Гэнры Лангфэла - Спеў аб Гаяваце

Здесь есть возможность читать онлайн «Гэнры Лангфэла - Спеў аб Гаяваце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Поэзия, Мифы. Легенды. Эпос, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Спеў аб Гаяваце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Спеў аб Гаяваце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сусветную вядомасць Гэнры Лангфэла прынесла паэма «Спеў аб Гаяваце» (1855), напісаная на аснове індзейскіх паданняў. Паэма апявае прыгажосць і мудрасць чалавека, які жыве адным жыццём з прыродай.

Спеў аб Гаяваце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Спеў аб Гаяваце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён на беразе спыніўся,
Азірнуўся і рукою
Памахаў на развітанне,
Потым з галькі Гаявата
На ваду спіхнуў пірогу,
Загадаўшы ёй: «На Захад!»
I пірога паляцела
Як страла па Гітчы Гумі.

Падпаліла сонца неба
Вечаровае, як паліць
Войска стэп пры адыходзе;
Па паверхні Гітчы Гумі
Сонца след пралёг бясконцы,
Па якому, як па рэчцы,
Плыў на Захад Гаявата,
Плыў па полымі барвовым,
Плыў, ахутаны туманам,
Вечароваю смугою.

Доўга людзі з узбярэжжа
За пірогай назіралі,
Як яна то вынырала
З хваль, то гінула ў тумане,
Быццам серп маладзіковы,
Што паволі патанае
За вячэрнім небасхілам.

Зашумеў на развітанне
Цёмны лес: «О Гаявата!»
Хвалі ўсхліпвалі, і бераг
Уздыхаў: «О Гаявата,
Ты бывай, бывай навекі!»
Чапля шызая Шух-шух-га
Галасіла на балоце:
«Ты бывай, о Гаявата!»
I развітваліся доўга
Людзі з ім: «О Гаявата!
Ты бывай, бывай навекі!»

Так у полымі заходнім,
За смугою вечаровай
Знік любімы Гаявата
У вятроў прытулку вечным —
У Ківайдзіна ўладаннях,
Адышоўшы назаўсёды
Да Паселішча Шчаслівых,
У далёкі край Паніма!

Слоўнік індзейскіх слоў, якія сустракаюцца ў паэме і патрабуюць дадатковага тлумачэння

Адамін — суніцы.

Бэм-Вава — гул грымот.

Вабаса — трус, поўнач.

Ваганомін — крык гора.

Вампум — паясы і іншае ўпрыгожанне з ракавін.

Ваўбік — уцёс, скала.

Вагэмін — цвіль на маісавых пачатках.

Гітчы Гумі — Верхняе возера.

Ішкуда — камета, агонь.

Йенадзізі — франт, фарсун.

Ківайдзін — паўночна-заходні вецер.

Ко — не.

Кэйбіен — заходні вецер.

Мандамін — маіс.

Мінага — чарніцы.

Мінамоні — дзікі рыс.

Міні-вава! — шорах дрэў.

Міскадзіт — кветка «След белага».

Мішэ-Моква — Вялікі Мядзведзь.

Мішэ-Нама — Вялікі Асетр.

Месяц кароткай начы — красавік.

Месяц Лістапада — верасень.

Месяц Лісцяў — май.

Месяц Лыж — лістапад.

Месяц Суніц — чэрвень.

Мускадэ — луг, даліна.

Мэдвэй-ошка! — плёскат вады.

Мэшынова — прыслужнік.

Нама — асетр.

Ноза — бацька.

Нэга Воджу — дзюны Верхняга возера.

Нэшка — зірні!

Онэвэ! — прачніся!

Паніма — замагільны свет.

Пібаан — зіма.

Пішнэкэ — казаркі.

Погак — смерць.

Пагэвоган — паліца, булава.

Пок-Уэджыс — пігмеі.

Сэгвон — вясна.

Уг! — так.

Шагадайя — баязлівец.

Ша-ша — мінулае.

Шавэн-нэмэшын — пашкадуй.

Шынгебіс — чырок.

Шышэбвэг — качаняткі (фігурка ў гульні ў косці).

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Спеў аб Гаяваце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Спеў аб Гаяваце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Спеў аб Гаяваце»

Обсуждение, отзывы о книге «Спеў аб Гаяваце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.