Браслаў, Відзы, Відзы-Лаўчынскія, Дрысвяты, Друя, Опса, Іказнь… Гэтыя і іншыя вялікія і малыя паселішчы Браслаўскай старонкі – радзіма многіх адметных персана жаў айчыннай гісторыі. У Друі зрабіў першыя крокі вядомы ў 1920—1930я гады спявак Юзаф Нарушэвіч, якога чулі і сцены міланскай “Ла Скалы”. Родам са Стаўрова – мастак Пётра Сергіевіч. Дарэчы, у народнага паэта Беларусі Максіма Танка ёсць верш “Перад партрэтамі Пятра Сергіевіча”:
Партрэты Сергіевіча —
Мае сябры жывыя,
Заўсёды гутараць
Са мной аб перажытым.
Дзеўбачыш ты насы
Класічныя такія,
Што за вярсту
Пах чуюць акавіты!
Канешне ж, гэтыя радкі нарадзіліся зусім невыпадкова. Максім Танк і Пётра Сергіевіч былі знаёмыя яшчэ ў няпростыя 1930-я, калі Заходняя Беларусь знаходзілася пад уладай Польшчы. Выразная характарыстыка жыццёвага і творчага шляху мастака – у яго “Аўтабіяграфіі”: “Даваенныя спробы маіх кампазіцый былі на тэмы вясны, кахання, свята і працы ў вёсцы. Цікавілі гістарычныя асобы: князь Усяслаў Полацкі, Каліноўскі…
Другая сусветная вайна зрабіла вялікі пералом у віленскім грамадстве. Першае – нястача прадуктаў з прыходам нямецкіх фашыстаў у Вільню. Другое – замерла культурнае жыццё горада.
Не маючы чаго есці, я выехаў у родную вёску Стаўрова і там маляваў сялян за жыта і сала, маляваў партрэты і для сябе, падбіраў тыпаж, а таксама пейзажы. Перажыў на вёсцы вялікую народную трагедыю. У навакольных лясах арганізаваліся партызаны з савецкіх салдат, уцекачоў з нямецкага палону. Шмат далучылася да іх моладзі з нашых вёсак. Захопнікі-немцы ў 1942 годзе кінулі вялікае войска і паліцыю, акружылі лясы і пабілі бязлітасна шмат нявіннага народу, палячы жыўцом у замкнёных гумнах і хатах цэлыя вёскі. 75 чалавек рознага веку (і дзяцей!) забілі з нашай вёскі. Клаў у магілу сваіх землякоў. Хавалі без труны, клалі ў супольную магілу”.
Браслаўшчына – радзіма пісьменніка і публіцыста, дзяржаўнага дзеяча Савелія Паўлава, вядомага педагога Флора Манцэвіча (быў карэспандэнтам “Нашай Нівы”), мастака Віктара Жаўняровіча (адзін з абразоў яго работы знаходзіцца ў Ватыкане).
У мястэчку Друя нарадзіўся ў 1874 годзе вядомы савецкі гісторык, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР Уладзімір Мікалаевіч Беняшэвіч. Пасля заканчэння юрыдычнага факульгэта Пецярбургскага універсігэта слухаў лекцыі ў Берлінскім, Лейпцыгскім, Гейдэльбергскім універсігэтах. Вывучаў грэчаскія рукапісы юрыдычнага характару, армянскія, грузінскія летапісы. У 1908—1913 гадах рэдагаваў часопіс “Обозрение трудов по славяноведению”. Навуковыя здабыткі нашага земляка адзначаны званнямі ганаровага доктара права Афінскага нацыянальнага ўніверсітэта, члена-карэспандэнта Баварскай АН у Мюнхене, Прускай АН у Берліне, Страсбургскай АН. За “шпіёнскую дзейнасць” Уладзіміра Мікалаевіча арыштавалі і расстралялі ў студзені 1938 года на Левашоўскіх могілках паблізу Ленінграда. Дарэчы, за жыццё славутага, вядомага ва ўсім свеце гісторыка ўступіўся нават Альберт Эйнштэйн. Ён пісаў народнаму камісару Анатолю Луначарскаму: “Нядаўна вядомы навуковец Уладзімір Беняшэвіч з Ленінграда быў асуджаны да высылкі. Гэтага пакарання згаданы навуковец, на думку нашых навукоўцаў, знаёмых з акалічнасцямі гэтай справы, не заслужыў. Мясцовая Акадэмія навук, якая цэніць сп. Беняшэвіча выключна па навуковых матывах, ужо хадайнічала наконт яго памілавання, але безвынікова, таму я зноў спрабую дабіцца яго памілавання неафіцыйным шляхам. Гэта няшчасце напаткала сп. Беняшэвіча таму, што ён у мэтах атрымання навуковага матэрыялу падтрымліваў стасункі з адным прэлатам у Ватыкане…” Але і гэты зварот геніяльнага фізіка не дапамог.
Відаць, у прыватных зборах многіх кнігалюбаў сярэдняга веку захоўваецца двухтомнік “Каменны пояс”. Выдадзены масавым накладам (і не аднойчы!), гэты раман належыць пяру гістарычнага пісьменніка Яўгена Аляксандравіча Фёдарава. Ён таксама – з Браслаўшчыны, нарадзіўся ў Відзах 15 студзеня 1897 года.
Такія вось у браслаўчан землякі! I мы згадалі толькі не каторых знакамітасцяў прыгожай на прыроду і багатай на гісторыю браслаўскай старонкі.
Вядомасць сваю Брэст, старажытнае Бярэсце бярэ з XI ста годдзя. Упершыню згадваецца пад 1019 годам – у “Аповесці мінулых гадоў”. Узнік горад як гандлёвы цэнтр і крэпасць старажытнарускай дзяржавы на мяжы з польскімі і літоўскімі ўладаннямі. 3 1319 года горад – у Вялікім Княстве Літоўскім… У бліжэйшыя да нас стагоддзі Брэст у значнай ступені вядомы ў Еўропе, ды і ва ўсім свеце, дзякуючы Брэсцкай крэпасці, памежнай ролі горада.
Читать дальше