Гэнры Лангфэла - Спеў аб Гаяваце

Здесь есть возможность читать онлайн «Гэнры Лангфэла - Спеў аб Гаяваце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Поэзия, Мифы. Легенды. Эпос, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Спеў аб Гаяваце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Спеў аб Гаяваце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сусветную вядомасць Гэнры Лангфэла прынесла паэма «Спеў аб Гаяваце» (1855), напісаная на аснове індзейскіх паданняў. Паэма апявае прыгажосць і мудрасць чалавека, які жыве адным жыццём з прыродай.

Спеў аб Гаяваце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Спеў аб Гаяваце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як пад прысакам у люльцы
Аганёк чырвоны тлее,
Так пад цёмнымі брывамі
Вочы бліснулі ў старога.
«Уг!» — адказваў Ягу злосна;
«Уг!» — астатнія сказалі.

I схапіў драўляны келіх
Ягу, келіх той, Анэган,
Моцна сціснуўшы рукамі,
Страсянуў, ажно фігуркі
Зазвінелі, і са злосцю
Вытрас іх перад сабою.

Дзве змяі ляглі чырвоным
Верхам, пешкі дзве — чырвоным,
Качаняткі ўсе — чырвоным,
Чорным — дыскі, Азабавік,
Белым верхам — рыбка, Кіга;
Падлічылі: пяць адзінак!

I ўсміхнуўся По-Пок-Ківіс,
Страсянуў драўляны келіх
I, падкінуўшы ўсе фішкі,
Іх вакол сябе рассыпаў:
Дыскі — з гладкаю паверхняй,
Дыскі — з чорнай, і фігуркі
З верхам белым і чырвоным,
Пасярэдзіне стаяла
Пешка, як сярод партнёраў
Спрытны ў гульнях По-Пок-Ківіс.
Абвясціў ён: «Пяць дзесяткаў!»

Дзесяць пар вачэй глядзелі
На шчасліўца з воўчай злосцю
У той час, як ён з вігвама
Выйшаў разам з Мэшыновай,
Як за ім пляменнік Ягу,
Хлопец стройны і высокі,
Нёс увесь багаты выйгрыш:
Паясы, адзенне, вампум,
Капшукі, каралі, зброю.

«Занясі,— яму загадваў,
Пышным веерам махнуўшы,
По-Пок-Ківіс, — гэту дробязь
У вігвам мой, што на дзюнах!»

Як выходзіў раніцою
Ён на свежае паветра,
Ад гульні і ад курэння
У яго балелі вочы,
Нібы хто пяску насыпаў
Пад чырвоныя павекі.
Птушкі радасна спявалі,
Ручаі імкліва беглі,
Так і сэрца Йенадзізі,
По-Пок-Ківіса, спявала
З асалодай, нібы птушкі,
Пераможна, як патокі,
Аж пакуль не падышоў ён
Да вігвама Гаяваты,
Што ў канцы сяла ўзвышаўся.

Пуста там было і ціха,
Прывітаць ніхто не выйшаў
По-Пок-Ківіса з вігвама,
Навакол яго вясёла
Птушкі раннія спявалі,
Сустракалі дружна сонца,
А на вільчаку вігвама
Цар Груган крыламі лопаў,
З крыкам злосным, негасцінна
По-Пок-Ківіса сустрэўшы.

«Пуста тут! Няма нікога! —
Прыглядаўся По-Пок-Ківіс,
Што б зрабіць яму — прыдумваў,—
Дом пакінуў Гаявата,
Недзе ў полі Мінегага,
I няма старой Накоміс,
I жыллё іх без прыгляду!»

Гругана за глотку ўзяўшы,
Навакол сябе ахвяру
Стаў круціць, нібы бразготку,
Трэсці, як мяшэчак з зеллем,—
Задушыўшы, нежывога
Кагагі вісець пакінуў
По-Пок-Ківіс на вігваме
Як абразу Гаяваце.

Увайшоў зладзейскім крокам
У вігвам, адтуль выносіць
Стаў увесь набытак хатні —
Скуры буйвала і рысі,
Футры выдры, гарнастая,
Цэбры, кубкі, міскі, лыжкі,
Гэта ўсё параскідаўшы
Як знявагу гаспадыням
Мінегазе і Накоміс.

Потым крокам бесклапотным
Крочыў лесам По-Пок-Ківіс
I свістаў вавёркам гучна,
Што ў яго шпурлялі з дуплаў
Жалудовым шалупіннем.
Ён спяваў вясёла птушкам,
А яны ў адказ вясёла
З цёмных спратаў шчабяталі.

Са скалы ўзбярэжнай потым
Пазіраў на Гітчы Гумі
Ён з настроем жартаўлівым,
Думаў з кпліваю пагардай
Аб звароце Гаяваты.

Ён ляжаў і чуў далёкі
Недзе унізе шум прыбою,
А над ім плылі, як здані,
I кружыліся нябёсы;
Навакол яго ляталі
Чарадой шумлівай птушкі
Нізка так, што ледзьве крылы
Не краналіся аблічча.

Стаў ён нішчыць іх без ліку —
I па дзесяць і па дваццаць,
Са скалы высокай кідаць
Іх на бераг Гітчы Гумі.
Тут Каёшк, марская чайка,
Узнялася над скалою
З крыкам: «Гэта По-Пок-Ківіс!
Гэта ён нас забівае!
Клічце, клічце Гаявату —
Хай наш брат нам дапаможа!»

XVII. Пагоня за По-Пок-Ківісам

Як вярнуўся Гаявата,
У народзе панавалі
Замяшанне і трывога,
Ён дачуўся ад суседзяў
Аб учынках і аб злосных
По-Пок-Ківіса намерах.

Цяжка дыхаў Гаявата,
Мармытаў праз зубы словы
Абурэння і, як шэршань,
Гнеўна ён гудзеў у вусы.
«Я адпомшчу ліхадзею
По-Пок-Ківісу, — сказаў ён.—
Не такі ўжо свет бясконцы,
Не такі ўжо шлях суровы,
Каб яго не напаткалі
Справядлівы гнеў і кара».

Не марудзіў Гаявата —
З паляўнічымі на пошук
Ліхадзея выпраўляўся
У той лес, дзе ён праходзіў,
На той мыс, дзе птушак нішчыў;
По-Пок-Ківіс знік, і толькі
Сярод лесу адшукалі
След ягонага прывалу
На чарнічніку стаптаным,
На траве, прымятай целам.

З Мускадэ, з нізіны, з лугу,
Знак падаў ім По-Пок-Ківіс,
Ён, відаць, дамоў вяртаўся,
Ды, заўважыўшы пагоню,
Кпліва ёй махнуў рукою.
Гучна крыкнуў Гаявата
Са скалы яму высокай:
«Не такі ўжо свет бясконцы,
Не такі ўжо шлях суровы,
Каб цябе не пакаралі
Справядлівы гнеў і помста!»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Спеў аб Гаяваце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Спеў аб Гаяваце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Спеў аб Гаяваце»

Обсуждение, отзывы о книге «Спеў аб Гаяваце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x