Уладзімір Навумовiч - Беларуская лiтаратура

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Навумовiч - Беларуская лiтаратура» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская лiтаратура: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская лiтаратура»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падрыхтаваны ў адпаведнасці з праграмай вучэбнага курса беларускай літаратуры для навучэнцаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі.
Раскрываюцца агульны рух і галоўныя тэндэнцыі развіцця мастацтва слова, шляхі станаўлення творчых індывідуальнасцей пісьменнікаў, роля і месца беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай літаратуры ад антычнасці да сучаснасці. Электронны дадатак змяшчае творы беларускай літаратуры.
Папярэдняе выданне выйшла ў 2007 г.
Для навучэнцаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі.
2-е выд., дап. (Компакт-диск прилагается только к печатному изданию.)

Беларуская лiтаратура — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская лiтаратура», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уладзімір Навумовіч

Беларуская літаратура

Рэцэнзенты: кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “Юрыдычны каледж БДУ” (А. В. Шышко); дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка” кандыдат філалагічных навук, дацэнт Н. В. Заяц.

© Навумовіч У. А., 2007

© Навумовіч У. А., 2013, са змяненнямі

© Афармленне. УП «Выдавецтва “Вышэйшая школа”», 2013

Літаратура – прыгожае пісьменства

Мастацкая літаратура– адзін з самых папулярных і даступных відаў мастацтва. У літаратурных творах слова перадае рэчаіснасць, паўстае ў выглядзе адметных эстэтычных вобразаў. У адрозненне ад навукі мастацкая літаратура раскрывае з’яву цэласна, аб’ёмна, маштабна, у рэальным перапляценні і ўзаемадзеянні яе разнастайных якасцей і адметных асаблівасцей, паказвае з’яву з эстэтычных пазіцый.

Літаратура – гэта ў першую чаргу чалавеказнаўства. У гэтым яе асаблівая каштоўнасць. Іншы раз на дзвюх-трох старонках літаратурнага твора апісваецца ўсё чалавечае жыццё, а часам ва ўсёй кнізе – адно імгненне, эпізод. Творцы пішуць пра матэрыяльнае і духоўнае, пра лёс чалавека і лёс краіны, пра дабро і зло, пра з’явы прыроды. Глыбіня пранікнення ў свет чалавечай душы, у сутнасць падзей і адпаведна каштоўнасць твора для чытача залежаць ад таленту пісьменніка, яго здольнасці за малым бачыць вялікае, важнае, ад яго ўмення адкрываць чалавечае ў чалавеку.

Апавяданне, раман, п’еса, паэма, верш – гэта пераўтвораная рэальнасць, жыццё ў формах самога жыцця. Усё, што напісана пісьменнікам, нібыта і плён яго фантазіі, але ў той жа час і пераплаўлены аўтарам жыццёвы вопыт: надта ж праўдападобна, нагадвае само жыццё ў яго вечным кіпенні моцных пачуццяў, праяўленні сімпатый і антыпатый. З мноства фактаў пісьменнік выбірае найбольш характэрныя, тыповыя, кожная фраза ў яго творы – адзіна значная, адзіна магчымая. І мова, і стыль набываюць у майстра мастацкага слова асаблівае значэнне.

Слова – галоўны будаўнічы матэрыял у літаратуры. Яно перадае найтанчэйшыя парывы душы, разнастайныя адценні ўсіх фарбаў, становіцца ў стройнай плыні апісанняў гнуткім, зменлівым, рухомым і ў той жа час дакладным, канкрэтным інструментам. Узнятае з глыбінь народнай памяці, слова “раздзімаецца” пры дыханні твора, як вугалёк на далоні, трапечацца, быццам злоўленая рыбка ў руках. Яно, паводле выказвання філосафа Гегеля, з’яўляецца самым пластычным матэрыялам з усіх, што належаць чалавечаму духу. У творах прыгожага пісьменства менавіта так здаўна называюць літаратуру – можна лёгка перадаць стан душы або ўзбуджанае пачуццё, пластыку танцавальных рухаў ці велічнасць архітэктурнага збудавання.

Выдатны рускі літаратурны крытык В. Р. Бялінскі адзначаў: “Філосаф гаворыць сілагізмамі, паэт – вобразамі і малюнкамі, але гавораць яны аб адным і тым жа… адзін даказвае, другі паказвае, і абодва пераконваюць, толькі адзін лагічнымі довадамі, другі – малюнкамі. Але першага слухаюць і разумеюць нямногія, другога – усе… Тут ні навука не можа замяніць мастацтва, ні мастацтва навуку”.

Літаратура мае яшчэ адну важнейшую якасць. Яна выяўляе і фарміруе нацыянальнае жыццё, стымулюе нацыянальную псіхалогію, уздымае самасвядомасць народа, акумулюе культуру, з’яўляецца адной з першакрыніц утварэння і развіцця літаратурнай мовы. Іншай трыбуны, апроч літаратуры, у народа, бадай, не было і не магло быць. З дапамогай літаратурных крыніц мы спасцігаем дух часу, сувымяраем свой жыццёвы вопыт, пазнаём заканамернасці сацыяльных рухаў, усведамляем праблемы развіцця грамадства. Дзякуючы творам мастацкай літаратуры мы глыбей спасцігаем гісторыю свайго краю, жыццё народа, лепш разумеем час і сябе.

Так сталася, што на працягу ўсяго перыяду свядомага развіцця чалавецтва цэнтрам духоўнага ўдасканалення грамадства з’яўлялася літаратура. Рух грамадства, несумненна, адбываецца па сваіх законах, і этапы гэтага руху, яго заканамернасці мы пазнаём перш за ўсё праз літаратуру, праз друкаванае слова.

Беларуская літаратура заўсёды была выразнікам болю і трывог, роздуму і надзей, “валадаром дум народных”, ледзь не адзіным мастацкім адбіткам душы нацыі. Літаратура ад пакалення да пакалення несла дар, пераняты ў народа і замацаваны ў мастацкім слове, – дар праўды, дабрыні і любові, разумення вялікага свету з дапамогай твораў прыгожага пісьменства.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская лiтаратура»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская лiтаратура» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская лiтаратура»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская лiтаратура» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x