Уладзімір Навумовiч - Беларуская лiтаратура

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Навумовiч - Беларуская лiтаратура» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская лiтаратура: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская лiтаратура»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падрыхтаваны ў адпаведнасці з праграмай вучэбнага курса беларускай літаратуры для навучэнцаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі.
Раскрываюцца агульны рух і галоўныя тэндэнцыі развіцця мастацтва слова, шляхі станаўлення творчых індывідуальнасцей пісьменнікаў, роля і месца беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай літаратуры ад антычнасці да сучаснасці. Электронны дадатак змяшчае творы беларускай літаратуры.
Папярэдняе выданне выйшла ў 2007 г.
Для навучэнцаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі.
2-е выд., дап. (Компакт-диск прилагается только к печатному изданию.)

Беларуская лiтаратура — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская лiтаратура», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сярэднявечча– перыяд ад V ст. н. э., з часоў падзення Рымскай імперыі, да XV ст., калі пачалася эпоха Адраджэння. Гэта быў час, калі ў цэнтры светапогляду, людской увагі былі нябесныя сілы, калі надзвычайнае пакланенне Богу і рэлігійны (хрысціянскі) культ панавалі ва ўсім жыцці. У гэты час узрос аўтарытэт Бібліі, шырока распаўсюджваліся шматлікія рэлігійныя вучэнні, вывучаліся пропаведзі святых айцоў, немагчыма было не прыслухоўвацца да настаўленняў царквы і касцёла. Аскетызм і рыгарызм сталі нормай чалавечага існавання. Узнікла манаства. Служэнне Богу станавілася самым распаўсюджаным заняткам. Панаваў культ рэлігійнага падзвіжніцтва, захавання рэлігійных канонаў, догмаў. Шырока бытаваў у Сярэднявеччы культ рыцара, які змагаўся на ратным полі, ажыццяўляў свае подзвігі ў імя росквіту і магутнасці краіны. Воінскі гонар, доблесць і адвага цаніліся ў грамадстве вышэй за ўсё. Сярэдневяковая культура грунтавалася на жанравым сінкрэтызме (злітнасці) форм: царкоўнай і свецкай, першая з якіх, больш афіцыйная, часам прыходзіла ў сутыкненне з простанароднай, “смехавай”, карнавальнай, агульнадаступнай.

У эпоху Сярэднявечча распаўсюджвалася рэлігійнае асветніцтва, у светапоглядзе пераважаў хрысціянскі гуманізм. Аднак усё прыкметней станавілася панаванне схаластыкі, традыцыяналізм змяняўся кананічнасцю, дагматызмам, а нярэдка і нецярпімасцю да іншадумства і свабоды выбару. У свецкай літаратуры вельмі мала ўвагі ўдзялялася пакутам і нягодам простага народа. У процівагу царкоўнай і саслоўнай літаратуры для духавенства і дваранства ў асяроддзі простага люду ўзнікла народная літаратура, як аўтарская, так і ананімная.

Але менавіта ў эпоху Сярэднявечча назіраўся рост буйных гарадоў, заяўлялі аб сваёй самастойнасці новыя дзяржавы, ішло інтэнсіўнае станаўленне і фарміраванне з жывых народных гаворак нацыянальных моў. У Еўропе ўзнікла кнігадрукаванне. Ажыццяўляліся вялікія падарожжы, у выніку якіх былі адкрыты новыя землі.

Антычная і сярэдневяковая культуры аказалі вялікі ўплыў на развіццё беларускай літаратуры, у якой знайшлі сваё яскравае ўвасабленне шматлікія тэмы, вобразы, сюжэты сівой даўніны чалавечай цывілізацыі.

“Жыціі” і пропаведзі

Лёсавырашальнай падзеяй у жыцці нашых далёкіх продкаў стала пашырэнне хрысціянства на землях старажытнай Беларусі. Важнейшым цэнтрам хрысціянізацыі быў старажытны Полацк, аб чым і сёння сведчыць стромкі сілуэт Полацкага Сафійскага сабора на беразе Заходняй Дзвіны.

Полацкае княства ўзнікла як своеасаблівая мытня ў верхняй частцы вялікага гандлёвага шляху “з варагаў грэкі” – на самым яго пачатку. Полацк кантраляваў увесь гандаль па рацэ Заходняя Дзвіна аж да Балтыйскага мора.

Гандлёвы шлях пралягаў праз усе вялікія гарады, што закладваліся ў старажытнасці па берагах рэк. Ажыўлены гандаль, якім займаліся і полацкія купцы, быў асновай працвітання горада і ўсёй Полацкай зямлі. Ён патрабаваў ведаў, граматы, пашыраў кругагляд. Такім чынам, не толькі палітычныя, але і эканамічныя кантакты з шырокім светам рухалі хрысціянскую ідэю ў глыб усходнеславянскіх зямель, што садзейнічала развіццю мастацтваў, у тым ліку і мастацтва слова.

Помнік Ефрасінні Полацкай у двары студэнцкага гарадка БДУ скульптар І - фото 1

Помнік Ефрасінні Полацкай у двары студэнцкага гарадка БДУ (скульптар І. Голубеў)

Дзякуючы шырокім кантактам з іншымі народамі ў свядомасці тутэйшага люду хутчэй праходзілі працэсы канвергенцыі (узаемадзеяння, перапляцення, зрашчэння) дзвюх ментальнасцей – язычніцкай і хрысціянскай. Нашы продкі заставаліся язычнікамі, з верай у шматбожжа, магутную сілу слова, у адушаўленне прыроды, у абагаўленне наваколля. Прыход новай хрысціянскай веры рабіў сапраўдны рэвалюцыйны пераварот у свядомасці. Для многіх няпроста было прыняць нязвыклую веру.

“Асваенне” новай рэлігіі шло праз стварэнне мастацкіх твораў рэлігійнага зместу. Першыя ўзоры мастацкага пісьменства падобнага роду дала агіяграфічная літаратура, так званыя жыціі – апісанні жыцця і дзейнасці кананізаваных царквою асоб. На Беларусі вядомы арыгінальныя творы гэтага жанру XII–XIII стст.: “Жыціе Ефрасінні Полацкай”, “Жыціе Аўрамія Смаленскага”.

Такім чынам, разам з пашырэннем хрысціянскай веры на Беларусь прыходзіць і пісьменнасць. Манахі перапісвалі Біблію, старанна выводзячы радок за радком, але перайначвалі яны той тэкст на свой лад, набліжаючы яго да мовы і свядомасці простага люду. Пісьменныя людзі і духоўнікі перапісвалі жыціі, казанні, апокрыфы, спісвалі святыя тэксты дзеля пашырэння веры і выратавання душы. Шмат бытавала ў гэты час на Беларусі твораў візантыйскага пісьменства. Па кірмашах хадзілі лірнікі-старцы, якія спявалі ці пераказвалі “Жыціе Аляксея, чалавека Божага”, міфалагічныя байкі, казанні, апокрыфы. Шырока бытаваў твор “Блуканне Багародзіцы па пакутах”, выконваліся арыгінальныя беларускія вершаваныя пераказы, дзе гаварылася пра жыццёвыя подзвігі і смерць Барыса і Глеба, Кандрата-пакутніка, Тэклі-першапакутніцы. Распаўсюджаны былі і перакладныя творы. Жыціі ўтрымліваюць каштоўныя гістарычныя факты, бытавыя замалёўкі, эмацыянальна-псіхалагічныя маналогі герояў і тым цікавыя для сучаснага чытача.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская лiтаратура»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская лiтаратура» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская лiтаратура»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская лiтаратура» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x