Гэнры Лангфэла - Спеў аб Гаяваце

Здесь есть возможность читать онлайн «Гэнры Лангфэла - Спеў аб Гаяваце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Поэзия, Мифы. Легенды. Эпос, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Спеў аб Гаяваце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Спеў аб Гаяваце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сусветную вядомасць Гэнры Лангфэла прынесла паэма «Спеў аб Гаяваце» (1855), напісаная на аснове індзейскіх паданняў. Паэма апявае прыгажосць і мудрасць чалавека, які жыве адным жыццём з прыродай.

Спеў аб Гаяваце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Спеў аб Гаяваце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З тайным страхам Гаявата
Перад бацькам прыпыніўся —
Валасы яго сівыя
Развяваліся ў паветры,
Быццам снег іскрысты, ззялі;
Ішкудой, каметай яркай,
Косы бацькі зіхацелі.

Поўны радасці зычлівай,
Пазіраў на сына бацька —
Быццам бачыў Мэджэківіс
Дні далёкага юнацтва,
Нібы ўстала з дамавіны
Перад ім краса Веноны.

«Калі ласка, Гаявата! —
Так звяртаўся Мэджэківіс.—
Ты жаданы госць у царстве,
Дзе ўладар — Заходні Вецер!
Старасць — лёд, агонь — юнацтва,
Нагадаў ты мне былыя
Дні гарачай маладосці
I прыгожую Венону!»

Многа дзён ішла размова,
Доўга дужы Мэджэківіс
Перад сынам выхваляўся
Даўняй доблесцю сваёю,
Небяспекамі, якія
Ён знішчаў, яшчэ хваліўся
Сваім целам несмяротным.

Слухаў моўчкі Гаявата,
Як хваліўся Мэджэківіс,
Ні пагрозай, ні папрокам,
Ані вокам ён не выдаў
Сваёй злосці, толькі гнеўна
Разгаралася, як вугаль,
Сэрца ў грудзях Гаяваты.

«Мэджэківіс! — запытаўся
Ён, — хіба нішто на свеце
Загубіць цябе не можа?»
I магутны Мэджэківіс
Сыну велічна, прыхільна
Адказаў: «Нішто не можа
Загубіць, апроч уцёса,
Апроч Ваўбіка, таго вунь!»

Ён зірнуў на Гаявату
Вокам мудрым, вокам добрым,
Ён красой яго, і сілай,
I высокім, зграбным станам
Захапляўся па-бацькоўску.
«Гаявата! — запытаўся
Ён, — няўжо нішто на свеце
Загубіць цябе не можа?»

Асцярожны Гаявата
Памаўчаў, нібы ў сумненні,
Нібы ў роздуме, хвіліну
I сказаў: «Нішто на свеце,
Толькі той трыснёг, Эпоква,
Толькі той чарот высокі!»

Ледзь памкнуўся Мэджэківіс
Вырваць той чарот, Эпокву,
Як сказаў з няшчырым страхам
Свайму бацьку Гаявата:
«Не чапай! Не дакранайся!»
«Не палохайся, не буду!» —
Супакоіў Мэджэківіс.

Зноў яны вялі размову,
За якой успаміналі
Бестурботнасць Шавандазі,
Свежасць Вебана і злосны,
Люты твар Кабібанокі;
Размаўлялі аб Веноны
Чарадзейным нараджэнні,
Аб яе заўчаснай смерці —
Аб усім, аб чым Накоміс
Размаўляла ўжо з унукам.

І стрымацца Гаявата
Тут не змог: «О Мэджэківіс!
Гэта ты забіў Венону,
Знішчыў кветку веснавую,
Растаптаў яе нагамі!
Прызнавайся! Прызнавайся!»
І схіліў тут Мэджэківіс,
Як у знак маўклівай згоды,
Галаву сваю сівую
Нізка ў роспачы глыбокай.

Падхапіўся Гаявата,
Вокам бліснуўшы пагрозна,
На скалу, на чорны Ваўбік,
Замахнуўся ён рукою
У чароўнай рукавіцы,
Мінджыкэван, разламаў ён
Той уцёс, пасля патрушчыў
На кавалкі, з лютай злосцю
Іх пачаў шпурляць у бацьку:
Разгарэлася, як вугаль,
Сэрца ў грудзях Гаяваты.

Ды ўладар вятроў заходніх,
Мэджэківіс, раззлаваны,
Гнаў назад каменне тое
Бурай гнеўнага дыхання,
Гнаў назад, на Гаявату.
Грабянуў чарот рукою
І, пад рогат Гаяваты,
Вырываў яго з карэннем —
Той чарот, Эпокву, з глею,
З прыбярэжнай гразкай ціны.

І пачаўся бой смяротны —
Твар у твар — між гор скалістых;
Сам Кінк), арол магутны,
Спрат пакінуўшы арліны,
Лопаў крыламі на скалах,
Назіраючы за боем.

Нібы дрэва ў час навалы,
Рассякаў чарот паветра,
І, патрушчаны на часткі,
З грозным гулам чорны Ваўбік
Падаў глыбаю каменнай,
Аж дрыжала наваколле,
І ў адказ на грукат бою
Па гарах грымела рэха,
Адгукалася: «Бэм-Вава!»

Адыходзіць Мэджэківіс
Па гарах пачаў на захад;
Дзень, другі і трэці з боем
Уцякаў ён, сынам гнаны,
Да канца свайго ўладання,
Да апошняга парога,
Да канца зямлі, дзе сонца
На начлег свой адыходзіць,
На спачын свой, як фламінга
Вечароваю парою
У гняздо сваё садзіцца
Сярод сумнага балота.

«Супыніся, Гаявата! —
Папярэдзіў Мэджэківіс.—
Ты забіць мяне не зможаш:
Бессмяротнага не ўсмерціш.
Я хацеў выпрабаванне
Даць табе, тваёй адвазе,
І ты варты ўзнагароды!

Ты вяртайся ў край свой родны,
Ты служы свайму народу,
Ты сваёй стараннай працай
Расчышчай цярпліва рэкі
І рабі зямлю ўрадлівай,
Забівай пачвараў злосных,
Змей, Кінэбік, і асілкаў,
Як забіў я Мішэ-Мокву,
Што быў волатам славутым.

А надыдзе час смяротны
І ў жахлівай вечнай цемры
Вочы Погака ты ўбачыш —
Я з табою падзялюся:
Сілу ўлады дам табе я
Над Ківайдзінам — над ветрам
Жыватворным, бессмяротным!»

Вось такая адбылася
Бітва ў час далёкі Ша-ша,
У грымотны час, у царстве,
Дзе жыве Заходні Вецер.
І цяпер сляды той бітвы
Можа бачыць паляўнічы,
На стаўках і рэках бачыць
Можа ён чарот гіганцкі,
Бачыць Ваўбіка асколкі
Па далінах і па ўзгорках.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Спеў аб Гаяваце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Спеў аб Гаяваце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Спеў аб Гаяваце»

Обсуждение, отзывы о книге «Спеў аб Гаяваце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x