Алесь Карлюкевiч - Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Карлюкевiч - Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: Языкознание, История, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

3 кнігай краязнаўчых нарысаў і эсэ, прысвечаных шматлікім куточкам і ўраджэнцам самых розных мясцін Беларусі, уважлівы чытач можа здзейсніць падарожжа па гарадах, мястэчках, вёсках краіны, а таксама – у часе. Тых, хто захоплена ўглядаецца ў сівую мінуўшчыну, на старонках кнігі чакаюць неспадзяваныя сустрэчы і нават адкрыцці.
Ёсць сярод герояў «Старонак радзімазнаўства» і слаўныя асобы вучоных, падарожнікаў, мастакоў, пра якіх даследчык і краязнаўчы пісьменнік Алесь Карлюкевіч расказвае ўпершыню.

Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На каго з валожынцаў мы забыліся?.. Не расказалі яшчэ пра акадэміка Івана Ліштвана (нарадзіўся ў вёсцы Вялікая Дайнова), які доўгі час узначальваў Інстытут торфу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. I пра доктара фізіка матэматычных навук Анатоля Іосіфавіча Яблонскага (нарадзіўся ў Багданаве) – прафесара кафедры матэматыкі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. I, канеш не ж, ніяк нельга абысці ўвагай Дзіяну Арбеніну. Спявачка, якая стварыла вядомую трупу “Начныя снайперы”, – наша зямлячка. гэта яна і ў інтэрв’ю газеце “СБ. Беларусь сегодня” красамоўна пацвердзіла: “Я нарадзілася ў Валожыне. Маё сапраўднае прозвішча Кулачэнка… Калі я спявала сёння беларускую народную песню «Засіялі зоркі», вы бачылі, як зала рэагавала?..” Дзякуй, Дзіяна, за родную песню! I дзякуй усім землякам, што за рознымі мітрэнгамі часоў помняць родны дом, тую мясціну, адкуль у падарожжа па вялікім жыцці выправіліся!..

Ваўкавыскія зоркі

Вандруючы па цяперашняй Гродзеншчыне, заўжды ўспамінаю ашхабадскага радыёжурналіста Уладзіміра Грачова. Рускі па нацыянальнасці, нараджэннем з Ваўкавыска, ён не хварэў на штучную настальгію. Але і ён заўжды пра сваю радзіму расказваў з душэўным хваляваннем. Цяпер ужо і для мяне ашхабадскія расповеды Грачова ў большасці сваёй напаўзабытыя. Валодзя даўно ўжо пакінуў Туркменістан разам з сям’ёю і жыве ў Калінінградзе. А вось памятаецца той даўні настрой, тая эмацыянальная ўзвышанасць, што спадарожнічалі размовам пра Беларусь, пра Ваўкавыск…

Старэйшы з гарадоў Беларусі (летапісны Волковыескъ узнік у канцы Х стагоддзя, а ўпершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1252 годам як крэпасць) багаты на славутасці. Адсюль у вялікі свет выйшлі пісьменнікі, мастакі, вучоныя, асветнікі, генералы… Хтосьці год ад году вяртаўся. Некага чужая старонка прыквеціла назаўсёды. Як, напрыклад, рускага пісьменніка Усевалада Нікандравіча Іванова (быў яшчэ і Усевалад Чэслававіч Іваноў). Ён нарадзіўся ў Ваўкавыску ў 1888 годзе. Пражыў амаль 90 год. А колькі павандраваць паспеў па свеце! У 1922—1945 гадах жыў у Кітаі. З тых вандровак – і кнігі: “Тайфун над Янцзы”, “Шлях да Алмазнай гары”, “На ніжняй Дзебры” – ды і шмат іншых аповесцей, апавяданняў, якія выходзілі і ў Маскве, і ў Хабараўску, і ў Паўднёва-Сахалінску. Цікавы лёс у літаратара-земляка. Пачынаў з вершаў. Следам за белай гвардыяй эмігрыраваў у Кітай. Рэдагаваў эмігранцкую газету “Гунбао”. У Харбіне і Токіо на рускай мове пабачылі свет яго вершаваныя кнігі “Вогненная душа”, “Санеты”, “Бежанская паэма”, “Паэма яды”. Апошняя з іх выходзіла чатыры разы. Найбольшую вядомасць усё ж атрымаў як журналіст. Асобнымі выданнямі выйшлі яго кнігі “У грамадзянскай вайне” (1921), “Ленін” (1928), “Крах белага Прымор’я” (1921), “1905 год” (1929)… У 1931 годзе прыняў савецкае грамадзянства. Працаваў у Харбіне як карэспандэнт ТАСС. А вярнуўся ў Савецкі Саюз у 1945 годзе. І ўвесь час пасля жыў у Хабараўску. Паэт Аляксандр Дракаруст, які жыў у Мінску, быў знаёмы з Івановым па Хабараўску. І вось што ён занатаваў у сваіх успамінах пад уражаннем ад кнігі Усевалада Нікандравіча “Туман над Расіяй”, выдадзенай пасля смерці нашага ваўкавыскага земляка: “…Газетныя артыкулы і нарысы. Многія, відавочна, пісаліся ў нумар. Але да гэтага ж часу цікава і злабадзённа. І ў цэлым, які разумны погляд на ранейшую Расію, на яе гістарычныя лёсы, на грамадзянскую вайну, эміграцыю. Апошняе – у асаблівасці.

Не, для яго “Расія”, “радзіма” не былі пустымі словамі. Таму і вярнуўся, як толькі надарылася магчымасць, і, будучы досыць ужо вядомым пісьменнікам, знайшоў у сабе сілы пачаць усё з нуля (паступіў у КрайТАСС радавым супрацоўнікам).

У кнізе гэтай рэдкая эрудыцыя спалучаецца з магутным тэмпераментам, глыбінёй і самастойнасцю меркаванняў. Магу сабе ўявіць, што адчуваў Усевалад Нікандравіч, гледзячы на нас, зносячыся з намі – малаадукаванымі, выхаванымі ў духу “ўсепераможнага вучэння” газецірамі!

Ваўкавыск Вакзальная вул Пачатак XX ст Ён быў асцярожны ведаў з кім мае - фото 8

Ваўкавыск. Вакзальная вул. Пачатак XX ст.

Ён быў асцярожны: ведаў, з кім мае справу. Але заўсёды ўмеў знайсці спосаб выказаць свой – прынцыпова адрозны ад нашага – пункт гледжання па многіх пытаннях: ад гістарычнай ролі Пятра I да творчасці Гогаля і Шчадрына. Аднойчы, не помню цяпер з якой нагоды, мы з ім загаварылі пра рэвалюцыі. І раптам узляцела ўверх густое напалову сівое брыво. У. Н. па-змоўніцку нахіліўся да мяне і з усмешкай вымавіў: “А справа ж Хрыстова, Саша, не здзейснілася – не!”

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы»

Обсуждение, отзывы о книге «Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x