыдаліся б як фен

але я не стану тваім цмокам
бо яшчэ з маленства памятаю
чым такія гісторыі сканчаюцца

калі мы пакрыўдзілі змей першы раз
яны выдумалі нам нітку
мы меркавалі : от бязглуздыя, дарунак за крыўду
а яны думалі : цяпер як ні круці будуць нас помніць

калі мы пакрыўдзілі змей другі раз
яны падаравалі нам валасы
мы меркавалі : от дзе дурні, нам цёпла
яны думалі : мы з іх выпаўзаем

калі мы пакрыўдзілі змей трэці раз
атрымалі пальцы
мы : от ёлупні, можам іх злавіць
яны : цяпер кожны іхні рух — няўдалая спроба паўзці

мы папрасілі прабачэння
яны рассмяяліся
і падаліся у бок меднай гары, прыхапіўшы з сабой нашы языкі

нам засталося адно :
мы збіралі іх засохлых на сонцапёку і плялі кошыкі
Akute - Агонь

а яшчэ пісаць і крэсліць
пальцамі валасы
каб павыдзіраць дарэшты
і без таго слабыя мае
а пасля за твае вазьмуся
цяпер нашы чарапкі належаць да
культуры штрыхаванай керамікі
гаршчок збан гляк

la poesie est morte
the poetry is dead
die poesie ist tot
паэзія — мярцвяк

*

мяне ў дзяцінстве маці называла — ляля

А. П.

адтуліна ў радужнай абалонцы, праз якую пранікае святло ўнутр вока :

зрэнка ж. памянш. — паўн.-зах. з., Сен., Слаўг., Касц. <���…> чалавечак

м. — гродз.-бар. г., зах.-пал. г., Гарад., Бярэз., Пух., Бабр. <���…> лялька ж.,

лялячка ж. памянш. — паўн.-зах. з., Саліг., Жытк.

Тэматычны слоўнік «Чалавек»

пакажы, што ты хаваеш у руцэ
пальчыкі быццам у лялькі, зробленае з кавалачкаў крэйды
і чым даўжэй яна водзіць рукой па маіх валасах
карацеюць ейныя пальцы, сціраюцца, спісваюцца
а я сівею

ножкі ейныя, калі танчыць, пакідаюць малюнкі
а трохі пазней, як не стане грошай, мы ўладкуем цябе на працу
ты будзеш наносіць разметку
[куды дагэтуль не заязджала кола машыны]

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «70% вады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «70% вады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Адкусі галаву вароне
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «70% вады»

Обсуждение, отзывы о книге «70% вады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.