Адам Міцкевіч - Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Міцкевіч - Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: Беларускі фонд культуры, Жанр: Поэзия, lyrics, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Крадком навіна старца вокал вандравала,
І хлопца ў ціхай вёсцы часта спакушала:
Лясамі, праз балоты брыў ён ноччу цёмнай
І ад пагоні кідаўся ў глыбіні Нёмна,
Нырцом да Княжаства Варшаўскага падходзіў,
Дзе радасны прыём у землякоў знаходзіў.
Ды перш чым адысці, з узгорка ці з каменняў
Гукнуў праз Нёман маскалям: «Да пабачэння!»
Так перайшлі Гурэцкі, Пац і Абуховіч,
Пятроўскі, Абалеўскі, Ружыцкі, Яновіч,
Брахоцкі, Міжыеўскія, Бернатавічы
І Купсць, і Гедымін… ды ўсіх не пералічыш.
Бацькоў, край родны свой, маёмасць пакідалі,
Якую цараняты ўміг канфіскавалі.

Здаралася, ў Літву з манастыра чужога
Манах з’яўляўся і, асмелены нямнога,
Газету выпараў з-паміж сваіх шкаплераў,
А ў ёй быў спісаны дакладна лік жаўнераў
І камандзіраў прозвішчы, чыны і званні,
І іх геройстваў або смерцяў апісанні.
І першы раз за шмат гадоў сям’я пазнала,
Што сына недзе смерць ці пахвала спаткала.
Прымаў жалобу дом, не смеючы прызнацца,
Па кім яна была, і толькі здагадацца
Маглі суседзі. Толькі сум таёмны гэты
Ці радасць панская служылі за газеты.

Ксёндз Робак гэтакім манахам быў, здаецца.
Бывала, што ў пакоі ён з Суддзём запрэцца,
Пра штосьці гутарыць, а потым і навіна
Расходзіцца ў суседстве. Выгляд Бернардына
Казаў, што не заўсёды быў ён служкам Божым
І жыў не век за манастырскай агароджай.
Над правым вухам меў ён, трохі вышай скроні,
Кавалак скуры здзёрты ў шырыню далоні
І след у барадзе ад стрэлу ці мо ўдару. —
Не мог ля алтара ён так пашкодзіць твару.
І не адны шрамы, зрок, голас забіяцкі,
А кожны рух яго і голас быў салдацкі.

У час імшы, калі з паднятымі рукамі
Звяртаўся да людзей, гаворачы «Пан з вамі»,
То часам павярнуўся гэткім спрытным рухам,
Нібы яму «кругом!» скамандваў хто над вухам,
І словы літургіі гэткім мовіў тонам,
Як быццам не служыў, а кіраваў швадронам.
Прыслужнікі заўсёды заўважалі гэта.
І ў справах палітычных, што кіравалі светам,
Больш Робак разбіраўся, чым у справах веры.
У горад часта ездзіў, нейкія паперы
Ці пісьмы атрымоўваў, ды ў чужых ніколі
Тых пісьмаў не чытаў. І іншых спраў даволі
Ў яго было: ён рассылаў ганцоў кудысьці
І часта ў ноч ішоў для нейкае карысці,
Паноў наведваў і са шляхтаю шаптаўся.
Знаёмая была яму і бедната ўся,
З сялянамі ў карчме любіў разгаварыцца
І ўсё пра розныя падзеі за граніцай.
Цяпер Суддзю, што спаў ужо каля гадзіны,
Ішоў будзіць, меў, пэўне, важныя навіны.

Кніга другая. Замак

Змест: Паляванне з гончымі на асочанага. Госць у замку. Апошні з прыдворных расказвае гісторыю апошняга з Гарэшкаў. Позірк у сад. Дзяўчына ў агурках. Снеданне. Пецярбургскі анекдот пані Талімэны. Новы выбух спрэчкі за Кусага і Сокала. Інтэрвенцыя Робака. Прамова Войскага. Заклад. У грыбы!

Хто з нас юнацкіх год не помніць, як, бывала,
Ішоў са стрэльбай полем, свішчучы удала,
Калі ні плот, ні вал ніякі не спужае,
Калі мяжа не спыніць нават і чужая.
Бо у Літве стралок, як тое судна ў моры,
Куды захоча, вольна ходзіць па прасторы.
Ён, як прарок, глядзіць у неба, дзе ў аблоку
Шмат знакаў для стралецкага адкрыта зроку,
Або з зямлёй гаворыць, што для мешчаніна
Глухая, а яму штось шэпча безупынна.

Вось драч на сенажаці рэзка адазваўся
I, як шчупак у Нёмне, у траве схаваўся,
А тут над галавою раззвінеўся песняй
Званочак ранні — жаўранак, вястун прадвесняў.
А там арол зашастаў крыллямі над пашай
I, як цара камета, вераб’ёў настрашыў.
А ястраб, узляцеўшы высака ў блакіты,
Трапечацца, як шпількай матылёк прыбіты,
I, зайца ўгледзеўшы ці птушку вострым зрокам,
Нырне раптоўна долу, быццам зорка ў змроку.

Калі ж вярнуцца нам з вандроўкі Бог дазволіць,
Каб жыць зноў мірна ўдому, працаваць на полі,
У конніцы служыць, што зайцаў даганяе,
Або ў пяхоце, што на птушкі стрэльбы мае,
Не ведаць іншых, як каса і серп, рыштункаў,
Другіх газет, апроч дамашніх разрахункаў?

Над Сапліцовам сонейка ўзышло і ўпала
На стрэхі, шчылкамі ўглыб пуні завітала.
І па зялёным, свежым і пахучым сене,
З якога далятала моладзі храпенне,
Паўзлі з мігценнем светлым залатыя смужкі
З дзіры ў страсе і выглядалі, быццам стужкі.
І вось казыча вусны спячых промень ранка,
Як каласком дзяўчына, будзячы каханка.
Вось вераб’і цвіркочуць, скачучы па стрэхах,
Гусак загагаў тройчы, а за ім, як рэха,
Увесь птушыны двор стаў адклікацца ў хоры,
I статак зарыкаў, выходзячы з аборы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве»

Обсуждение, отзывы о книге «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x