Уладзімір Навумовiч - Беларуская лiтаратура

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Навумовiч - Беларуская лiтаратура» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская лiтаратура: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская лiтаратура»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падрыхтаваны ў адпаведнасці з праграмай вучэбнага курса беларускай літаратуры для навучэнцаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі.
Раскрываюцца агульны рух і галоўныя тэндэнцыі развіцця мастацтва слова, шляхі станаўлення творчых індывідуальнасцей пісьменнікаў, роля і месца беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай літаратуры ад антычнасці да сучаснасці. Электронны дадатак змяшчае творы беларускай літаратуры.
Папярэдняе выданне выйшла ў 2007 г.
Для навучэнцаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі.
2-е выд., дап. (Компакт-диск прилагается только к печатному изданию.)

Беларуская лiтаратура — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская лiтаратура», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Помнік Францыску Скарыне ў двары студэнцкага гарадка БДУ скульптар С - фото 2

Помнік Францыску Скарыне ў двары студэнцкага гарадка БДУ (скульптар С. Адашкевіч)

Гэту задачу бліскуча выканаў беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар і асветнік Францыск Скарына. Цікавым, драматычным, насычаным падзеямі было яго жыццё. Нямала ў ім і загадак для сучаснага даследчыка.

Ф. Скарына нарадзіўся ў сям’і полацкага купца. Год паяўлення на свет будучага генія беларускага народа дакладна невядомы. Рана, яшчэ ў дзяцінстве, ён далучыўся да навукі, засвоіў латынь. Незвычайныя здольнасці да вучэння дапамаглі Францыску трапіць у вядомы на той час Кракаўскі ўніверсітэт, дзе ён атрымаў высокую ступень бакалаўра філасофіі. Пазней, у Падуанскім універсітэце, ён бліскуча абараніў вучоную ступень доктара лекарскіх навук. Год 1551-ы, магчыма, быў апошнім годам яго жыцця, за якое ён зрабіў невымерна многа.

Першыя свае кнігі Ф. Скарына друкаваў у Празе. Дакладна вядома, што 6 жніўня 1517 г. ён выпусціў першую кнігу – “Псалтыр”: “Повелел… тиснути рускыми словами, а словенским языком”. Гэта былі псалмы, рэлігійныя песнапенні лірычна-драматычнага характару, павучальнага зместу па біблейскіх матывах, чытанне для душы, кранальнае, займальнае, якое надоўга западала ў сэрца. “Псалтыр”, або зборнік духоўных песень, традыцыйна з даўніх часоў выкарыстоўваўся для навучання грамаце. З гэтай мэтай ажыццяўляе сваё выданне і Ф. Скарына. Яго кніга з тлумачэннямі, каментарыямі на палях станавілася для сучаснікаў вялікага асветніка асновай светаразумення, светабачання. Да кнігі была падрыхтавана і прадмова, якая тлумачыла прызначэнне выдання. Ф. Скарына падкрэсліваў свецкае прызначэнне свайго выдання. Напісанне прадмовы ў беларускай літаратуры было новым прыёмам. Гэта давала магчымасць уздзейнічаць на чытача, накіроўваць яго ўвагу. Даследчыкі мяркуюць, што Ф. Скарына сам рабіў набор, адліваў шрыфты, выконваў ілюстрацыі і выразаў па іх гравюры, сам перакладаў тэксты. Амаль тытанічную працу здзейсніў вялікі першадрукар, асветнік, вучоны-гуманіст эпохі Адраджэння Ф. Скарына, слаўны сын беларускага народа. У беларускай бібліятэцы-музеі імя Ф. Скарыны ў Лондане захоўваецца фрагмент “Бібліі” – адна старонка, ціснутая самім Скарынай. Той рарытэт беларусы замежжа купілі на аўкцыёне ў Мантэвідэа, калі распрадавалася парыжская бібліятэка С. Дзягілева.

З 1517 г. па 1519 г. Ф. Скарына выдаў 23 кнігі Бібліі, якія былі разлічаны хутчэй на свецкага чытача, чым на выкарыстанне ў літургічнай службе. У прадмовах і пасляслоўях да гэтых кніг ён раскрываў свае погляды на свет, прызначэнне чалавека і яго патрыятычны абавязак, выявіў шырыню маральна-філасофскіх, эстэтычных і сацыяльна-прававых поглядаў.

Беларускі першадрукар выдаў яшчэ ў свет “Малую падарожную кніжку” і “Апостал” у Вільні. Ён жа адным з першых даў узоры беларускага і ўсходнеславянскага вершадрукавання. “Не капай, Мардахею, другому яму, сам увалишся в ню”, – перадаваў у адным са сваіх вершаў Ф. Скарына вядомую біблейскую прытчу.

Філасофскія і маральна-этычныя погляды Ф. Скарыны закладвалі асновы светаўспрымання беларускага народа. Кнігі яго садзейнічалі набыццю канкрэтных ведаў, вучылі мудрасці. “Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя, птицы, летающие по воздуху, ведають гнезда своя, рыбы, плавающие по морю и в реках, чують виры своя; пчелы и тым подобная боронять ульев своих. Тако и люди, игде зродилися и ускормлены суть, по Бозе к тому месту великую ласку имають”, – пісаў Ф. Скарына ў прадмове да кнігі “Юдзіф”. У кнігах асветніка знаходзім мы тлумачэнне яго поглядаў на роўнасць усіх людзей на зямлі, на справядлівае светаўладкаванне, на захаванне агульначалавечых маральна-этычных прынцыпаў у паводзінах, на адвечнае імкненне чалавека да свабоды і праўды. Уласныя сачыненні Ф. Скарына пісаў на мове, блізкай да народнай і зразумелай кожнаму.

Ф. Скарына заклаў традыцыі, на якіх заснавана беларускае, рускае і ўкраінскае кнігадрукаванне. Яго філасофскія і літаратурна-эстэтычныя погляды развівалі іншыя пісьменнікі-гуманісты.

Мікола Гусоўскі (каля 1470 – пасля 1553)

У Італіі, у Рыме, напісаў сваю выдатную паэму “Песня пра зубра” беларускі паэт-лацініст эпохі Адраджэння Мікола Гусоўскі. У Рыме ён служыў у складзе дыпламатычнай польска-літоўскай місіі да папы Льва Х, якую ўзначальваў плоцкі біскуп Эразм Вітэліус.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская лiтаратура»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская лiтаратура» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская лiтаратура»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская лiтаратура» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x