Падростак (падбягае і хватае ззаду за руку)
Што ты, цётка, звар'яцела
Ці мо блёкату пад'ела:
К сляпой лезеш без баязні,
Як угледзіць, справіць лазню.
Чым людзей тут заразаці,
Лепш пільнуй свайго дзіцяці…
Вар'ятка (спачатку тузаецца, але пры слове «дзіцяці» выпускае з рук нож і туліць к грудзям галавешку)
Лю-лі, лю-лі, мой сыночак!
Лю-лі, лю-лі, сакалочак!
(Дастае грудзі і хоча карміць.)
Падростак (сам да сябе)
Проста з поля сышла цётка.
Вар'ятка
На, пассі, на, дзіцянётка!
Ты не вер, што кажуць людзі,
Быццам таткі ўжо не будзе.
Падростак (сам да сябе)
Жджы к Пятру сырка, матуля.
Вар'ятка
Маеш мамку, а татуля?..
(Неўспадзеўкі к падростку.)
Я з табою ажанюся.
(Хоча абняць яго.)
Падростак (сам да сябе)
Клёпкі ўсе згубіла, мусіць.
Вар'ятка
Толькі як вяселле ўстроіць?
Падростак (сам да сябе)
Трэба бабу супакоіць.
(Да вар'яткі, паказваючы скрыпку.)
Я пайграю — ты паскачаш.
Вар'ятка
Падростак (паказваючы на грушу)
Вар'ятка (дастае вянок і кладзе на галаву)
А як з сватам і дружынай?
Падростак (сам да сябе)
Ну, нявеста! каб лепш згінуў.
(Да яе.)
Я ўсім буду, мая душка,—
Разам — сватам, мужам, дружкай.
(Дастае з грушы хвастач і — як сват — закручвае сабе праз плячо; адрывае кусок з лісцямі галінкі і прычэплівае к грудзям.)
Вар'ятка
I музыкай, і музыкай.
(Глянула на сляпую і кладзе на галаву ёй кусок сухой галіны, скруціўшы абручом.)
А ты, імасць, будзь нам сваццяй!
Падростак
Садзіцца на калысцы і пачынае іграць і прыпяваць; вар'ятка, цянюючы каля грушы, падцінае яму на языку.
Былі ў бацькі тры сыны,
Гоп-я!
Да ўсе ж яны Васілі,
Гоп-я!
Дзяўчынка і хлопчык (выбягаюць і з плачам кідаюцца да вар'яткі)
Мама! мама! дзе наш тата?
Вар'ятка
Вон, ягнята, вон, шчанята!
(Далей прыпявае пад музыку з падросткам.)
Адзін коні пасе,
Гоп-я!
Другі лапці пляце…
Пачуўся з боку пажару гоман і крык: «Дзяржы моцна! Бі, колькі улезе!»
Падростак (прыслухаўшыся, ускаквае)
Цяпер, жонка, давай драла,
А то, каб не перапала
I табе, і мне таксама.
(Выбягаюць абое.)
Дзяўчынка і хлопчык (бегучы за вар'яткай з плачам)
Дзе наш татка? мама, мама!
Увальваецца гурмам куча людзей, валакучы і тузаючы Сама.
Сам
Хоць зарэжце — ўсё мне роўна:
На начлезе быў сягоння.
Пламя ўгледзеўшы з папару,
Ратаваць бег ад пажару…
Я не вінен, хоць зарэжце…
1-ы голас (з грамады)
Лжэ, сабака, праўду бэсце:
Конь згарэў яго у хлеве.
Сам
Хоць павесьце тут на дрэве.
На начлезе…
2-гі голас (перапыняючы)
А з сякерай,
Звёўшы хаты, ў воласць мерыў?
Сам
Як і вы, бег ратаваці
Вас усіх, як сваіх браццяў.
3-і голас (кабечы)
3 тапаром і галавешкай,
Падцікаючыся сцежкай…
4-ы голас
Покі што прывяжам к грушы.
5-ы голас
Хай жа тут мазгі пасуша,
Як агнём агонь гасіці.
Сам
Хоць зарэжце, хоць судзіце,—
На начлезе быў я толькі.
4-ы голас
3-і голас
Ўсе бярвенні пагарэлі,
А вяроўкі каб не стлелі?
4-ы голас
Паяса мо хто пазычыць,
После ўсё на ім палічым.
Колькі галасоў
3-і голас
5-ы голас (перапыняючы)
4-ы голас (да 5-га)
Я з табою прытрымаю,
А хай хто яго развяжа.
Читать дальше