На пастаянньш месцы Ключніка ў святліцы,
На покуці сягоння бернардын садзіцца [31] Пачэснае месца, дзе даўней стаўлялі хатніх багоў, дзе дагэтуль рускія вешаюць абразы. На покуці літоўскі селянін садзіць госця, якога хоча ўшанаваць.
—
На гэта месца Янкель Робака падводзіць,
Відаць, яго шануе, бо, як можа, годзіць:
Як толькі заўважаў яго пустую чарку,
Адразу да манаха падклікаў шынкарку,
А тая падлівала ліпавага мёду.
Чуваць, калісьці мелі не адну нагоду
Сустрэцца дзесьці за кардонам. Ксёндз заходзіў
Не раз і ўночы у карчму і час праводзіў
На тайных гутарках. Сёй-той плёў пад сакрэтам
Пра кантрабанду, ды паклёп, відаць, быў гэта.
Ксёндз Робак гаварыў, а шляхта прыўставала,
З увагай слухала яго і акружала,
І сунула насы к манаскай табакерцы
Ды нюхала чаргой і чхала ўжо ад сэрца.
«Reverendissime, — сказаў ксяндзу Скалуба, —
Вось гэта дык табака! Дастае да чуба!
З тых дзён, як нос нашу (тут доўгі нос пагладзіў),
Такой не нюхаў я (і чхаць ізноў заладзіў),
Мо бернардынская і, пэўне, з Коўна родам,
Бо горад той табакай славіцца і мёдам.
Я быў там год ужо…» Ксёндз мовіў: «На здароўе
Усім вам, паважаныя мае панове!
Што ж тычыцца табакі, дык змыліўся груба
Наш вельмі паважаны дабрадзей Скалуба.
Яна аж з Яснае гары, яе паўліны
У Чанстахове труць з табачнае расліны,
У месцы цудамі праслаўленай іконы
Прачыстай, каралевы польскае кароны;
Народ яе ў нас і літоўскай называе.
Яна Карону і цяпер абараняе,
Літву ж дык вельмі схізма ўжо апанавала!»
«Аж з Чанстаховы? — мовіў Вільбік, — год не мала
Таму я ў споведзі там быў. Даходзяць весці,
Што быццам бы француз, гасцюючы ў тым месце,
Касцёл задумаў разваліць і скарб заграбіць,
Ды лжэ „Кур ’ер Літоўскі“, як заўсёды, мабыць?»
«Няпраўда, — мовіў Робак, — пан наш найяснейшы
Напаляон — католік сёння найшчырэйшы,
Яго ж памазаў папа; паміж імі згода,
Дык лечаць норавы французскага народа,
Што трохі папсаваўся. Праўда, з Чанстаховы
Аддалі многа серабра на скарб вайсковы
Для бацькаўшчыны Польшчы. Гэтак, з волі Божай,
Заўжды яго алтар радзіме дапаможа.
У Княжастве Варшаўскім вось, з народу волі,
Сто тысяч войска ёсць, а хутка будзе болей,
А хто аплаціць войска? Можа, вы, літвіны?
Вы ж плаціце Маскве са шкодай для краіны».
«Чорт даў бы, — крыкнуў Вільбік, — гвалтам забіраюць!»
«Ой, дабрадзею, — селянін азваўся з краю
З паклонамі ксяндзу і, пачасаўшы ў чубе, —
Яно, сказаць, і шляхту ўсю вядуць к загубе,
А з нас дзяруць, як лыка». «Хам! — тут голас зычны
Падаў Скалуба, — што табе? Ты ўжо прывычны,
Што як вугра цябе дзяруць, а гербаваным,
Вяльможным, у свабодах залатых хаваным,
Як нам? Даўней, браты, хто у шляхоцкім родзе…
(„А як жа, — крыкнулі ўсе, — роўны ваяводзе!“)
А сёння нам правоў шляхоцкіх адмаўляюць:
Вось дакажы паперай, хто ты, — заяўляюць!»
«Вашэці меней крыўдна, — тут сказаў Юрага, —
Вашэці род мужыцкі, прадзед твой стаў шлягай,
Але вось я! З князёў! Мяне маскаль пытае,
Калі я вольным стаў? Бог толькі гэта знае!
Няхай ён пойдзе ў лес, спытаецца ў дубіны
Правоў расці над іншыя ўсе дзеравіны».
«Гэй, князь! — азваўся Жагель, — бай каму другому,
Тут знойдзеш мітры ледзь не ў кожным дому».
«У гербе крыж, — сказаў Падгайскі,— значыць, скрьгга
Алюзія, што род ідзе ад неафіта».
«Фальш! — крыкнуў Бірбаш, — я з графоў татарскіх, знаю,
А крыж у гербе „Карабель“ таксама маю».
«Парай, — Міцкевіч крыкнуў,— гэта герб князёўскі,
Пра гэта многа піша ведамы Стрыйкоўскі!»
Тут спрэчкі пачаліся, доказы, праверкі.
Ксёндз бернардын звярнуўся зноў да табакеркі,
Прамоўцаў частаваў, і ў хаце заціхала,
Бо шляхта з ветлівасці нюхала і чхала.
Ксёндз з перапынку скарыстаў і мовіў далей:
«Ад гэтае табакі многія ўжо чхалі!
Паверце, гэта табакерка генерала
Дамброўскага разы чатыры частавала!»
«Дамброўскага?» — спыталі. «Я не памыліўся,
Я быў пры ім, як ён пад Гданьскам біўся.
Ён сеў пісаць і вось, каб сон яго не змарваў,
Нюхнуў і, чхнуўшы, па плячы мяне ударыў:
„Так, ксенжа Робак, — кажа, — ксенжа бернардыне,
За год які мо ў вашай стрэнемся краіне.
Скажы, няхай сустрэнуць там мяне з табакай,
Да з Чанстахоўскай, я не нюхаю ўсялякай“».
Прамова гэта узбудзіла хваляванне
І радасць так, што ў зале зразу ўсе дазвання
Замоўклі, потым той-другі прамовіў слова
І паўтараў: «Табака з Польшчы? Чанстахова?
З Італіі? Дамброўскі?»… Потым раптам разам
Як быццам словы з думкі аднае наказам
Злучыліся ў адзін, хоць і не стройны голас:
«Дамброўскага» ўсе заспявалі навакола.
Хапіліся ў абдьшкі ў радасці бяскрайняй
Мужьгк і граф, крыж з мітрай, карабель з параем.
Забыліся пра ўсё і на’т пра бернардына,
Крычалі весела: «Гарэлкі! Мёду! Вінаў!»