Адам Міцкевіч - Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Міцкевіч - Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: Беларускі фонд культуры, Жанр: Поэзия, lyrics, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І вось мільгнула ім між вуснамі знянацку
Перш муха, а за ёю скураная «цацка».
У Літве даволі мух. Вядуцца між другімі
Такія, што шляхоцкіх атрымалі імя.
Па колеру і форме быццам тая ж муха,
Аднак шырэйшая за іншых, з большым брухам,
Лятаючы, гудзе дакучліва і звонка,
Такой не спыніць павучыная пляцёнка,
А ў сетку ўблытаная, тры дні будзе рвацца,
Ёй сіл хапае нават з павуком змагацца.
Праверыў гэта Войскі і даўно даводзіў,
Што з гэтых мух звычайны дробны род паходзіў,
Што мухі гэтыя — нібы для рою маткі,
Што з іхнім вынішчэннем згінуць мух астаткі.
І хоць ні ахмістрыня, ані ксёндз вясковы
Не вельмі верылі ў той вывад навуковы
І думалі па-свойму аб мушыным родзе,
Стары знішчаў іх пільна пры любой нагодзе —
Ледзь муху ўбачыў гэткую, забіць стараўся.
І вось яму над вухам «шляхціц» той азваўся.
Два разы Войскі пляснуў, але не пацэліў,
Махнуў яшчэ, аж шыбы ледзь не паляцелі.
Ад стукату такога муха у трывозе,
Убачыўшы людзей, што сталі на парозе,
Рашыла хутка прашмыгнуць паміж іх твараў,
І тут жа Войскі біткаю па ёй ударыў.
Так моцна пляснуў, што адскочылі галовы,
Як быццам дрэва гром разбіў на дзве паловы;
Абое з сілаю аб вушакі даліся,
Што сінякі пасля таго ў іх засталіся.

На шчасце, не зважаў ніхто, бо ў гэтым часе,
Пасля спакойнай, хоць і шумнай, пачалася
Гаворка бурная, аж перайшла у крыкі.
Так гоніць лесам ліса гурт стральцоў вялікі:
Чуваць трэск лому, стрэлы, рэдкі брэх сабачы,
Аж раптам нехта нечакана дзіка ўбачыў,
Даў знак, і гул падняўся ў паляўнічай гушчы,
Як быццам загудзелі дрэвы ва ўсёй пушчы, —
Так з гутаркай бывае — роўненька пляцецца,
Пакуль, як на дзіка, на нешта не наткнецца.
Тут дзікам гутаркі працяг быў спрэчкі ўпартай,
Ці хорт Асэсараў, ці Рэентаў больш варты.
Усё трывала толькі міг, ды ў той кароткай хвілі
Адзін другому гэткіхслоў нагаварылі,
Што вычарпалі раптам спрэчкі ўсе тры часці:
Насмешкі, гнеў, абразу — толькі рукі ўскласці.

Шугнулі ўсе да іх з суседняга пакоя,
Не тоўпячыся ў дзверы, бурнаю ракою,
І пару маладых, падобную да Бога,
Да Януса двухтварага, змялі з парога.

Тадэвуш з Талімэнай ледзь свае прычоскі
Паправілі, як сціх той крык і гоман порсткі,
І толькі смех і шматгалосы шум застаўся.
Зноў мір настаў, бо ў сварку Робак умяшаўся:
Хоць пажылы, ён быў прысадзісты, плячысты,
Дык вось, калі падбег Асэсар да юрыста,
Калі абодва ўжо махалі кулакамі,
Схапіў іх каўняры абедзвюма рукамі
І двойчы моцна стукнуў іхнія галовы,
Як яйкі на вялікдзень, потым, без размовы,
Раскінуў хутка рукі ўбок дарожным знакам
І ў два куты пакоя кінуў забіякаў.
Праз момант так стаяў з прасцёртымі рукамі
I «Pax, — казаў ім, — Pax vobiskum, мір між вамі!»

Хоць гэта ім было не вельмі да спадобы,
Але, з пашаны да духоўнае асобы,
Ўсё ж засмяяліся. Пасля ж такое спробы
Больш не пасмелі пры манаху задзірацца.
А той, убачыўшы, што гнеў пачаў сцішацца,
Трыумфу не шукаў у тым, што здзейсніў міры,
Больш слова не сказаў ніводнаму задзіры,
Каптур паправіў, рукі залажыў за пояс
І моўчкі выйшаў.

