Іван Іванавіч
Прыставаць са справамі да асобы, якая знаходзіцца ў адпачынку! Надзвычай цікава! У вас ёсць тэлефон? Я пазваню Мікалаю Аляксандравічу [113] Мікалай Аляксандравіч — намёк на Н. А. Сямашка (1874—1949) — першы народны камісар аховы здароўя (1918—1930).
. Трэба шанаваць здароўе старых адказных, пакуль яны яшчэ маладыя.
Рэжысёр
Таварыш Веласіпедкін, заклінаю вас, не рабіце скандалу! Ён жа не з п’есы. Ён проста падобны, і малю вас, каб яны не здагадаліся. Вы атрымаеце поўнае задавальненне па ходу дзеяння.
Пабеданосікаў
Бывайце, таварыш! Нечага сказаць, называецеся рррэвалюцыйным тэатрам, а самі раздражняеце... як гэта вы сказалі?.. бударажыце, ці што, адказных работнікаў. Гэта не для мас, і рабочыя і сяляне гэтага не зразумеюць, і добра, што не зразумеюць, і растлумачваць ім гэтага не трэба. Што вы з нас нейкіх дзейных асоб робіце? Мы хочам быць бяздзейнымі... як яны называюцца? — гледачамі. Не-ее! Наступны раз я пайду ў другі тэатр!
Іван Іванавіч
Так, так, так! Вы бачылі «Вішнёвую квадратуру» [114] «Вішнёвая квадратура» — злучэнне назваў п’ес з рэпертуара Маскоўскага Мастацкага тэатра — «Вішнёвы сад» А. П. Чэхава і «Квадратура круга» В. П. Катаева (пастаноўка 1928 года).
А я быў на «Дзядзьку Турбіных» [115] «Дзядзька Турбіных» — злучэнне назваў п’ес з рэпертуара Маскоўскага Мастацкага тэатра — «Дзядзька Ваня» А. П. Чэхава і «Дні Турбіных» М. А. Булгакава (пастаноўка 1926 года).
. Надзвычай цікава!
Рэжысёр( Веласіпедкіну )
Вы што нарабілі? Вы ж ледзь не сарвалі спектакль. Калі ласка, на сцэну!
П’еса працягваецца!
Сцэна пераплецена ўваходнымі лесвіцамі. Павароты лесвіц, пляцоўкі і дзверы кватэр. На верхнюю пляцоўку выходзіць апрануты і з чамаданамі Пабеданосікаў. Спрабуе плячом прыціснуць дзверы, але Поля адчыняе палавінку і выбягае на пляцоўку. Кладзе руку на чамадан.
Поля
Што ж, я так і застануся?.. Не смешна!
Пабеданосікаў
Я прашу цябе спыніць гэтую размову. Якое сямейнае мяшчанства! Кожны ўрач скажа, што для поўнага адпачынку патрэбна вырваць сябе, іменна сябе, а не цябе, з прывычнага асяроддзя, ну, і я еду аднавіць важны для дзяржавы арганізм, умацаваць яго ў розных гарыстых мясцовасцях.
Поля
Я ж ведаю, ну, бачыла,— табе прынеслі два білеты. Я магла думаць... Ну, чым, чым я табе замінаю? Смехата!
Пабеданосікаў
Пакінь ты гэтыя мяшчанскія ўяўленні пра адпачынак. Мне на лодках катацца некалі. Гэта дробныя забаўкі для розных сакратароў. Плыві, мая гандола! [116] Плыві, мая гандола!» — Словы ў пачатку раманса Браўна.
У мяне не гандола, а дзяржаўны карабель. Я табе не загараць еду. Я заўсёды абдумваю бягучы момант, а потым там... даклад, справаздача, рэзалюцыя — сацыялізм. Па маім грамадскім становішчы мне законам прысвоена стэнаграфістка.
Поля
Калі я тваёй стэнаграфіі перашкаджала? Смех! Ну, добра, ты перад другімі ханжыш, малюешся, але чаго ты мяне ашукваеш? Не смешна. Чаго ты мяне шырмай трымаеш? Пусці ты мяне, богам прашу, і стэнаграфуй хоць усю ноч! Смехата!
Пабеданосікаў
Цсс... Ты мяне кампраметуеш сваімі неарганізаванымі, а тым больш рэлігійнымі выкрыкамі. «Богам прашу». Цсс... Унізе жыве Казлякоўскі, ён можа перадаць Паўлу Пятровічу, а той знаёмы сем’ямі з Сямёнам Афанасычам.
Поля
Чаго хаваць? Пацеха!
Пабеданосікаў
Табе, табе трэба хаваць, хаваць свае бабскія, мяшчанскія, упадніцкія настроі, што ўтварылі такі няроўны шлюб. Ты ўдумайся хаця б перад тварам прыроды, на якую я еду. Удумайся! Я — і ты! Зараз не той час, калі дастаткова было ісці ў разведку побач і спаць пад адным шынялём. Я падняўся ўгору па разумовай, службовай і па кватэрнай лесвіцы. Трэба і табе ўмець самаадукоўвацца і дыялектычна лавіраваць. А што бачу я ў тваім абліччы? Перажытак мінулага, ланцуг старога быту!
Поля
Я табе замінаю? Чым? Смехата! Гэта ты з мяне зрабіў абшчыпаную квактуху.
Пабеданосікаў
Цсс!!! Хопіць гэтай рэўнасці! Сама бадзяешся па чужых кватэрах. Камсамольскія ўцехі, так? Думаеш, я не ведаю? Не магла сабе нават залётнікаў знайсці адпаведна майму грамадскаму становішчу. Шкадлівая спадніцаноска!
Поля
Сціхні! Не смешна.
Пабеданосікаў
Цсс!!! Я табе сказаў, унізе жыве Казлякоўскі. Зойдзем у кватэру. Гэта трэба, нарэшце, скончыць!
Читать дальше