Гэнры Лангфэла - Спеў аб Гаяваце

Здесь есть возможность читать онлайн «Гэнры Лангфэла - Спеў аб Гаяваце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Поэзия, Мифы. Легенды. Эпос, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Спеў аб Гаяваце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Спеў аб Гаяваце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сусветную вядомасць Гэнры Лангфэла прынесла паэма «Спеў аб Гаяваце» (1855), напісаная на аснове індзейскіх паданняў. Паэма апявае прыгажосць і мудрасць чалавека, які жыве адным жыццём з прыродай.

Спеў аб Гаяваце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Спеў аб Гаяваце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На шляху пакутным гэтым
Безліч сгомленых ён бачыў,
Абцяжарвалі іх ношы:
Лукі, стрэлы, тамагаўкі,
Футры, кубкі, міскі, лыжкі,
Што сябры ім надавалі
У апошнюю дарогу.

«Лепш бы, — скардзіліся гэтак
Абцяжараныя душы,—
Не пілі б мы і не елі,
Лепш бы босымі хадзіць нам,
Чым згінацца пад цяжарам,
Што на нас жывыя ўсклалі».

Вандраваць пайшоў па свеце
З той пары і Гаявата,
Навучаў людзей, як трэба
Ад цяжкіх хвароб лячыцца
I ўжываць якія лекі.
Так даведаліся людзі
Пра сакрэты мудрых Мідаў,
Пра лякарскае майстэрства.

XVI. По-Пок-Ківіс

Раскажу, як даўся ў знакі,
Як дапёк усім на вёсцы
По-Пок-Ківіс, Йенадзізі,
Па мянушцы Блазан-Бура;
Раскажу, як ён сваволіў,
Уцякаў ад Гаяваты,
Чым закончылася гэта
Нечуваная прыгода.

На ўзбярэжжы Гітчы Гумі
Каля Велічнага Мора
Жыў прыгожы По-Пок-Ківіс
У сваім вігваме ўласным.
Гэта ён, калі выконваў
На вяселлі Гаяваты
Жабрака жартоўны танец,
Паказаў гасцям майстэрства,
Гэта ён сваім шаленствам
Тут намёў, насыпаў безліч
Дзюн пясчаных Нэга Воджу.

Зноў цяпер з вігвама выйшаў
По-Пок-Ківіс пасваволіць.
Ён зайшоў з такім намерам
У вігвам старога Ягу,
Дзе якраз сышлася моладзь
Слухаць казкі і паданні,
Незвычайныя прыгоды.

Ягу ўсім расказваў казку
Аб Аджызе, творцы лета:
Як яна, прабіўшы неба,
Апынуўшыся на небе,
З дзіркі лета выпускала;
Як зрабіць спачатку гэта
Спрабаваў бабёр і выдра,
Рысь, барсук, але дарэмна
Узбіраліся на ўзвышша:
Кулакі паразбівалі
I галовы аб нябёсы,
Толькі трэснула скляпенне
Неба, ды не падалося;
Тут наважылася скочыць
Расамаха, падвярнуўшы
Ногі гэтак, як вавёрка,
Як цвыркун, адвёўшы рукі.

«Першы раз паспрабавала
Неба дах прабіць, — расказваў
Слухачам стары, — над ёю
Увагнулася скляпенне,
Як вясною лёд на рэчцы,
I яшчэ зрабіла спробу —

Трэснуў дах, як лёд на рэчцы
У бурлівы час паводкі!
А на трэці раз — о дзіва! —
Неба ўшчэнт яна разбіла,
Знікла ў ім у вокамгненне,
I за ёй Аджыга, ласка,
Апынулася на небе».

«Слухай, ты! — яшчэ з парога
Крыкнуў Ягу По-Пок-Ківіс. —
Час канчаць, мяне стаміла
Балбатня старога Ягу
I прамудрасць Гаяваты.
Я з'явіўся, каб пацешыць
Вас не байкай, а гульнёю».

Даставаў пасля ўрачыста
Ён мяшэчак з воўчай скуры,
Там быў келіх і трынаццаць
Розных пешак Пагасэна,
З двух бакоў афарбаваных
Фарбай белай і чырвонай:
Дзве фігуркі змей, Кінэбік,
Тры фігуркі качанятак,
Шышэбнэг, чатыры дыскі —
Азавабік, рыбка, Кіго,
Тамагаўк, дзве простых пешкі,
З косці зроблены фігуркі
Для гульні, за выключэннем
Азавабік — медных дыскаў:
З гладкай, быццам шкло, паверхняй,
З цёмнаю — на адвароце.

Ён, паклаўшы фішкі ў келіх,
Страсянуў, перамяшаў іх,
На зямлю перад сабою
Сыпануў і растлумачыў:
«Фішкі ўсе — з чырвоным верхам,
I Кінэбік — на паверхні
Гладкай дыска, адпаведны
Маюць лік — васьмі адзінак
I трынаццаці дзесяткаў».

Зноў, паклаўшы фішкі ў келіх,
Страсянуў, перамяшаў іх,
Сыпануў перад сабою
На зямлю і растлумачыў:
«Дзве Кінэбік — з белым верхам,
Пешкі дзве — таксама з белым,
А астатнія — з чырвоным;
Пяцьдзесят і восем будзе».

Так прысутным ён тлумачыў
Сэнс гульні сваёй азартнай —
Разнастайныя выпадкі,
Спалучэнні і значэнні.
Дзесяць пар вачэй глядзелі
Са спакусай нецярплівай.

«Гульняў шмат, — сказаў тут Ягу, —
Рызыкоўных і майстэрскіх
Перабачыць давялося
Мне ў краінах самых розных.
Хто гуляць бярэцца з Ягу,
Мець павінен спрыт вялікі!
Хоць сябе ты, По-Пок-Ківіс,
Лічыш майстрам, не хваліся,
Аблуплю цябе як ліпку,
Навучу гуляць як трэба!»

Маладыя і старыя
Селі ў кола і гулялі
На адзенне і на зброю
Да паўночы, да світання.
Абгуляў усіх каварны,
Спрытны ў гульнях По-Пок-Ківіс,
Не пакінуў ім нічога,
Забіраў сабе ўсю зброю,
Паясы, адзенне, вампум,
Капшукі, каралі, люлькі.

На ягоную здабычу
Дзесяць пар вачэй глядзелі,
Як ваўкоў драпежных вочы.

Так сказаў ім По-Пок-Ківіс:
«Я адзін жыву ў вігваме,
Для прыгод і вандраванняў
Трэба мне таварыш верны
I прыслужнік, Мэшынова,
Каб за мной насіў ён люльку.
Я гатоў на кон паставіць
Паясы, адзенне, вампум,
Капшукі, каралі, люлькі,
Зброю ўсю, увесь мой выйгрыш
За таго вунь чалавека!»
Гэта быў пляменнік Ягу,
Год шаснаццаці падлетак,
Што мянушку меў — Пахмурны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Спеў аб Гаяваце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Спеў аб Гаяваце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Спеў аб Гаяваце»

Обсуждение, отзывы о книге «Спеў аб Гаяваце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x