Адам Міцкевіч - Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Міцкевіч - Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: Беларускі фонд культуры, Жанр: Поэзия, lyrics, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Абрыдла Талімэне гутарка ўся скора,
Хацела ў лес пайсці, падшуквала партнёра.
Зняла з калочка кошык. «Вам, панове, мусіць,
І дома добра, я дык на рыжкі прайдуся,
Прашу са мной, хто ласкаў», — ветліва сказала
І шаль чырвоны з кашаміру завязала.
Руку падкамаранцы падала, другою
Фальбоны прыўзняла, перш чым ступіць нагою.
Тадэвуш у грыбы за ёй падаўся следам.
Суддзя быў рад праходцы той перад абедам,
У ёй ён бачыў спосаб на сцішэнне крыкаў.
«Прашу у лес, панове! — весела заклікаў, —
Хто сёння з вас рыжка найлепшага дабудзе,
З найпрыгажэйшай побач той абедаць будзе
Сам выбярэ яе. А калі знойдзе дама,
Найпрыгажэйшага хай выбера таксама!»

Кніга трэцяя. Заляцанні

Змест: Графаў паход у сад. Таямнічая німфа пасе гусей. Падабенства грыбнікоў да элізейскіх ценяў. Гатункі грыбоў. Талімэна ў Святыні дум. Нарада ў справе Тадэвута. Граф — пейзажыст. Мастацкія заўвагі Тадэвуша пра дрэвы і хмары. Графавы думкі наконт мастацтва. Звон. Білецік. Мядзведзь, маспане!

Вярнуўся Граф, але прытрымваў верхавога
І на гарод глядзеў. Там не было нікога,
Ды вось яму здалося, быццам у акенцы
Ізноў мільгнула штосьці ў беленькай сукенцы,
І нешта лёгкае зляцела ў зеляніну
I, прашмыгнуўшы цераз грады, праз хвіліну
Паміж зялёнымі свяцілася гуркамі,
Як свеціць промень сонца, трапіўшы часамі,
З-за хмар на крэмень палявы ў заранай скібе
Ці ззяе між травы ў вады маленькай шыбе.

Граф злез з каня, адправіў слуг, што сталі ззаду,
А сам пачаў крадком скіроўвацца ў бок саду.
Знайшоў дзіру ў паркане і не без напору
Праціснуўся ў гарод, як воўк які ў абору.
Няшчасцем закрануў куст агрэсту сухога.
Гароднічка спужалася, і хоць нічога
Вакол сябе не ўбачыла, ды ў момант вока
Ускочыла і апынулася далёка.
А Граф між шчаўя конскага, паміж павою
Праз лапушыную густэчу поўз травою,
Скакаў, як жаба, і, падкраўшыся ўжо блізка,
Заўважыў від цудоўны ў ясных сонца бліках.

Раслі ў той палавіне саду вішні зрэдку,
А паміж імі мешанка на ўсім палетку:
Пшаніца, кукуруза, боб, ячмень вусаты,
Гарошак, проса, кветкі, рад кустоў пукатых
Гародчык гэты зрыхтавала ахмістрыня,
Калісьці слаўная ў акрузе гаспадыня,
Какошніцкая, з дому Ендыкавічанка,
Для свойскіх птушак. Гэта вось дзялянка —
Адкрыцце цэлае. Той спосаб беззаганны
Спярша быў толькі ёй самою скарыстаны
І найбліжэйшымі сяброўкамі ў сакрэце,
Аж покуль каляндар не раструбіў па свеце
Пра «Спосаб супроць шулякоў, або Сакрэты
Гадоўлі свойскай птушкі» — пра гародчык гэты.

Дык вось ледзь толькі певень, вартаўнік кашлаты,
На месцы стаўшы з дзюбаю ўгару паднятай
І грабяністы чуб звярнуўшы трохі бокам,
Каб тым лягчэй нацэліцца ў нябёсы вокам,
Заўважыць дзесьці ў хмарах ястраба цень буры
І ўскрыкне — ўміг хаваюцца ў садочак куры,
А нават гусі, павы, і лятуць ад страху
У сховак гуртам галубы з крутога даху.

Цяпер быў без драпежнікаў блакіт высокі,
Ён толькі дыхаў жарам сонечнае спёкі,
Дык птушкі халадок знайшлі ў сваім садочку,
Ляжаць на мураве, купаюцца ў пясочку.

Сярод галоў птушыных у высокім зеллі
Галоўкі дробныя дзіцячыя бялелі
І шыйкі голыя да плечак. З дзецьмі тымі
Была дзяўчына з валасамі больш даўгімі.
За дзетварой сядзеў паўлін. Нібы ў вясёлцы,
Свяціліся ў яго хвасце кругі і колцы.
Галоўкі дзетак на тым фоне цёмна-сінім
Блішчэлі асабліва, быццам на карціне,
Абведзеныя кругам воч паўліных гожа,
Што, як вяночак з зор, прасвечвалі між збожжа,
Між палак кукурузных, распусціўшых коскі,
Між траў ангельскіх, маляваных у палоскі,
І між каралаў шчыру, што з зялёным слязам
І колеры, і формы скрыжавалі разам,
Як быццам срэбра з золатам пераплялося,
Накшталт заслоны лёгкай з кветак, траў, калосся.

Над гушчаром бадылля, кветак, зеляніны
Узняўся балдахін імглісты матыліны —
Рой лёгкіх бабак, што трасуць на небе сінім
Празрыстым светлым крыллем, быццам павуцінне.
Калі яны ў паветры ўюцца лёгкім пухам,
Хоць бзыкаюць, здаецца, што вісяць без руху.

Дзяўчына ўзмахвала пучком уверх узнятым,
Як быццам з пер’я страўса, веерам багатым,
Падумаў бы, што ім дзяцей абараняла
Ад залатога матылёў дажджу. Трымала
Апроч таго ў другой руцэ прадмет якісьці
І дзецям па чарзе давала піць ці ўгрызці
Таго чагосьці залацістага крутога,
Падобнага зусім да Амальтэі рога.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве»

Обсуждение, отзывы о книге «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x