Уладзімір Навумовiч - Беларуская лiтаратура

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Навумовiч - Беларуская лiтаратура» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская лiтаратура: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская лiтаратура»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падрыхтаваны ў адпаведнасці з праграмай вучэбнага курса беларускай літаратуры для навучэнцаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі.
Раскрываюцца агульны рух і галоўныя тэндэнцыі развіцця мастацтва слова, шляхі станаўлення творчых індывідуальнасцей пісьменнікаў, роля і месца беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай літаратуры ад антычнасці да сучаснасці. Электронны дадатак змяшчае творы беларускай літаратуры.
Папярэдняе выданне выйшла ў 2007 г.
Для навучэнцаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі.
2-е выд., дап. (Компакт-диск прилагается только к печатному изданию.)

Беларуская лiтаратура — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская лiтаратура», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тэрмін “барока” паходзіць ад італьянскага слова “barocco”, што азначае “вычварны, дзіўны”. Неверагоднасці ў мастацтве барока хапала ва ўсім: у форме, змесце, стылі. У літаратуры гэта праяўлялася ў змяшэнні рэальнага з ірэальным, перапляценні свету ілюзорнага з канкрэтна рэалістычным і побытавым, адлюстраванні кантрастаў сапраўднага і ўяўнага, засіллі пачуццёвасці, выяўленні драматызму дзеяння аж да паказу трагедыйнасці становішча персанажаў.

Барока на Беларусі ў літаратуры дало штуршок для развіцця школьнай драмы, інтэрмедый, парадыйна-гуманістычнай і сатырычнай паэзіі, іранічнай і саркастычна-з’едлівай прозы, жартоўных пераказаў незвычайных прыгод у лесе, у панскім двары, алегорый “вандроўных сюжэтаў”. Нараджаўся беларускі народны лялечны тэатр – батлейка. Шырока ўкаранялася ў свядомасць народа меладычная і эмацыянальна-пачуццёвая песенна-інтымная лірыка, якая шырока распаўсюджвалася і ахоплівала розныя слаі насельніцтва, людзей самых розных узростаў, ад юнакоў і дзяўчат да асоб сталага веку.

Гармонія чалавека і свету па-ранейшаму прыцягвала ўвагу творцаў, з’яўлялася мерай духоўных каштоўнасцей. Але ў формах падачы матэрыялу назіралася ўжо большая вольнасць думак і пачуццяў. У стылі барока актыўна выкарыстоўваліся алегорыя, ускладненасць метафар, адбывалася перанасычэнне эпітэтаў, параўнанняў, гіпербалізацыя падзей і вобразаў. Але не ў гэтым была адметнасць часу, а ў тым, што творы мастацтва ставілі задачу “прабіцца” да пачуццяў чалавека, апелявалі да эмоцый, да людскіх адчуванняў, а гэта значыць, што ўздзеянне такога мастацтва на фарміраванне светапогляду самой асобы ў значнай ступені павышалася.

Гэта быў час развіцця дыдактычна-філасофскай лірыкі, аратарскай прозы. На першы план выходзілі павучальны змест, маральны аспект. Адбывалася прамое ці ўскоснае адмаўленне Адраджэння і Рэфармацыі.

На Беларусі вылучаюцца “высокае” (творы якога напісаны на польскай, лацінскай, стараславянскай мовах), “сярэдняе” (разлічанае на бяднейшую шляхту і гараджан), а таксама “нізкае”, ці “мужыцкае” (парадыйна-сатырычная і гумарыстычная паэзія і проза, інтэрмедыі, сцэнкі, маналогі, дыялогі), барока.

На эпоху стылю барока прыпадае росквіт народнага тэатра, актыўна развіваліся сатыра, гумар. Шырока бытавалі эпічныя жанры, асабліва распаўсюджаны быў эпас пра жывёл, расліны, з’явы прыроды, пра розныя паўсядзённыя здарэнні, прыродныя і жыццёвыя анамаліі. Гэта быў час барокавай лірыкі, калі суб’ектыўнае пераважала над аб’ектыўным, калі лірыка разглядалася як адна з найяскравейшых форм самавыяўлення паэта, якога перапаўнялі пачуцці. Упершыню так выразна праяўляліся прыкметы макаранічнага стылю, характэрнай асаблівасцю якога з’яўлялася цеснае “суседства”, “перасыпанасць” вершаваных радкоў словамі з розных моў, блізкароднасных ці нават больш аддаленых.

Увогуле ж мастацтва барока мае некалькі этапаў свайго развіцця: “ранняе” (канец XVI – першая палова XVII ст.), “сталае” (другая палова XVII – першая палова XVIII ст.), “позняе” барока (з сярэдзіны XVIII ст.).

Для архітэктуры былі характэрны напышлівасць і грувасткасць фасадаў, складаныя лініі ў забудовах, імкненне ўпрыгожваць будынкі арнаментальнай лепкай, шматкаляровай мазаікай, вітражамі, разьбой па дрэве, распісваць сцены і столь, а таксама паўсюдная ўстаноўка самых разнастайных маленькіх і вялікіх скульптур.

У жывапісе таксама панавала адлюстраванне велічнасці планаў, падкрэслівалася значнасць падзей, палатно павінна было ўражваць грандыёзнасцю задуманага і здзейсненага.

У гэты перыяд на Беларусі пабудаваны выдатныя храмы – Гродзенскі касцёл Святога Францыска Ксаверыя, касцёл Гродзенскага езуіцкага калегіўма.

У кнігадрукаванні майстрамі была ўведзена ва ўжытак кніжная графіка, дзе кожная літара мела сваю аздобу, значна палепшыліся пераплёты кніг, па-новаму афармляліся вокладкі і тытульныя старонкі.

На Беларусі галоўныя прынцыпы барока яскрава выявіліся ва ўсіх відах народных рамёстваў – ткацтве, вырабах са шкла, гліны (паліваная кераміка), разьбе па дрэве (беларуская рэзь), ювелірным мастацтве. У краязнаўчым музеі пры бібліятэцы імя Ф. Скарыны ў паўночнай частцы Лондана ў раёне Фінчлі, дзе знаходзіцца так званая “беларуская вёска”, захоўваюцца два рарытэтныя слуцкія паясы і фрагменты трэцяга, у якім нават можна “пакратаць” рукамі залатую нітку, што ўткана ў шырокую і ад таго цяжкую, але прыгожую, стракатую, узорыстую тканіну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская лiтаратура»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская лiтаратура» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская лiтаратура»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская лiтаратура» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x