А тым часам у пакоі
Суддзя і Падкаморы між двума бакамі
Стаялі. Войскі выступіў, развёў рукамі,
Ен раптам, быццам разагнаў сваю дрымоту,
Паправіў вус сівы і абцягнуў капоту,
А вока ўсіх прысутных мігам ахапіла.
І дзе яшчэ быў шум, ён, быццам ксёндз крапілам
Сцішаючы, памахваў біткай скураною,
Пасля, падняўшы тронкі па-над галавою,
Нібы жазло маршалка, аб’явіў маўчанне:

«Суцішцеся, — казаў,— трэ’ж мець апанаванне.
Вы, паляўнічыя найлепшыя ў павеце,
Нязгоды вашай прыклад майце на прыкмеце!
Надзея краю, наша моладзь дарагая,
Што ўжо і так пра славу пушч не вельмі дбае,
Калі ў яе і зараз лоўля не ў пашане,
Пасля зусім закінуць можа паляванне,
Убачыўшы, замест братэрскае нарады,
Адны нязгоды пасля лоўлі, спрэчкі, звады.
Дык слухайце мяне, старога: не палічыш,
Якіх і дзе, і колькі знаў я паляўнічых.
Я шмат разоў судом судзіў іх палюбоўным.
Ну хто ў лясах літоўскіх Рэйтану быў роўным
Ці то зрабіць аблаву, ці сустрэцца з зверам?
З Белапятровічам каго мы зараз змерым?
Хто гэтак, як страляў Жагота, можа стрэліць,
Што ў зайца на бягу мог з пісталета ўцэліць?
Бывала, Тараевіч, ідучы на дзікаў,
Не браў з сабою іншай зброі, апроч пікаў.
Будрэвіч браўся ўпол і з медзвядзём, бывала.
Дык вось якіх герояў наша пушча знала!
А паспрачаўшыся, як справу разбіралі?
Ды суддзяў набіралі і заклад стаўлялі.
Агінскі за ваўка прайграў валок сто лесу,
Тры вёскі Несялоўскаму барсук звёў к бесу.
І вам жа можна весці справу даўнім ладам,
І спрэчку меншым, хай сабе, рашыць закладам.
Гаворка — вецер, ёй канца на век не будзе,
А дзеля зайца языка не варта трудзіць,
Дык выбірайце зараз палюбоўных суддзяў,
І іх рашэнне хай для вас законным будзе.
Я папрашу Суддзю, каб ён дазволіў еграм
Закончыць гон, каб на’т звярына ў збожжа ўбегла,
І ласку гэту атрымаць я спадзяюся».
Сказаўшы гэта, да кален Суддзі нагнуўся.
«Каня! — ускрыкнуў Рэент, — я каня са збруяй
Стаўляю і абавязацельства бяру я
Суддзі ў salarium аддаць пярсцёнак гэты!»
«А я, — сказаў Асэсар, — здам для той жа мэты
Аброжку з яшчура — цудоўная работа!
Шаўковы павадочак, колцаў пазалота,
Каштоўны камень — ззяе ўсё здалёк і свеціць.
Калісьці ў спадчыну мо атрымалі б дзеці,
Каб ажаніўся. Даў яе мне, каб вы зналі,
Князь Домінік [19] Князь Дамінік Радзівіл, вялікі ахвотнік да палявання, эміграваў у Княства Варшаўскае і за ўласны кошт паставіў полк кавалерыі, якім камандаваў. Памёр у Францыі. На ім згасла мужчынская лінія князёў з Алыкі і Нясвіжа, найбольшых магнатаў у Польшчы і, пэўне, у Еўропе. , калі мы раз з ім палявалі
Ды з Маршалам Сангушкам і з тым генералам
Меенам [20] Меен праславіўся ў нацыянальным паўстанні ў часы Касцюшкі. Дагэтуль паказваюць пад Вільняй Меенаўскія акопы. . Што мая там псярня вытварала,
Паверыць трудна. Вось была, скажу вам, штука:
Аж шэсць зайцоў мая злавіла запар сука!
А гэта адбылося на Купіскім полі.
Князь Радзівіл не бачыў гэткага ніколі,
З каня сышоў, абняў маю харціху Каню
І тройчы ў лоб пацалаваў на знак прызнання,
А потым, тройчы пляснуўшы рукой па пысцы,
Сказаў: „Дык будзь цяпер княгіняю Купіскай“.
Вось так Напалеон сваім маршалам многім
Даў тытулы князёў ад месцаў перамогі».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве»

Обсуждение, отзывы о книге «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x