А двор пасля ўсёй мітусні, неразбярыхі
Замоўк і, як магільнік, стаў глухім і ціхім —
Паехалі ўсе ў лес. Тадэвуш доўга слухаў,
Прыставіўшы далоні да вушэй, ды глуха
Гудзеў спачатку вецер, потым з нейкай далі
Данёсся голас труб і тых, што палявалі.
У стайні конь чакаў яго ўжо асядланы,
Дык скокнуўшы ў сядло, з ружжом, як апантаны
Ляцеў да карчмаў, што стаялі ля капліцы,
Дзе ўранні паляўнічым трэ’ было спыніцца.
Абапал той дарогі дзве карчмы сядзелі
І вокнамі варожа на сябе глядзелі.
Адна не перастала замкавай лічыцца,
Другую збудаваў, на злосць старой, Сапліца
У першай, нібы дома, рэй вадзіў Гервазы,
А ў новай рассядаўся ў покуці Пратазы.
Навейшая карчма нічым не задзіўляла,
А вось старая больш цікава выглядала.
Стыль гэткі склалі Тырскія калісьці цеслі,
А на ўвесь свет яго габрэі ўжо разнеслі —
Архітэктурны від, якога мы не зналі,
А толькі ў спадку ад габрэяў перанялі.
Карчма, як карабель, а ззаду, як святыня:
Чатырохгранная, як тога Ноя, скрыня,
Вядомая пад простай назваю стадолы.
Там — козы барадатыя, з другой жывёлы —
Валы, каровы, коні, ўверсе птушак хмара
І насякомыя, і паўзуноў хоць пара.
Палова задняя, як дзіўная святыня,
Нагадвае гмах Саламона, што ў краіне
Сіонскай першыя умельцы ўзнеслі —
Гірамавы, далёка ведамыя цеслі.
Габрэі і сягоння так будуюць школы,
А рысы школаў маюць карчмы і стадолы.
Дах з дранкі і з саломы востры і уздзёрты,
к той каўпак габрэйскі, змяты і пацёрты.
А пад шчытом балкона канты вьггыркаюць
І на драўлянай каланадзе спачываюць.
Калоны тыя, архітэктарам на дзіва,
Трываюць, хоць згнілі, хоць стаўленыя крыва,
Нібы ў Пізанскай вежы. Грэчаскіх мадэляў
Тут не заўважьпп, бо няма зусім тут капітэляў,
А вяжуць у адно калон тых верхавіны,
Сагнутыя пад стыль гатыцкі, лукавіны.
Паверх іх упрыгожанні ідуць выкрутам,
Не долатам, а простьш сечаныя склютам,
Крывыя, як падсвечнікавы завітушкі;
Звісаюць з лукавін, як гузікі, галушкі,
Як тыя, што габрэі к лобу прыкладаюць
У час малення і што «цыцэс» называюць.
Здалёк нагадвае сабой карчма крывая
Габрэя, што ў час мольбаў тулавам ківае:
Як шапка, дах над стрэшкай-барадой калматай,
А сцены ў дыме й брудзе, як палы халата,
Разьба ж з канца — нібы на лобе багамолы.
Карчма раздзелена накшталт габрэйскай школы
Адна палова — збор каморачак парожніх
Для паняў і паноў і іншых падарожных,
Другую скрозь займае зала. Ў гэтай зале
Уздоўж ля сцен сталы шматногія стаялі,
Пры іх, ніжэйшыя, — радамі табурэты,
Як дзеці ля бацькоў.
Вось тутака ў дзень гэты
Сядзела шмат сялян, сялянак, шляхты дробнай
Усе падрад, а аканом сядзеў асобна.
Пасля імшы ў капліцы, бо была нядзеля,
Зайшлі да Янкеля глынуць хмяльнога зелля.
Ля кожнага шумела ўжо з сівухай чарка,
А навакола з бутлем бегала шынкарка.
Сам Янкель-арандар у доўгім аж па пяты
Халаце, што быў спераду на гафткі ўзяты,
Адной рукой пагладжваў бараду сівую,
А за шаўковы пояс залажыў другую.
Паглядваючы вокал, аддаваў загады,
Вітаў гасцей, мірыў, калі ўзнікалі звады,
Спьшяўся часам слова мовіць аднаму-другому,
Сачыў за ўсімі, але не служыў нікому.
Стары габрэй быў навакол здаўна ў пашане
За чэснасць, бо хоць жыў даўно тут, ні сяляне,
Ні шляхта на яго не мелі крыўд ніколі,
Бо і за што? Напіткаў добрых меў даволі,
Цану загадваў правільна, без ашуканства,
Падвыпіць дазваляў, хоць і не зносіў п’янства.
Ахвотнік быў да гульняў: у яго вяселлі
І хрэсьбіны спраўлялі. Кожнае нядзелі
К сабе ў карчму з суседняга сяла ён клікаў
З дудою і басэтляй ведамых музыкаў.
І сам знаў музыку, граў з талентам, бывала,
На слаўным іхнім інструменце, на цымбалах.
З двара ў двор ходзячы, здзіўляў мастацкім граннем
І песняў чыстым і прыгожым выкананнем.
Хоць і габрэй, валодаў добра польскай мовай,
Любіў парадаваць народнай песняй новай,
Прывозіў з занямонскай кожнае выправы
Прыпеўкі з Галіча [29] Каламыйкі — рускія песні, падобныя да польскіх мазурак.
, мазуркі з-пад Варшавы.
І чутка ёсць, ці цалкам пэўная, не знаю,
Што першы ён прывёз да нас з чужога краю
І першы распаўсюдзіў у ва ўсім павеце
Праслаўленую сёння песню ў цэлым свеце,
Якую першы раз дзесь на зямлі Аўзонаў
Зайгралі гучна трубы польскіх легіёнаў.
Музычны талент у Літве здаўна ў пашане,
Прыносіць славу ён, багацце і каханне.
Дык Янкель жыў заможна, але ў веку сталым
Павесіў на сцяне шматструнныя цымбалы,
Асеў з сям’ёю у карчме, заняўся шынкам,
Апроч таго быў у мястэчку падрабінкам.
Усюды і заўжды ён госцем быў жаданым:
Парадзіць мог у вьшадку якім складаным
І на віцінным гандлі збожжам добра знаўся [30] Віціны — гэта вялікія судны на Нёмане, якімі ліцвіны карыстаюцца для гандлю з прусамі, сплаўляючы збожжа і атрымоўваючы ўзамен каланіяльныя тавары.
,
І славай добрага паляка карыстаўся.
Читать дальше