Родам з вёскі Чачэвіцы доктар біялагічных навук Аляксей Фядосавіч Іваноў (нарадзіўся ў сакавіку 1913 года). Між іншым, адзін са складальніка ў грунтоўнага даведачнага выдання “Інтрадукаваныя дрэвы і кусты Беларускай ССР”. За свае навуковыя росшукі адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь. Пасёлак Гадылёва – радзіма доктара фізіка-матэматычных навук (нарадзіўся ў 1959 годзе) Міхаіла Якаўлевіча Кавалёва. У вёсцы Красная Слабада (раней яна называлася Узнікі) у 1908 годзе нарадзіўся доктар філасофскіх навук Емяльян Кліментавіч Азаранка. Цяпер імя вучонага амаль нідзе не згадваецца. А менавіта ж ён уклаў шмат намаганняў у даследаванне ў Беларусі гісторыі замежнай філасофіі. Вёска Патапаўка – радзіма доктара медыцынскіх навук Анатоля Піліпавіча Жлобы. У вёсцы Вотня нарадзіўся матэматык і педагог, доктар педагагічных навук, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў.
3 забытых імёнаў, калі гаварыць пра навукоўцаў-ураджэнцаў Быхава, – браты Самуіл і Леў Закі. Першы – нараджэннем з 1868 года. Журналіст і эканаміст. Супрацоўнічаў з часопісамі і газетамі “Одесские новости”, “Русское богатство”, “Заветы”, іншымі выданнямі. Аўтар навукова-публіцыстычных кніг “Зямля і капіталізм” “Прамысловы капіталізм у Расіі”, “Сацыяльна-эканамічныя табліцы ўсіх краін свету” (выпускі 1—3), іншых даследчыцкіх прац. Прапагандай эканамічных, фінансавых ведаў займаўся і Леў Зак, які нарадзіў ся ў 1869 годзе. Найболей вядомыя яго працы – “Рэгуляванне заработнай платы”, “Умоўныя ўклады”.
Быхаўскі край багаты і на спевакоў, акцёраў, пісьменнікаў, зоркавых асоб, чуйных да розных мастацтваў. У Быхаве нарадзілася напаўзабытая цяпер спявачка Вольга Мікалаеўна Бутама-Названава. Спевам навучалася ў Пецярбургскай кансерваторыі ў 1910—1915 гады ў класе прафесара Наталлі Аляксандраўны Ірэцкай, сяброўкі Паліны Віардо і Івана Тургенева, спявачкі, якая была знаёмая з Флабэрам, Мапасанам, іншымі французскімі знакамітасцямі. 3 вялікім поспехам ураджэнка Быхава выступала з сольнымі канцэртамі ў Маскве, Кіеве, Петраградзе, гастралявала ў Берліне і Парыжы. У 1940я гады Вольга Мікалаеўна займалася педагагічнай дзейнасцю ў Кыргызстане, у Фрунзе (цяперашні Бішкек).
Сярод даследчыкаў гісторыі беларускай літаратуры велізарным аўтарыгэтам карыстаецца член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук Міхась Іосіфавіч Мушынскі. Прызнаны даследчык творчасці Якуба Коласа, Янкі Купалы, Міхася Гарэцкага, вучоны з’яўляецца аўтарам многіх грунтоўных літаратуразнаўчых манаграфій. Нарадзіўся Міхась Іосіфавіч у быхаўскай вёсачцы Мокрае. Непадалёку, у вёсцы Заброддзе, – радзіма паэта, празаіка, аўтара добрага тузіна кніг, адрасаваных дзецям, Міхася Пазнякова.
Выпрабаванне Картуз-Бярозай
Бяроза – з тых райцэнтраў, якія ў апошнія некалькі гадоў на вачах мяняюць сваё аблічча. Да помнікаў мінуўшчыны, старых вулак, местачковых хацінак дадаюцца новыя, прасторныя плошчы, шырокія вуліцы, катэджы. Вырашаюцца многія сацыяльныя і эканамічныя праблемы. Бяроза – з паселішчаў, якія становяцца лідарамі ў справе адраджэння малых гарадоў краіны…
Цікавы горад і сваёй гісторыяй. Тут ёсць што паглядзець, ёсць на што звярнуць увагу. Зазірніце ў Бярозаўскі гісторыка-рэвалюцыйны музей, які месціцца на вуліцы Леніна, 67, – і вы адкрыеце для сябе шмат цікавага пра ранейшыя часіны. Даведаецеся і пра кляштар картэзіянцаў, які існаваў на паўночна-заходняй ускраіне горада з сярэдзіны XVII стагоддзя да 1831 года. У даведніку “Літаратурныя мясціны Беларусі” (аўтары – Л. Кулажанка, А. Мальдзіс, С. Сачанка) чытаем: “Бярозаўскі кляштар картэзіянцаў… Славіўся перапісчыкамі кніг. У бібліятэцы кляштара захоўвалася 39 рукапісных кніг, у тым ліку 11 псалтыроў, а таксама 2314 друкаваных тамоў. Ад помніка засталіся рэшткі званіцы, брама, будынак шпіталя і частка сцяны агароджы з адной вуглавой вежай…”
Бяроза. Руіны кляштара. Пачатак XX ст.
Узгадаў я пра бібліятэку кляштара яшчэ і таму, што не так даўно ў Брэсце адбылася выключна важная падзея. У абласным цэнтры па ініцыятыве Брэсцкай абласной бібліятэкі прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання”. Гэтая сур’ёзная сустрэча навукоўцаў, бібліятэка знаўцаў з розных краін свету сапраўды засведчыла асаблівую ўвагу да старасветчыны, да гісторыі кнігі на Берасцейшчыне. 3 Санкт-Пецярбурга прыехаў доктар гістарычных навук Мікалай Нікалаеў, загадчык аддзела рэдкай кнігі Расійскай нацыянальнай бібліятэкі. 3 Вільнюса – загадчыца аддзела рэдкай кнігі бібліятэкі Акадэміі навук Літвы Дайва-Нарбуціне. 3 Кракава – прафесар Ягелонскага ўніверсігэта Вацлаў Валецкі. 3 Кіева – загадчык аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. I. Вярнадскага прафесар Галіна Кавальчук. Несумненна, і пра гэта мне нядаўна расказвала намеснік дырэктара Брэсцкай абласной бібліятэкі імя Максіма Горкага Ала Міхайлаўна Мяснянкіна, ішла на канферэнцыі і размова пра колішнія кніжныя скарбы Бярозаўскага кляштара картэзіянцаў.
Читать дальше