Адам Міцкевіч - Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Міцкевіч - Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: Беларускі фонд культуры, Жанр: Поэзия, lyrics, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«За смеласць, — Граф сказаў,— прашу прабачыць, пані.
Прыходжу перапрошваць і нясу прызнанні:
Прашу прабачыць, што сачыў я пані крокі,
І дзякую, пгго сведкам дум быў адзінокім.
Я так зняважыў! Вінаваты вельмі многа!
Я ж перашкодзіў думкам, ды, сваёй дарогай,
Натхненне зведаў. Гневайся на чалавека,
Ды мастаку даруй, усцеш сваёй апекай!
Адважыўся на шмат, ды болыпае наважыў:
Судзі!» — укленчыў і падаў свае пейзажы.

Судзіла Талімэна малявання спробы
З прыхільнасцю мастацтвы знаючай асобы:
Хваліла скупа, а ахвоты паддавала.
«Віншую, Граф, — сказала, — таленту не мала!
Адно не закідай, пан! Асабліва трэба
Шукаць красы ў натуры. Шчаснае ты, неба
Італіі! Сады цазараў, руж прынады,
Класічныя на вечным Тыбры вадаспады
І Паўзыліпа страшныя пячоры, скалы!
Вось, Граф, дзе край мастацтва! А наш край адсталы!
Дзіця муз, зданае ў Сапліцаве на мамкі,
Памрэ напэўна. Граф, я ўстаўлю гэта ў рамкі,
Або ўлажу ў альбом. Малюнкі я збіраю
Даўно і многа іх у бюрку ўжо хаваю».

І павялі размову пра блакіты, горы,
Пра водары вятроў, пра шумы хваль у моры,
Прымешваючы ўсцяж, турыстаў злым звычаем,
То тут, то там насмешкі, жарт над родным краем.

А ў той жа час ля іх ва ўсёй красе бясконцай
Літоўскія лясы шумелі ў бляску сонца.
Чаромхі, пасплятаныя вянкамі хмелю,
Рабіны, што румянцам маладым гарэлі,
Ляшчына ў зелені жазлоў, нібы мянада,
Уся ў арэхах, як у гронках вінаграда.
А нізам песціцца з шыпшыннікам каліна,
І туліць да малін свой чорны твар ажына.
Кусты і дрэвы лісцем рукі працягнулі,
Як хлопцы і дзяўчаты, распачаўшы гулі
Навокал пары маладых. А ў гэтым коле
Ёсць пара, што ўзвышаецца над наваколлем
Высмукласцю і колераў сваіх прывабам, —
Бяроза белая, нявеста, з мужам-грабам.
А рэшта, як старыя, на дзяцей і ўнукаў
Глядзяць маўкліва: тут паважных колькі букаў,
Там цёткі-топалі і, мохам барадаты,
Дзед-дуб, што пяць вякоў усклаў на хіб гарбаты.
Стаіць ён, быццам на слупах грабніц разбітых,
На скамянелых трупах продкаў знакамітых.

Тадэвушу размова доўгая задзела
Таму, што ён не мог прымаць у ёй удзелу.
А як пачуў чужой прыродзе гімн няспынны,
Калі расхвальваліся поўдня ўсе расліны:
Лімоны, кіпарысы, апяльсін, мігдалы,
Альвасы, кактусы, магоні ды сандалы,
Павой, гарэхі, нават фігі і масліны —
За надзвычайныя іх кветкі і сцябліны,
Тадэвуш больш яшчэ стаў гневам загарацца
І ўрэшце ўжо ад злосці сіл не меў стрымацца.

Быў ён прасцяк, ды з сэрцам чулым і уменнем
Адчуць красу прыроды, дык сказаў з натхненнем:
«Не раз я ў Вільні ў батанічным агародзе
Глядзеў на тыя дрэвы, што растуць на ўсходзе
Ці дзесь пад італьянскім сонечным сугрэвам.
Якую ж з тых раслін зраўняеш з нашым дрэвам?
Ці той альвас-грамаадвод з зялёных палак,
Ці карліцу-лімон за золата тых галак,
Што ў лакавых лістах блішчаць спіной пукатай,
Як модніца старая ў вопратцы багатай?
Ці той мо кіпарыс худы і даўганогі,
Які не сум наводзіць, а нуду, трывогі?
Ён, кажуць, сумна выглядае на магіле,
Бо ён, як лёкай той, якому узлажылі
Жалобу, што ні рук ні ўзняць, ані схіліцца,
Хоць ён і так парушыць этыкет баіцца.
Ці ж горшы выгляд нашай сціплае бярозы,
Што як сялянка, калі лье па сыну слёзы,
Або ўдава па мужу — рукі заламае,
Струменні кос распусціць і стаіць нямая
І боль пастаццю ўсёй сваёю выражае!
Чаму ж пан Граф, калі мастацтва паважае,
Дрэў нашых не малюе, што вось зеляняцца?
Сапраўды, і суседзі будуць з вас смяяцца,
Што, ва ўраджайнай нашай жывучы краіне,
Малюеце ўсё скалы толькі ды пустыні».

«Мой дружа, — Граф сказаў,— уся краса ў прыродзе
Ёсць толькі формай, тлом, матэрыяй і годзе.
А творчаю душой з’яўляецца натхненне
І густу паліроўка, правілы і ўменне.
Не хопіць рэчаіснасці ці на’т запалу,
Мастак ляцець павінен к сферам ідэалу!
Не ўсё прыгожае павінна добра выйсці!
Пра гэта ў кнігах прачытаеш, пан, калісьці.
Што тычыцца мастацтва: для малюнка трэба
Ансамбля, групы, пунктаў гледжання і неба
Італіі. Таму і цвіў там жанр пейзажа,
Цвіце і будзе цвісці, гэта кожны скажа.
Бо вось, ’проч Брэйгеля, але не Ван дэр Гэлле,
А пейзажыста (бо былі аж два Брэйгелі),
І апроч Рэйсдаля, на поўначы, прызнацца,
Не знойдзеш чым у пейзажыстаў захапляцца.
Нябёс, нябёсаў трэба!» «Наш мастак Арлоўскі [22] Вядомы мастак, за некалькі гадоў да смерці пачаў маляваць пейзажы. Памёр нядаўна ў Пецярбургу. , —
Сказала Талімэна, — густ меў сапліцоўскі.
(Прашу не забываць сапліцаўскай хваробы:
Апроч Айчыны ім нішто не да спадобы.)
Арлоўскі, што жыццё правёў у Пецярбурку
(Яго эцюдаў некалькі я маю ў бюрку),
Жыў ля цара ў двары, ну проста, нібы ў раю,
А не паверыш, Граф, усё тужыў па краю.
Любіў расказваць нам з дзяцінства успаміны
І ў Польшчы ўсё хваліў: лес, неба і даліны…»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве»

Обсуждение, отзывы о книге «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x