Уладзімір Маякоўскі - П'есы - Клоп. Лазня.

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Маякоўскі - П'есы - Клоп. Лазня.» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'есы: Клоп. Лазня.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'есы: Клоп. Лазня.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У гэтай кнізе змешчаны ў перакладзе на беларускую мову агульнавядомыя сатырычныя п'есы Ул. Маякоўскага «Клоп», «Лазня».

П'есы: Клоп. Лазня. — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'есы: Клоп. Лазня.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ляпае дзвярыма, упіхваючы Полю ў кватэру. На ніжняй прыступцы паказваецца Веласіпедкін, за ім Чудакоў — пад цяжарам нябачнай машыны. Нябачную машыну падтрымліваюць Двойкін і Тройкін.

Веласіпедкін

Націскай, таварышы! Яшчэ прыступак дваццаць. Цягні ціха! Каб не схаваўся зноў за сакратароў і паперкі. Няхай гэтая бомба часу выбухне ў яго.

Чудакоў

Баюся, не паспеем данесці. Пралік у дзесятую секунды дасць розніцу ў цэлую гадзіну па нашаму часу.

Двойкін

Ты адчуваеш, як награваюцца часткі пад рукой? Шкло закіпае.

Тройкін

З майго боку планка напальваецца да немагчымасці. Пліта! Далібог, пліта! Ледзь трываю, каб не разняць далоні.

Чудакоў

Цяжар машыны павялічваецца з кожнай секундай. Я амаль магу паручыцца, што ў машыне матэрыялізуецца пабочнае цела.

Двойкін

Таварыш Чудакоў, тупай хутчэй! Падтрымліваць няма моцы. Агонь нясём!

Веласіпедкін( падбягае і падтрымлівае, апякаючыся )

Таварышы, не здавайцеся! Яшчэ прыступак дзесяць — пятнаццаць, ён тут побач, наверсе. О, чорт, пякельнае полымя! ( Адрывае апечаную руку .)

Чудакоў

Цягнуць далей нельга. Відаць, застаюцца секунды. Хутчэй! Хоць бы да пляцоўкі! Звальвайце тут!

З дзвярэй выбягае Пабеданосікаў, зачыняе дзверы, потым стукае. Дзверы адчыняюцца, паказваецца Поля.

Пабеданосікаў

Ты, безумоўна, не хвалюйся. Ты, Полечка, памятай, ты сама можаш зразумець, што наша жыццё, маё жыццё можа ўладзіць толькі тваё добрае жаданне.

Поля

Маё? Сама? Не смешна!

Пабеданосікаў

Дарэчы, я забыў схаваць браўнінг. Ён мне, мабыць, не спатрэбіцца. Схавай, калі ласка. Помні, ён зараджаны, і, каб стрэліць, трэба ўсяго адвесці вось гэты засцерагальнік. Бывай, Полечка!

З трэскам зачыняе дзверы, прыціскае вуха да замочнай шчыліны, прыслухоўваецца. На ніжняй прыступцы паказваецца Мезальянсава.

Мезальянсава

Носік, ты скора?

Пабеданосікаў

Цс-с-с-с!!!

Грукат, выбух, стрэл. Пабеданосікаў расчыняе дзверы і кідаецца ў кватэру. На ніжняй пляцоўцы феерверкавы агонь. На месцы пастаўленага апарата — ззяючая жанчына са скруткам у ззяючых літарах. Гарыць слова «Мандат». Агульнае аслупяненне. Выбягае Аптымістэнка, на хаду падцягвае штаны, у пантофлях на босыя ногі, узброены.

Аптымістэнка

Дзе? Каго?

Фасфарычная жанчына

Прывітанне, таварышы! Я дэлегатка 2030 года. Я ўключана на дваццаць чатыры гадзіны на сягонняшні час. Тэрмін кароткі, заданні надзвычайныя. Праверце паўнамоцтвы і апавясціцеся.

Аптымістэнка( кідаецца да дэлегаткі, узіраецца ў мандат, скорагаворкай мармыча тэкст )

«Інстытут гісторыі нараджэння камунізма...» Так... «Дадзены паўнамоцтвы...» Правільна. «Выбраць лепшых...» Ясна... «для перакідкі ў камуністычны век...» Што робіцца! Што робіцца, божухна!.. ( Кідаецца ўгору па прыступках .)

На парозе з’яўляецца раззлаваны Пабеданосікаў.

Аптымістэнка

Таварыш Пабеданосікаў, да вас дэлегат з цэнтра.

Пабеданосікаў здымае кепку, апускае чамадан, разгублена прабягае мандат, потым таропка запрашае рукой у кватэру. Да Аптымістэнкі шэптам, потым да Фасфарычнай жанчыны.

Пабеданосікаў( да Аптымістэнкі )

Накруці хвост вяртушцы. Дазнайся там, ведаеш у каго, ці магчымая гэта рэч, ці адпавядае гэта партэтыцы і ці мажліва бязбожніку верыць у такія звышнатуральныя з’явы. ( Да Фасфарычнай жанчыны .) Я, безумоўна, ужо ў курсе гэтай справы, і мною прадугледжана неабходнае садзейнічанне. Вашы кампетэнтныя органы дзейнічалі цалкам прадумана, накіраваўшы вас да мяне. У нас гэтае пытанне прапрацоўваецца ўжо ў камісіі і неадкладна за палучэннем кіраўнічых дырэктыў будзе з вамі ўзгоднена. Заходзьце проста ў мой кабінет, не звяртаючы ўвагі на некаторае мяшчанства ў выніку няўвязкі роўнасці культурнага ўзроўню шлюбнага жыцця. ( Да Веласіпедкіна .) Калі ласка! Я ж вам казаў — заходзьце проста да мяне!

Пабеданосікаў прапускае Фасфарычную жанчыну, якая паступова ахалоджваецца і прымае нармальны выгляд. Пабеданосікаў да падляцеўшага Аптымістэнкі.

Ну, што, што?

Аптымістэнка

Яны смяюцца і кажуць, што гэта за мяжой чалавечага разумення.

Пабеданосікаў

Ах, за мяжой! Значыцца, трэба з ВОКСам увязаць. Самую найдробязную рэч трэба рассусольваць. Самі ні найменшай ініцыятывы не могуць праявіць. Таварыш Мезальянсава, стэнаграфія адкладваецца. Падымайцеся наверх для неадкладнай звыштэрміновай культурнай сувязі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'есы: Клоп. Лазня.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'есы: Клоп. Лазня.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Владимир Моисеев - Клоп на Луне
Владимир Моисеев
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Петр Вереницын
Владимир Маяковский - Баня. Клоп (сборник)
Владимир Маяковский
Илья Шананин - Клоп [litres самиздат]
Илья Шананин
Илья Шананин - Клоп
Илья Шананин
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «П'есы: Клоп. Лазня.»

Обсуждение, отзывы о книге «П'есы: Клоп. Лазня.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x