Дык, можа, землякі ўлічаць заслугі Бібілы, Сіманоўскага і праз гарадскую тапаніміку ўшануюць іх плённую працу?..
А мы тым часам згадаем іншыя славутыя імёны. Часты госць у бабруйскай старонцы – паэт Мікола Аўрамчык. Увогуле мне часам становіцца шкада, што пра Міколу Якаўлевіча згадваюць усё радзей і радзей. Паэт ад Бога! Палітра мастацкіх сродкаў Міколы Аўрамчыка настолькі шматгранная, што не перастаеш здзіўляцца, як такое багатае засваенне сусветнай паэтычнай культуры аказалася пад сілу аднаму майстру. Нездарма Мікола Якаўлевіч шмат і перакладаў: Байрана, Леею Украінку, Івана Франко, Адама Міцкевіча… Дарэчы, з літаратурнай біяграфіяй Бабруйска звязана цэлая плеяда паэтаў, празаікаў, літаратуразнаўцаў. У лістападзе 1918 года ў горадзе пачала выходзіць газета “Камуніст” (заснавана была як “Известия Бобруйского революционного комитета (ревкома)” I так склалася, што вакол яе на ўсю моц кіпела літаратурнае жыццё. У 1925—1930 гады адказным сакратаром газеты працаваў Міхась Лынькоў. Працавалі і друкаваліся ў “Камунісце” Васіль Вітка, Сяргей Грахоўскі, Рыгор Лынькоў, Мікола Лобан, Барыс Мікуліч, Хвядос Шынклер, Алесь Жаўрук, Аляксей Зарыцкі, Міхась Скрыпка, Яўхім Кохан. Пагадзіцеся, ёмістая старон ка гісторыі айчыннай літаратуры! У бліжэйшыя да нас гады літаратурную славу Бабруйска мацавалі і мацуюць паэтэса Святлана Басуматрава, крытык, этнограф, фалькларыст, док тар філалагічных навук Аляксей Ненадавец, празаік Анатоль Іваноў, паэт Піня Плоткін, публіцыст Мікола Давідовіч…
Калі ў Бабруйску будзе стварацца асобны літаратурнамас тацкі музей, то ў яго экспазіцыі абавязкова знойдзе адлюстраванне жыццяпіс графіка Уладзіміра Дамарада. Многія яго акварэлі прысвечаны роднаму гораду – “Бабруйская прыстань”, “Беларускі шынны. Будаўніцтва ЦЭЦ2”, серыі “Бабруйскі лесакамбінат”, “Стары Бабруйск”. У жанры акварэлі працуе і яго сын – Сямён Дамарад. Вядомасць як кніжны графік атрымаў і мастак Ісаак Давідовіч (ён нарадзіўся ў Бабруйску ў 1911 го дзе). У маёй хатняй бібліятэцы захоўваюцца даўно аформленыя ім кнігі “Ехаў казачнік Бай” і “Казкі. Легенды” Максіма Танка. 3 маладзейшых мастакоў-бабруйчан – жывапісец Эдуард Белагураў. Нарадзіўся ён у лістападзе 1947 года. Многія партрэты, карціны таленавітага майстра знаходзяцца ва ўласнасці Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў Мінску.
I гэтыя драбнічкі – толькі малая доля мастацкай памяці Бабруйска. Будзем спадзявацца, што цалкам яна будзе ўвасоб лена ў новым і багатым музеі! Мары для таго і нараджаюцца, каб быць спраўджанымі!..
Цікавы факт: у 1930я гады ў Браславе было арганізавана павятовае аддзяленне краязнаўчага таварыства. Браслаўскія краязнаўцы ініцыіравалі выданне серыі паштовак з відамі роднага горада, яго ваколіц. Асновай паслужылі фотаздымкі мясцовага майстра Адольфа Бейнаровіча. Да нашага часу дайшлі 16 паштовак. Вядомы іх агульны наклад – 2500 экзэмпляраў.
Варта заўважыць, што ў гісторыка-краязнаўчай літара туры захавалася нямала крыніц, узнаўляючых памяць пра падзеі на Браслаўшчыне. Адна, ці не самая важкая, работа належыць пяру таленавітага даследчыка Ота Хедэмана: “Гісторыя Браслаўскага павета”. Нарадзіўся гісторык, краязнаўца 29 сакавіка 1887 года на тэрыторыі Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Чаму прозвішча такое дзіўнае, “не зусім” бела рускае? Бацька Ота, якога звалі Магнус Ян, паходжаннем з дацкіх немцаў, прыехаў на Палессе займацца меліярацыяй.
Браслаў. Від на Замкавую гару. 1930-я гг.
Маці – полька, паходжаннем з Прыдзвіння. 3 1922 года Ота Хедэман працуе настаўнікам у Браслаўскай пачатковай школе. Ідэя кнігі пра родны горад, увогуле Браслаўшчыну ўзнікла ў педагога падчас урокаў гісторыі. I перш чым пабачыла свет (у 1930 годзе) праца “Гісторыя Браслаўскага павета”, даследчыку спатрэбілася нямала дзён правесці ў віленскіх архівах, бібліятэках, вывучыць многія царкоўныя, прыватныя зборы дакументаў, выслухаць многіх людзей, якія былі сведка мі тых ці іншых падзей. У 1934 г. пабачыла свет новая кніга О. Хедэмана – “Дзісна і Друя – магдэбургскія гарады”. Былі і іншыя кнігі браслаўскага краязнаўца: “Даўнія пушчы і воды”, “Граф Мануцы”, “Школа Валяр’янаўская Лужкоўскіх піяраў”, “Завяшчанні браслаўска-дзісенскія XVII—XVIII стст. як гістарычныя дакументы”. У апошнія гады жыцця (памёр Хедэман у 1937 г.) краязнаўца рупіўся над двухтомнай працай “Белавежская пушча”, якая засталася, на вялікі жаль, незавершанай. Творчая спадчына таленавітага гісторыка, несумненна, патрабуе сучаснага ўзнаўлення. Будзем спадзявацца, што такі час яшчэ надыдзе.
Читать дальше