Уладзімір Маякоўскі - П'есы - Клоп. Лазня.

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Маякоўскі - П'есы - Клоп. Лазня.» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'есы: Клоп. Лазня.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'есы: Клоп. Лазня.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У гэтай кнізе змешчаны ў перакладзе на беларускую мову агульнавядомыя сатырычныя п'есы Ул. Маякоўскага «Клоп», «Лазня».

П'есы: Клоп. Лазня. — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'есы: Клоп. Лазня.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

УЛАДЗІМІР МАЯКОЎСКІ. П'ЕСЫ

П'есы: Клоп. Лазня./[Пер. з рус. К. Кірэенка].— Мн.: Маст. літ., 1985.— 152 с., іл.

РэдактарН. I. Тулупава

МастакН. У. Сустава

Мастацкія рэдактарыА. I. Труханава, А. I. Цароў

Тэхнічны рэдактарА. Б. Барадзіна

КарэктарК. А. Крукоўская

КЛОП

ПРАЦУЮЦЬ Прысыпкін Пер Скрыпкін былы рабочы былы партыец цяпер жаніх - фото 1

ПРАЦУЮЦЬ:

Прысыпкін — П'ер Скрыпкін — былы рабочы, былы партыец, цяпер жаніх.

Зоя Бярозкіна — работніца.

Эльзевіра Давыдаўна — нявеста, манікюрка, касірка цырульні.

Разалія Паўлаўна — маці-цырульніца.

Давід Осіпавіч — бацька-цырульнік.

} Рэнесанс.

Алег Баян — самародак, з домаўласнікаў.

Міліцыянер .

Прафесар .

Дырэктар заасада .

Брандмайстар .

Пажарнікі .

Шафер .

Рэпарцёр .

Рабочыя аўдыторыі .

Старшыня гарсавета .

Прамоўца .

Вузаўцы .

Распарадчык урачыстасці .

Прэзідыум гарсавета, паляўнічыя, дзеці, старыя .

І

Цэнтр — круцяцца вялізныя дзверы універмага, бакі — зашклёныя; затавараныя вітрыны. У дзверы ўваходзяць пустыя, выходзяць з пакетамі. Па ўсім тэатры снуюць прыватнікі-латочнікі .

Разносчык гузікаў

Дзеля гузіка не варта жаніцца, праз гузік грэшна сварыцца! Адзін націск вялікім і ўказальным пальцамі, і штаны з грамадзян ніколі не зваляцца.

Галандскія,
Механічныя,
Гузікі, што самі прышываюцца,
6 штук 20 капеек...

Калі ласк, мусью!

Разносчык лялек

Танцуючыя людзі
З балетных студый!
Лепшая зáбаўка
Ў садзе і дома,
Танцуе па ўказанню
Самога наркома!

Разносчыца яблык

Ананасаў!
Няма...
Бананаў!
Няма...

Антонаўскія яблычкі 4 штукі 15 капеек.

Загадаеце, грамадзяначка?

Разносчык тачыльных камянёў

Нябіткі
германскі
тачыльны брусок.
30
капеек
любы кусок!
Точыць усё —
галавой паручуся:
Брытвы,
нажы
і языкі для дыскусій!

Калі ласк, грамадзяне!

Разносчык абажураў

Любой
расфарбоўкі і масці абажуры!
Блакітныя для сем’яў,
чырвоныя для юру!

Уладкоўвайцеся, таварышы!

Прадавец шароў

Шары-кілбаскі.
Ляці без апаскі.
Такі б вось
шар
генералу Нóбіле [1] Нобіле Умберта — начальнік італьянскай паветранай экспедыцыі на Паўночны полюс у 1928 годзе. Нобіле і каманда яго дырыжабля «Італія», які пацярпеў катастрофу, былі выратаваны савецкім ледаколам «Красін». Лёсу гэтай экспедыцыі Маякоўскі прысвяціў вершы «Крыж і шампанскае» і «Дзіўна... але дакладна». , —
Яны б на полюсе
гадоў бы сто былі!

Бярыце, грамадзяне...

Разносчык селядцоў

А вось
лепшыя
рэспубліканскія селядцы.
Незаменныя там,
дзе гарэлка і блінцы!

Разносчыца галантарэі

Бюстгальтары з футрам,
Бюстгальтары з футрам!

Прадавец клея

У нас
і за мяжою,
а таксама ўсюды
Грамадзяне выкідваюць біты пасудак.
Славуты
Экцэльзіёр,
клей-парашок,
Клеіць
і Венеру
і начны гаршчок.

Загадаеце, васпані?

Разносчыца духоў

Духі Кóці [2] Коці — парыжскі фабрыкант духоў. Разносчыца робіць няправільны націск на першым складзе яго прозвішча.
на залатнікі!
Духі Кóці
на залатнікі!

Прадавец кніг

Што робіць жонка, калі мужа няма дома, 105 вясёлых анекдотаў былога графа Льва Мікалаевіча Талстога замест рубля дваццаці — пятнаццаць капеек! [3] Магчыма, што для гэтай рэплікі Маякоўскі выкарыстаў пачатак нарыса Аф. Мількіна «Масква кніжная»: «Толькі за пятачок. Два тыдні смеху. Што робіць жонка, калі мужа няма дома. 120 вясёлых анекдотаў Мікалая Клюева!» — Так рэкламуюць свой тавар бадзяжныя кніжныя гандляры» (газ. «Чытач і пісьменнік». М., 1928, № 32, 11 жніўня). Клюеў М. А.— рускі паэт.

Разносчыца галантарэі

Бюстгальтары з футрам,
Бустгальтары з футрам!

Уваходзяць Прысыпкін, Разалія Паўлаўна, Баян .

Разносчыца

Бюстгальтары...

Прысыпкін( з захапленнем )

Якія арыстакратычныя чэпчыкі!

Разалія Паўлаўна

Якія ж гэта чэпчыкі, гэта ж...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'есы: Клоп. Лазня.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'есы: Клоп. Лазня.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Владимир Моисеев - Клоп на Луне
Владимир Моисеев
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Петр Вереницын
Владимир Маяковский - Баня. Клоп (сборник)
Владимир Маяковский
Илья Шананин - Клоп [litres самиздат]
Илья Шананин
Илья Шананин - Клоп
Илья Шананин
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «П'есы: Клоп. Лазня.»

Обсуждение, отзывы о книге «П'есы: Клоп. Лазня.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x