Уладзімір Навумовiч - Беларуская лiтаратура

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Навумовiч - Беларуская лiтаратура» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская лiтаратура: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская лiтаратура»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падрыхтаваны ў адпаведнасці з праграмай вучэбнага курса беларускай літаратуры для навучэнцаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі.
Раскрываюцца агульны рух і галоўныя тэндэнцыі развіцця мастацтва слова, шляхі станаўлення творчых індывідуальнасцей пісьменнікаў, роля і месца беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай літаратуры ад антычнасці да сучаснасці. Электронны дадатак змяшчае творы беларускай літаратуры.
Папярэдняе выданне выйшла ў 2007 г.
Для навучэнцаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі.
2-е выд., дап. (Компакт-диск прилагается только к печатному изданию.)

Беларуская лiтаратура — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская лiтаратура», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Помнік Міколу Гусоўскаму ў двары студэнцкага гарадка БДУ скульптар У - фото 3

Помнік Міколу Гусоўскаму ў двары студэнцкага гарадка БДУ (скульптар У. Панцялееў)

У сваёй славутай паэме “Песня пра зубра” беларускі паэт, які пісаў на лацінскай мове, упершыню шырока і ўсебакова ўславіў Беларусь і яе прыроду, апеў веліч, мудрасць, духоўнасць беларускага народа, свабодных духам людзей. Так быў “адкрыты” для ўсёй Еўропы край беларускіх пушчаў і палёў, азёр і рэк, сапраўдны архіпелаг зямнога хараства і незлічоных багаццяў.

Сын паляўнічага, М. Гусоўскі добра ведаў таямніцы лесу, паводзіны зубра – волата беларускіх лясных нетраў, “пушчанскага рыцара”, неаднойчы сам удзельнічаў у паляванні. І калі ён упершыню ўбачыў карыду, калі пачуў, як расхвальваюць “бой з быком”, паабяцаў расказаць цывілізаванаму свету пра паляванне на зубра ў глухіх беларускіх лясах.

Па заказу Папы Рымскага паэт у 1522 г. стварыў вядомую нам сёння паэму, якая мела першапачатковую назву “Паляванне на зубра”. Пазней гэтая паэма ўвайшла ў зборнік “Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго”, дзе змяшчаліся яшчэ і адзінаццаць вершаў (напісаных у Рыме) пад назвай “Песня пра зубра”. Гэты мастацкі твор і дайшоў да нас упершыню ў 1969 г. у перакладзе Я. Семяжона з лацінскай мовы. Асноўным зместам твора па сутнасці стала паляванне на зубра ў Белавежскай пушчы. Падрабязна і дэталёва аўтар апісвае тое, як спачатку заганяюць зубра ў загон, як затым раз’юшаны стрэламі звер гатовы крушыць і ламаць, зносіць усё на сваім шляху, “як лавіна з гары”. Падабенства з апісаннем іспанскай карыды тут відавочнае. “Пушчаў жыхар”, магутны зубр, паводзіць сябе ваяўніча, нястрымна, дзіка.

Грозны і страшны цяпер гэты лясны велікан.
Гневам напяты ўвесь, шыбуе праз пні і калоды.

Але, як і ва ўсякім выдатным мастацкім творы, змест паэмы выходзіць далёка за межы толькі апісання палявання на ляснога звера. У паэме перадаецца абагульнены лёс краіны, лёс народа. Для Міколы Гусоўскага зубр увасабляў сілу, моц і прыгажосць роднай зямлі. “Пушчанскі рыцар” паказаны магутным, велічным, неўтаймаваным, высакародным, ён нібыта выступае абаронцам усіх пакрыўджаных, занядбаных, абаронцам, які гатовы прынесці сябе ў ахвяру, загінуць у няроўнай барацьбе дзеля таго, каб жыў дух беларускіх лясоў. Гэта вобраз-алегорыя. Аднак паэт не апісвае самой смерці волата беларускай пушчы. Усім ходам свайго паэтычнага аповеду аўтар імкнецца сцвердзіць жыватворную сілу беларускай зямлі, яе неўміручы дух, нязломнасць, веліч і духоўнасць народа, пра які паэт кажа, што духоўныя “скарбы свае людзі гэтай зямлі на золата нават не прамяняюць”.

Паэма сведчыць, што ў беларускай паэзіі таксама шырока выкарыстоўвалася лацінская мова, якая была найбольш распаўсюджанай у Еўропе ў Сярэднія вякі, з’яўлялася і ў ВКЛ мовай навукі і культуры. На лацінскай мове Мікола Гусоўскі напісаў яшчэ гістарычную паэму “Новая і славутая перамога над туркамі ў ліпе ні месяцы” (1524), з-пад пяра паэта выйшаў таксама твор у вершаванай форме “Жыццё і подзвігі святога Гіяцынта” (1525).

Пытанні для кантролю

1. Чым славіцца эпоха Адраджэння?

2. Якую ролю адыграла эпоха Адраджэння ў развіцці ўсяго чалавецтва?

3. Якіх сусветна вядомых дзеячаў эпохі Адраджэння вы ведаеце?

4. Назавіце беларускіх дзеячаў эпохі Адраджэння.

5. У якіх умовах пачыналася станаўленне ўласна беларускай літаратуры? Назавіце яе асноўныя жанры.

6. Гістарычнае значэнне дзейнасці Францыска Скарыны – першадрукара і асветніка, яго роля ў пашырэнні асветы, стварэнні прыгожага пісьменства, кнігадрукавання на Беларусі.

7. Ахарактарызуйце значэнне творчасці Міколы Гусоўскага ў агульнаеўрапейскім кантэксце.

Літаратура XVII–XVIII стст.

Барока. Класіцызм. Асветніцтва

У канцы XVI–XVIII ст. у Еўропе шырокае распаўсюджанне атрымаў стыль, названы “барока”, які спачатку ахапіў архітэктуру і выяўленчае мастацтва, а пазней і іншыя віды творчасці. Барока стала своеасаблівай формай Контррэфармацыі. У мастацтве ўзнікалі новыя выяўленчыя тэндэнцыі, метады і прыёмы, своеасаблівыя падыходы да раскрыцця рэчаіснасці. Усё мацней заяўляла аб сабе перавага формы над зместам.

Эпоха стылю барока характарызуецца пэўнай элітарнасцю жанраў, імкненнем да знешніх эфектаў, пышнасці, відовішчнасці, параднасці, да таго, што абавязкова павінна ўразіць чалавека, пакінуць след у ягонай душы. У мастацтве назіралася захапленне новаўвядзеннямі, вычварнасцю форм, праяўлялася жаданне здзівіць нагрувашчаннем розных стыляў, змяшэннем фарбаў: “наварочана, накручана”, “фарба фарбаю атручана”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская лiтаратура»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская лiтаратура» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская лiтаратура»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская лiтаратура» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x