Уладзімір Маякоўскі - П'есы - Клоп. Лазня.

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Маякоўскі - П'есы - Клоп. Лазня.» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'есы: Клоп. Лазня.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'есы: Клоп. Лазня.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У гэтай кнізе змешчаны ў перакладзе на беларускую мову агульнавядомыя сатырычныя п'есы Ул. Маякоўскага «Клоп», «Лазня».

П'есы: Клоп. Лазня. — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'есы: Клоп. Лазня.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прысыпкін

Што ты плявузгаеш? Якія яшчэ такія Гімалаі?

Баян

Не Гімалаі, а эпіталаму пра бога Гіменея. Гэта такі бог кахання быў у грэкаў, ды не ў гэтых жоўтых, азвярэлых згоднікаў Венізеласаў [8] Венізелас Элефтэрый (1864—1936) — грэчаскі буржуазны палітычны дзеяч; неаднаразова быў прэм’ер-міністрам. , а ў старажытных, рэспубліканскіх.

Прысыпкін

Таварыш Баян, я за свае грошы патрабую, каб было чырвонае вяселле і ніякіх багоў! Паняў?

Баян

Ды што вы, таварыш Скрыпкін, не тое, што паняў, а сілай, згодна Плеханаву, дазволенага марксістам уяўлення я праз як бы прызму бачу вашу класавую, узвышаную, чароўную і поўную захаплення ўрачыстасць!.. Нявеста вылазіць з карэты — чырвоная нявеста... уся чырвоная,— упарылася, значыцца; яе выводзіць чырвоны пасаджоны бацька, бухгалтар Ерыкалаў,— ён якраз мужчына тлусты, чырвоны, апаплексічны,— уводзяць гэта вас чырвоныя шаферы, увесь стол у чырвоных шынках і бутэлькі з чырвонымі галоўкамі.

Прысыпкін( спачувальна )

Во! Во!

Баян

Чырвоныя госці крычаць «горка, горка», і тут чырвоная ( ужо цяпер жонка ) працягвае вам чырвоныя-чырвоныя губкі...

Зоя( збянтэжана хапае за рукавы абодвух. Абое здымаюць яе рукі, збіваюць пстрычкамі пыл )

Ваня! Пра што ён? Што пляце гэтая каракаціца ў гальштуку? Якое вяселле? Чыё вяселле?

Баян

Чырвоны працоўны шлюб Эльзевіры Давыдаўны Рэнесанс і...

Прысыпкін

Я, Зоя Ванна, люблю другую.
Яна ўпрыгожыць дні мае.
Фігурку сцягвае тугую
Жакет дзівоснейшы ў яе [9] Крыху змененыя радкі з верша Івана Малчанава «Спатканне». На гэты верш Маякоўскі адказаў вершам «Пісьмо да каханай Малчанава, пакінутай ім...». .

Зоя

Ваня! А я? Як жа гэта: пагуляўся і адцураўся?

Прысыпкін( адхіляе працягнутую руку )

Мы разышліся, нібы ў моры караблі... [10] «Мы разышліся, нібы ў моры караблі» — радок з раманса «Караблі» (сл. і муз. Б. А. Празароўскага, Ленінград, 1925, выданне аўтара).

Разалія Паўлаўна( вырываецца з магазіна, трымаючы селядцы над галавой )

Кіты! Дэльфіны! ( Гандляру селядцамі .) Ану, пакажы, ану, параўнай твайго смаўжа! ( Параўноўвае; селядзец латочніка большы; пляскае рукамі .) На хвост даўжэй?! За што змагаліся, а, грамадзянін Скрыпкін? За што мы забілі гасудара імператара і прагналі пана Рабушынскага, а? У магілу мяне ўгоніць савецкая ваша ўлада... На хвост, на цэлы хвост даўжэй!..

Баян

Паважаная Разалія Паўлаўна, параўнайце з другога канца,— ён жа і большы толькі на галоўку, а навошта вам галоўка,— яна ж непрыдатная для яды, адрэзаць і выкінуць.

Разалія Паўлаўна

Вы чулі, што ён сказаў? Галоўку адрэзаць! Гэта вам галоўку адрэзаць, грамадзянін Баян: нічога не ўбавіцца і нічога не каштуе, а яму адрэзаць галоўку каштуе дзесяць капеек на кілё. Ну! Дамоў! Мне вельмі патрэбен прафесіянальны саюзны білет у доме, але дачка на даходлівым прадпрыемстве — гэта таксама вам не бык на палачцы.

Зоя

Жыць хацелі, працаваць хацелі... Значыць, усё...

Прысыпкін

Грамадзянка! Наша любоў ліквідавана. Не замінайце свабоднаму грамадзянскаму пачуццю, а то я міліцыю паклічу.

Зоя, з плачам, учапілася за рукаў. Прысыпкін вырываецца. Разалія Паўлаўна становіцца паміж ім і Зояй, губляе пакупкі.

Разалія Паўлаўна

Чаго трэба гэтай лахудры? Чаго вы чапляецеся за майго зяця?

Зоя

Ён мой!

Разалія Паўлаўна

А!.. Яна такі з дзіцём! Я ёй заплачу аліменты, але я ёй разаб’ю морду!

Міліцыянер

Грамадзяне, спыніце гэтую агідную сцэну!

ІІ

Інтэрнат для моладзі. Вынаходнік сапе за чарцяжом. Хлопец на ложку, на краю ложка дзяўчына. Ачкарык уткнуўся галавой у кнігу. Калі расчыняюцца дзверы, бачны калідор з дзвярыма і лямпачкі .

Босы хлопец( крычыць )

Дзе боты? Зноў боты спёрлі. Што ж мне іх на ноч у камеру хавання ручнога і нажнога багажа на Курскі вакзал адносіць, ці што?

Прыбіральшчык

Гэта ў іх Прысыпкін да сваёй вярблюдзіхі на спатканне патопаў. Надзяваў — лаяўся. У апошні раз, кажа, а вечарам, кажа, з’яўлюся ў абноўленым выглядзе, больш адпавядаючым майму новаму сацыяльнаму становішчу.

Босы

Погань!

Малады рабочы( прыбірае )

I смецце ж пасля яго стала нейкае як бы панскае, далікатнае. Раней што? Бутля з-пад піва ды хвост воблы, а зараз бляшаначкі Тэжэ ды стужачкі шматкалёрныя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'есы: Клоп. Лазня.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'есы: Клоп. Лазня.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Владимир Моисеев - Клоп на Луне
Владимир Моисеев
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Петр Вереницын
Владимир Маяковский - Баня. Клоп (сборник)
Владимир Маяковский
Илья Шананин - Клоп [litres самиздат]
Илья Шананин
Илья Шананин - Клоп
Илья Шананин
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «П'есы: Клоп. Лазня.»

Обсуждение, отзывы о книге «П'есы: Клоп. Лазня.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x